Не так і дрэнна. Як маецца IBA у трох краінах, дзе працуюць беларусы
Мы даведаліся, як маюцца супрацоўнікі EPAM, Wargaming, iTechArt, Andersen, ISsoft. Цяпер раскажам, як працуецца спецыялістам IBA Group.
У 2021 годзе IBA Group уваходзіла ў топ-3 найбуйнейшых ІТ-кампаній у Беларусі са штатам 2380 чалавек. Але ўлетку 2023 года штат кампаніі скараціўся ўдвая. Паводле слоў Сяргея Ляўцеева, каля 60% распрацоўшчыкаў (з Беларусі) на той момант ужо працавалі ў іншых лакацыях.
У 2021–2023 гадах кампанія прыкметна пашырыла геаграфію, адкрыўшы офісы ў Польшчы, Харватыі, Літве, Грузіі, Казахстане. Цяпер падраздзяленні ёсць у 15 краінах, глабальны штат — 2700+ супрацоўнікаў.
У замежных лакацыях IBA, напрыклад, запускае і развівае рашэнне для бескантактавых плацяжоў tapXphone.
У Беларусі кампанія рэалізоўвала ў тым ліку асобныя дзяржпраекты. Так, восенню 2021 года стала вядома, што «АйБіЭй АйЦі Парк» (падраздзяленне IBA Group) выйграла конкурс на стварэнне разумнай платформы, якая аб’яднае і будзе аналізаваць даныя пра фінансы беларусаў і беларускіх кампаній. Заказчыкам праекта было Міністэрства па падатках і зборах.
Улетку 2023 года заснавальнік і гендырэктар IBA Group Сяргей Ляўцееў заявіў, што кампанія сышла з беларускага і расійскага рынкаў.
Да гэтага, яшчэ ў 2022 годзе, IBA Group выйшла са складу заснавальнікаў кампаніі «Міжнародны дзелавы альянс». Раней такую назву насіў магілёўскі філіял кампаніі.
На дадзены момант «Міжнародны дзелавы альянс» (рэзідэнт ПВТ) абслугоўвае кліентаў з Беларусі. У той жа час у дзвюх афіляваных юрыдычных асоб IBA — замежнага прадпрыемства «АйБіЭй АйЦі Парк» і ТАА «ІВА-Гомель-Парк» (рэзідэнты ПВТ) — пакуль няма ніякіх змен. Пры гэтым ТАА «ІВА-Гомель-Парк» яшчэ з лета 2022 года ўключаная ў «недружалюбны» спіс кампаній, якім забаронена прадаваць долі (акцыі) без спецыяльнага дазволу Мінфіна.
— Працаваў на гомельскі офіс кампаніі аддалена з іншай краіны. Хоць у сістэме кампаніі я лічыўся як працаўнік не беларускага офіса, па факце кіраўнік у мяне быў у гомельскім офісе.
Сышоў летась у іншую кампанію, офіс знаходзіцца ў краіне, у якую пераехаў. На момант майго сыходу ў гомельскім офісе IBA працавала каля 300-350 чалавек. Летась з кампаніі сышлі дзясяткі людзей. Многія цяпер працуюць у LeverX альбо Innowise.
Цэнтр распрацоўкі ў Польшчы (ва Уроцлаве) IBA Group адкрыла яшчэ зімой 2021 года. «Пашырэнне выкліканае павышаным попытам на ІТ-сэрвісы ў Цэнтральнай Еўропе», — заявілі тады ў кампаніі. Планавалася, што польскі офіс зоймецца распрацоўкай інтэрпрайз-праграм, уключаючы мабільныя рашэнні, бізнэс-аналітыку, Big Data, машыннае навучанне і SAP-сэрвісы.
У верасні мінулага года IBA Group адкрыла яшчэ адзін офіс у Польшчы — у Варшаве. Цяпер у Польшчы працуе каля 500 супрацоўнікаў IBA Group. Верагодна, гэта самая буйная на сёння лакацыя.
— У сакавіку — пачатку красавіка 2022 года ў кампаніі паўсталі праблемы з далейшай працай над праектамі асноўнага заказчыка — амерыканскай карпарацыі IBM (на той момант IBM заявіла пра свой сыход з Расіі — заўв.). У адзін момант працы на праектах спынілі.
Пры рэлакацыі ў Польшчу кампанія выплаціла 2,5 тысячы долараў (брута) у выглядзе бонусу. Але бонус быў зваротны. То-бок, калі не адпрацаваў год пасля пераезду, вяртаеш частку сумы ў залежнасці ад колькасці неадпрацаваных месяцаў.
— У Польшчу я пераехаў летам 2022 года. Пасля пераезду мне паднялі заробак на 400 долараў, але выніковы заробак усё роўна быў ніжэйшы за рынак. Больш за тое, я застаўся ў мінусе ў параўнанні з Мінскам, калі ўлічваць выдаткі на арэнду кватэры (600 долараў) і рост падаткаў да 23%. А пасля пераезду перагляды замарозілі. Таму амаль год атрымліваў адзін і той жа заробак, хоць і прасіў павышэння. У выніку звольніўся праз фінансавыя рознагалоссі.
— У IBA першыя праблемы з павышэннем заробку пачынаюцца, калі ты даходзіш да 2-2, 5 тысяч долараў на месяц. Датуль спакойна паэтапна пераглядаюць фактычна на першае жаданне. Атрымліваеш 1 тысячу долараў, папросіш, і адразу дадуць 1,4 тысячы долараў. Просіш праз паўгода — адразу даюць 1,8 тысячы долараў. А вось калі даходзіш да 2 тысяч долараў, пачынаюцца складанасці, як быццам бюджэты на вышэйшыя заробкі ўжо не разлічаныя. Прапаноўваюць другі праект браць у нагрузку, напрыклад, а асноўны заробак са стажам ужо перастаюць падымаць.
— З пераглядамі заробку ў IBA заўсёды было цікава. Ніякіх працэсаў па аўтаматычным пераглядзе не было, проста аўтаматычна падаўжаецца гадавы кантракт. Калі хочаш павышэння, асобна запытваеш абмеркаванне з начальнікам аддзела або дэпартамента. І павышэнні давалі са скрыпам.
— Першы раз прасіў павышэння заробку праз паўтара года пасля старту. Атрымаў колькі і прасіў (+15%) пры тым, што ў мяне і так была нармальны сярэднерыначны заробак. Пры пераездзе (пры пераафармленні на польскі офіс, што адбылося значна пазней пераезду) заробак павысілі яшчэ раз — узялі брудны мінскі і акруглілі да найбліжэйшай круглай лічбы з трыма нулямі. Павышалі практычна ўсім, асабліва ўдала ўсё атрымалася ў мідлоў — шмат у каго заробак вырас у 1,5-2 разы. Ім яшчэ бонусам даставаўся цалкам кантрактны заробак. У больш высокааплатных (і/або менш патрабавальных) сума ў кантракце адрозніваецца ад рэальнага заробку.
— Звальненні і найманні ў офісе ва Уроцлаве летась былі ў штатным рэжыме. А на бэнчы, здаецца, было мала людзей.
— Найманне калянулявое. Усё яшчэ ёсць спецыялісты, якія пераязджаюць з беларускіх офісаў. Са звальненнямі ўсё сумна. Праекты IBM масава і бесперапынна сыходзяць (часам разам з супрацоўнікамі), а новых не з’яўляецца. У параўнанні з 2022 годам праектаў стала менш. І іх колькасць працягвае змяншацца.
З бэнчам пакуль усё нядрэнна (для супрацоўнікаў), у пэўным сэнсе нават лепш ніж было, бо плацяць заробак згодна з нармальным кантрактам, а не як у Мінску, дзе ў кантракце прапісана 10-20-30% ад рэальнага заробку.
Віленскі офіс IBA адкрыўся яшчэ ў 2022 годзе. На пачатку 2023 года там працавала больш за 60 супрацоўнікаў. Але за мінулы год колькасць спецыялістаў амаль не змянілася. Цяпер у літоўскай кампаніі зарэгістраваныя 70 супрацоўнікаў.
— Ёсць невялікая цякучка кадраў, некаторых звальняюць, некаторыя прыязджаюць. Але многія арыентаваныя больш на Польшчу. У Літву, напэўна, хто хацеў, той ужо пераехаў.
Пры рэлакацыі кампанія выплаціла бонус у памеры 2 тысяч еўра. Юрыст, рэкамендаваны кампаніяй, дапамагаў з усімі дакументамі. Яго паслугі супрацоўнікі аплачвалі самі, але кошт быў прымальны. Увесь працэс быў пад кіраваннем і кантролем літоўскага офіса, ад супрацоўніка патрабавалася толькі прысутнасць і неабходныя дакументы.
— У цэлым па кампаніі шмат вялікіх праектаў закрываецца, а з новымі пакуль не зразумела. Але вялікіх звальненняў няма. Пры гэтым у Літве на бэнчы асабліва не трымаюць.
Паводле даных rekvizitai.vz.lt, па ўзроўні сярэдняга заробку сярод ІТ-кампаній з беларускімі каранямі IBA знаходзіцца па-за межамі топ-10. У лістападзе 2023 года сярэдні заробак брута ў кампаніі склаў 4,1 тысячы еўра. Медыянны заробак па выніках лістапада — 3,8 тысячы еўра брута.
— Для моладзі асноўная перавага Польшчы ў параўнанні з Літвой — ніжэйшыя падаткі і крыху таннейшы кошт жыцця. Яшчэ адзін плюс — блізкасць да Цэнтральнай Еўропы і шырэйшы рынак працы.
Літоўцы блізкія менталітэтам. Не сказаць, што яны занураныя ў беларускі кантэкст, але збольшага яны з разуменнем і сімпатыяй ставяцца да беларусаў нават пасля пачатку вайны. У Вільні ёсць вялікая дыяспара беларусаў, і можна без праблем знайсці сваё кола зносін. Для дзяцей ёсць выбар дзяржаўных школ і садкоў — на літоўскай/польскай/рускай/беларускай.
Збольшага ў Вільні ты практычна як у Мінску: такое ж надвор’е, такія ж дарогі, тое ж асяроддзе, толькі шыльды на іншай мове і ёсць унутраны спакой.
Чытачы, што для вас dev.by?
А хто вы для dev.by?
Супольнасць людзей, якая развівае беларускую ІТ-індустрыю і робіць яе поўнай таленавітых праектаў, цікавых дыскусій і навін. Мы тут, каб трымаць вас у курсе гэтых прыгод. dev.by для нас — гэта ўсё пералічанае вышэй, а яшчэ — праца. Падтрымайце нашую рэдакцыю!
Вашыя грошы даюць нам магчымасць выплачваць заробкі журналістам, менеджарам, распрацоўшчыкам, прадзюсарам — усім тым, хто робіць dev.by. Засапорціць нас можна:
— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй!
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Уже с дюжину лет там не работаю, но по поводу стабильности и зарплат - так оно действительно было всегда. Интересно только, стали ли процессы хоть немного лучше, или они до сих пор на уровне какого-нибудь условного НИИЭВМ?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 1 лютага 2024, 10:52
каждый департамент, каждое отделение - как отдельная фирма. Свои правила, свои законы. А так то да, все ж из нии эвм вышли, откуда ж им еще процессы брать
Вакансия Инженер в компании НИИЭВМ. Зарплата: от 1500 до 1850 Br. Минск. Требуемый опыт: более 6 лет. Полная занятость. Дата публикации: 13.07.2023
а бегунки в литве страдают
Товарищ, вы забыли упомянуть о возможности попасть на доску почёта!
это почти 500 долларов до налогов. за 200 можно снять шикарную однокомнатную квартиру в заводском районе Минска, минус льготная коммуналка-телефон-интернет , на жизнь целых 200 долларов в месяц остается. а у поляков еще меньше
даже в Молдове средняя выше чем в Беларуси. из всех стран ссср Беларусь по средней обгоняет только одну страну - Украину, где идет война
По справедливости и до войны 2014 обгоняли.
так молдоване дела делают, штукатурят, плитку кладут. это вам не на ЭВМ кнопки нажимать
да не, не так. Обычно в иба после релокейта спрыгивают в нормальным рейзом по зп, получается что на руках остается после уплаты за кавалерку даже больше чем было на радзiме)) так что расслабься, не скрежещи зубами, клевещущий враг
Даже без релокейта единственно правильный способ поднять зп это сменить компанию. Как минимум нужно сначала походить по собесам и получить оффер.
При этом IBA будет закрывать эти слоты уже "дорогими" сотрудниками.
Жаль, что менеджеры почти нигде не понимают, что лучше значительно поднять зарплату "старому" сотруднику, чем несколько месяцев вводить в проект нового.
Все они понимают. Очевидно, что людей, готовых терпеть и ждать, куда больше, чем тех, кто уходит, когда пахнет жареным.
все индивидуально, если есть какой нибудь ключевой проект и ты там ключевой игрок - пойдут на встречу.
Угу у очередного джуна повысилась ЗП после перехода на новую работу в должности мидла он сразу написал что в польще ЗП в 2/3/10 раз выше чем в Беларуси, это мы знаем.))
Проблема в том что то что вы пишите, это не правда. ЗП там платят чуть выше чем в РБ, а вот учитывая цены на жилье, услуги и еду получается что все не так сладко. Если простите квартира стоит в 2-3 раза дороже, а х**новый ремон в 2 раза дороже чем отличный в беларуси то вы эту ЗП делите на множитель 2 или 3 и тогда уже реально посмотрим. А ну я ещё не учел цену посещения например медцентра, там разрыв вообще астраномический даже в польше/литве, про германию какую ни будь уже молчу. Как результат выше написанного, оценивать нужно покупательную способность.
Но нужно признать одежда там дешевле и наверно машины. Может что-то ещё.
В целом же типовой ИТ-шник перезжая из РБ в другую страну теряет в покупательной способности очень сильно.
теряет, а потом замерзает без газа под мостом от безысходности и голода. я по телевизору смотрела именно так все на западе и происходит
Вы мне напоминаете Азаренка, наверное в одной школе учились, потому что уж очень похожий стиль изложения.
григорий кумир 80% белорусов, собирающихся вечером у телевизора за просмотром государственного телеканала про правду в мире. а айцишникам становится стыдно за то, что гребут деньги лопатой
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лютага 2024, 16:38
Ваш товарищ далеко не так популярен как вам кажется.