Першыя прыкметы беспрацоўя. Трывога расце. ІТ у Беларусі-2022

Масавы зыход беларускіх айцішнікаў і цэлых кампаній не мог не адбіцца на ўмовах працы і настроях. 

98 каментарыяў

Усё больш удзельнікаў нашага рэсёрчу выбіраюць пункт «Няма офіса ў Беларусі», адказваючы на пытанне пра памеры беларускага офіса. Цяпер гэты пункт — адзін з лідараў у размеркаванні спецыялістаў паводле памеру кампаній.

Пры гэтым скарачэнне колькасці «часткова занятых» удзельнікаў анкеты кажа пра тое, што ў кампаній усё больш сумневаў у мэтазгоднасці ўтрымання бэнчу. Са спецыялістамі развітваюцца хутчэй.

Рэзкае змяненне рынку працы не надае ўпэўненасці ў будучыні. Не варта забываць, што і рэлакацыя шмат у якіх выпадках не адбываецца гладка, першапачатковы эмацыйны ўсплёск і эйфарыю (калі яна была) можа змяніць перыяд фрустрацыі і сумневаў у найбліжэйшых перспектывах. 

Галоўнае
  • Беспрацоўе — рэкордныя 5,2%.
  • У кампаніях (ужо) «без беларускага офіса» працуе кожны пяты.
  • У будучыні не ўпэўненыя больш за палову.
  • Прадукты сыходзяць цалкам, аўтсорсінг рэлакуецца часткова.

Няцяжка здагадацца, што перасоўванне працаўнікоў у замежныя офісы ідзе як у прадукце, так і ў аўтсорсе. Таму парытэт па тыпах кампаній, які ўсталяваўся пару гадоў таму, захаваўся нават ва ўмовах кардынальнага перавароту рынку працы. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Для кампаній пры гэтым наступствы кардынальна адрозніваюцца.

Прадуктавікі вельмі часта цалкам згортваюць бізнэс у Беларусі, закрываючы юрыдычныя асобы і абрываючы наогул усе сувязі з краінай пачатку бізнэсу. Таму амаль палова прадстаўнікоў прадуктовых кампаній заявілі, што ніякага офіса ў Беларусі ў іх няма. 

У аўтсорсе колькасць тых, хто працуе на кампанію без юрыдычнай асобы ў Беларусі, павялічылася, але не перавышае нейкага прыкметнага ўзроўню — у межах сціплых 5-6% ад агульнай колькасці. 

У аўтсорсе кампаніі звычайна рэлакуюць толькі частку супрацоўнікаў, а беларускія офісы хоць і сціскаюцца, але працягваюць працаваць. Частку заказчыкаў пакуль задавальняе цяперашні фармат працы і тыя фінансавыя механізмы для разлікаў, што засталіся. Многія спецыялісты, асабліва з добра ўладкаваным асабістым побытам і запатрабаванай экспертызай, самі не хочуць рэлакавацца. 

Але галоўная прычына «нерэлакейту» — матэрыяльны аспект для аўтсорс-кампаніі. У адрозненне ад прадуктавікоў, яны жорстка завязаныя на канкрэтныя рэйты. Часта аўтсорсеры могуць укладвацца ў рэлакейт найбольш каштоўных для бізнэсу супрацоўнікаў. Астатнім у найлепшым выпадку прапануюць варыянт з поўным самазабеспячэннем і тым жа заробкам за мяжой — пры менш літасцівых падатковых рэжымах. 

Варта адзначыць тэндэнцыю па рэзкаму зніжэнню колькасці працаўнікоў у 500+ кампаніях. Многія вядомыя кампаніі — як мінімум у сваім беларускім прадстаўніцтве — скарацілі штат і спусціліся лігай ніжэй.

Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі
Па тэме
Топ-50 ІТ-кампаній у Беларусі. Што змянілася па дзвюх хвалях рэлакацыі

Месца працы і праекты працягваюць задавальняць

Задаволенасць працай у беларускіх айцішнікаў заканамерна знізілася, але без аніякага крытычнага абвалу.

Калі ў пікавы момант колькасць тых, каму падабалася іх праца, складала каля 60%, то цяпер 50%, незадаволеных пры гэтым — таксама ўмераныя 12,7%. Тут неабходна ўлічваць і псіхалагічны фактар: у складаныя часы менш жадання адварочваць нос ад умоў працы, бо палепшыць іх проста цяпер куды менш магчымасцей. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Сярод джуноў і інтэрнаў істотна скарацілася колькасць незадаволеных працай. Гэта нескладана растлумачыць: колькасць пачаткоўцаў няўмольна памяншаецца, і тыя, хто змог зачапіцца і хоць бы трохі замацавацца ў галіне, лічаць за лепшае не афішаваць неадпаведнасць рэальнасці сваім чаканням.  

А вось сярод сеньёраў незадаволеных стала больш. Яны відавочна разлічваюць, што нават у крызіс могуць быць запатрабаваныя на мясцовым або ўжо замежным рынку больш, ніж на цяперашнім працоўным месцы. Гэта тычыцца часта і рэлакантаў у заходнія краіны, дзе нават пры падтрымцы кампаніі ўмовы вакансій могуць быць лепшымі, ніж у новым кантракце з тым жа працадаўцам. 

Абсалютна такая ж сітуацыя — з пазітыўнымі эмоцыямі ад праектаў. Графікі практычна пад капірку. Лагічна выказаць здагадку, што спецыялісты ў першую чаргу асацыююць сваю працу менавіта з праектам і становішчам на ім, а не нейкімі адмысловымі карпаратыўнымі каштоўнасцямі / бытавымі аспектамі. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Вылучаецца толькі размеркаванне ў Sales, якія масава перайшлі ў дыпламатычную катэгорыю «ўсё нармальна» з пазітыўнага «падабаецца». Даюцца ў знакі не толькі метамарфозы ў кампаніях, але і стагнацыя на сусветных рынках, новыя бонусныя праекты здабываюцца вельмі складана.

Плюшкі ўжо не важныя. Сацпакеты ўразаюць

Спецыялістаў, якія працуюць без сацпакета, стала нават менш, ніж раней, толькі кожны трынаццаты разлічвае выключна на сябе і свой заробак.

Але напаўненне сацпакетаў істотна змянілася.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Па-першае, дапамогу ў крэдытаванні на набыццё жытла і так прапаноўвала лічаная колькасць кампаній, не кажучы ўжо пра спажывецкае, але ў цяперашніх умовах можна пра яго забыцца.

Менш за ўсё пацярпелі недарагія для кампаніі опцыі накшталт кампенсацыі харчавання або заняткаў спортам, а таксама бясплатныя дні адпачынку, якія не патрабуюць дадатковых фінансавых інвестыцый. 

Найбольш папулярная прапанова — кампенсацыя медыцынскіх паслуг — па-ранейшаму даступная больш як 60% айцішнікаў.  

Падарункі ад кампаній сустракаюцца цяпер значна радзей. Рэкрэацыйныя офісы скарачаюцца разам з офісамі ў цэлым яшчэ ад часоў аддаленай працы, а цяпер яшчэ і на фоне размеркавання каманд па лакацыях.

Не забывайцеся паліваць кветкі і мяняць алей

Нечакана: доля айцішнікаў, якія здымаюць жытло, працягвае зніжацца даволі хутка. І гэта пры тым, што краіну пакінула значная колькасць спецыялістаў, і зусім нешматлікія з іх захацелі, змаглі і паспелі набыць жытло за мяжой.  

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Тым не менш, адказ відавочны — выехалі шмат у чым найбольш запатрабаваныя спецыялісты, у Беларусі ў іх часта ёсць жытло ва ўласнасці. Тут больш валіднае дадатковае пытанне: «Ці здаяце ці вы сваё жытло?».   

Акрамя гэтага, не варта забываць пра высокую інерцыйнасць рынку жытла, а таксама пра тое, што многія разлічваюць на нізкім рынку ўсё ж вырашыць пытанне з жытлом дома, не збіраючыся куды-небудзь з’язджаць найбліжэйшым часам. 

Найбольшая доля прыросту долі ўласнікаў жытла (чакана) у Senior спецыялістаў. У лідоў часцей за ўсё па прынцыпе «хто хацеў, той ужо набыў», і доля ўладальнікаў запаветных метраў практычна не мяняецца.  

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Значна больш прагназаваныя вынікі ў транспартных перавагах, тут відавочны ўплыў міграцыі. За апошнія два гады колькасць уладальнікаў аўтамабіляў знізілася амаль на 10%. Хтосьці першапачаткова рэлакаваўся самалётам, у кагосьці выйшаў тэрмін дзеяння пасведчання і да т. п.  

Гэтым жа можна растлумачыць рост папулярнасці грамадскага транспарту, самакатаў і зніжэнне долі таксі (хоць і не такое значнае). Рэгулярна ходзіць пешшу таксама ўсё больш айцішнікаў — і больш, ніж гэта было ў Беларусі да хваляў эміграцыі. 

«Сумнеўныя» рэкорды. Упэўненасць у заўтрашнім дні прабівае новыя глыбінныя рубяжы

Калі задаволенасць працай знаходзіцца на больш-менш звыклым узроўні, то вось у будучыню з аптымізмам глядзіць рэкордна мала айцішнікаў за ўвесь час назіранняў dev.by.

Калі яшчэ год таму амаль тры чвэрці апытаных заяўлялі, што без працы ім не застацца ў любым выпадку, то ў апошнім апытанні такіх усяго 45,7%. Аналагічна рэкорднае значэнне ў 42% і ў тых, хто проста цяпер не можа паскардзіцца, але не ўпэўнены ў будучыні.  

Магчыма, 12,3% асцерагаюцца «страціць працу проста цяпер або не знайсці» — не так шмат ва ўмовах падобнага крызісу на фоне іншых галін. Але для традыцыйна аптымістычнага айці — гэта вельмі высокі паказчык.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Паказальна, што прыкладна столькі ж (12%) мідлоў баіцца за сваю працу. Панічныя настроі інтэрнаў і джуніяраў зразумець лёгка, але калі больш-менш дасведчаны спецыяліст усё часцей не ўпэўнены нават у сучаснасці, гэта маркер глыбокага крызісу ў індустрыі. 

Калі не браць спецыфікі нешматлікіх тэкрайтараў з навіслым над імі ChatGPT, больш за ўсіх сумуюць пра перспектывы кар’еры HR ды «Іншыя». Сярод найбольш масавай прафесіі распрацоўшчыкаў у сярэднім настроі лепшыя —  але толькі ў параўнанні.

Бэнч адпраўляецца на волю. У індустрыі з’яўляецца беспрацоўе

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Узровень беспрацоўя ў індустрыі склаў рэкордныя 5,2%.

У першую чаргу рост колькасці непрацуючых адбыўся за кошт часткова занятых — бэнч актыўна «аптымізавалі». Можна штосьці спісаць на людзей у творчым адпачынку або ў працэсе самастойнай рэлакацыі, але гэта будуць невялікія долі на агульным фоне.  

Вядома, з пункту гледжання іншых галін, гэта ўсё яшчэ «не ўражвае». Але для ІТ-індустрыі, дзе нават у найгоршыя часы была практычна пагалоўная занятасць, гэта новая рэальнасць. 

Ці беларуская ІТ-індустрыя?

Значэнне ў 41,2% беларускіх айцішнікаў, якія працуюць проста цяпер за мяжой, не патрабуе каментароў.

Пры ўсіх дапушчэннях лік ідзе больш як на 20+ тысяч спецыялістаў, што з’ехалі. Калі да іх дададуцца яшчэ прыкладна 12% з агульнай колькасці апытаных, якія працягваюць працаваць у Беларусі, але плануюць пераезд, колькасць рэлакантаў перавысіць 50%. Тады можна будзе афіцыйна зафіксаваць, што большая частка беларускага айці так ці інакш пакінула родны кут.

Людзей, якія ў прынцыпе не разглядаюць магчымасці пераезду, застаецца ўсё менш. Ад агульнай колькасці рэспандэнтаў — 13%, а два гады таму было 18%. Больш за палову з тых, хто ніколі не працаваў за мяжой і не плануе пераязджаць проста цяпер, пры гэтым варыянтаў эміграцыі не выключаюць. 

Верагодна, у выпадку якасных змен у становішчы краіны і індустрыі, многія айцішнікі былі б не супраць вярнуцца дадому. Але пакуль мы назіраем толькі зваротны працэс. 

Сярод папулярных лакацый, як звычайна, вылучаецца Польшча, там працэс адпрацаваны, а досвед тых, хто ўжо міграваў, вывучаны. Далей у лагер варыянтаў для «рэалістаў» заходзіць Літва, Партугалія са сваімі магчымасцямі для намадаў, з пэўнай доляй дапушчэння — Германія, якая апошнім часам вельмі актыўна выдае працоўныя візы кваліфікаваным спецыялістам. 

Асобна адзначым, што раней папулярная Грузія губляе прывабнасць як кірунак добра спланаванага пераезду. 

Рэзюмэ

Працэсы рэлакейту бізнэсаў, як і міграцыйныя, хоць і замарудзіліся, але працягваюцца. Прадуктовы сектар ужо з цяжкасцю можна назваць беларускім з пункту гледжання лакацый офісаў распрацоўкі. У аўтсорсе скарачаюцца каманды ў большасці кампаній — пры захаванні беларускіх лакацый. 

Акрамя прамых наступстваў, якія мы назіраем ужо сёння, можа наступіць працяг — калі нават лаяльныя заказчыкі або ўладальнікі бізнэсу будуць згортваць офісы і праекты проста праз расчараванне ў перспектывах рынку. 

Нядзіўна, што адчуваюць усё гэта і самі спецыялісты, і ўзровень трывогі за будучыню дасягнуў рэкордных значэнняў.

Але значэнні гэтыя пакуль далёка не панічныя. Бо сцэнар стагнацыі — а не развіцця крызісу — таксама можна ўзяць пад увагу.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

Дапамажыце нам з выпускам гэтага ды іншых рэсёрчаў: 

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Індустрыя-2020 і 2021, папярэднія анкетаванні
Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022

Читать на dev.by