Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022

Працягваем выкладваць вынікі штогадовага рэсёрчу беларускай ІТ-індустрыі. Сёння — агляд тэхналагічнага профілю ІТ-спецыяліста.

20 каментарыяў
Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022

Працягваем выкладваць вынікі штогадовага рэсёрчу беларускай ІТ-індустрыі. Сёння — агляд тэхналагічнага профілю ІТ-спецыяліста.

Папулярнасць моў і фрэймворкаў не залежыць ад грамадска-палітычных узрушэнняў. Вобласці іх найчасцейшага ўжывання падпарадкоўваюцца хутчэй агульнасусветным тэндэнцыям развіцця эканомікі і яе высокатэхналагічнага сектара.

Таму ў гэтым раздзеле не варта чакаць яркіх перамен неэвалюцыйнага характару. JavaScript, Fintech і e-commerce вядуць рэй. Пра кавідныя чаканні бурнага развіцця HealthTech або медыйных праектаў ужо і не згадваюць.   

Кардынальных адрозненняў інструментару і сферы дзейнасці рэлакантаў пакуль не назіраецца. Хвалі міграцыі праходзілі ў асноўным у рамках перамяшчэння цэнтраў распрацоўкі і праектаў з Беларусі, а большая частка спецыялістаў так ці інакш захоўвае напрацаваны за гады досведу профіль. 

Галоўнае

JavasScript <25%

.NET <9%

MacOS >40%

Новыя ўмовы. Палова за мяжой джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022

JavaScript прайшла свой пік, .NET пачынае пакідаць арэну

Імклівы ўзлёт JavaScript запаволіўся. Цяпер узровень яе папулярнасці замёр прыкладна на 25%.

Typescript, якую разглядалі хутчэй як малодшага брата і тэхналогію падтрымкі, усё больш упэўнена займае радкі ў CV распрацоўшчыкаў і ўжо перасягнула некалі найбольш масавую Java. 

Літаральна пару працэнтных значэнняў саступае Python, якая прытармазіла, але ўсё роўна ўжо амаль самая папулярная з «класічных» моў праграмавання.

Пра змену кваліфікацыі варта патроху задумвацца .NET распрацоўшчыкам: яна плаўна, але няўмольна набліжаецца да акваторыі натур, што сыходзяць накшталт PHP, або нішавых інструментаў. Да Scala з 1,1% яшчэ вельмі далёка, але яшчэ пару гадоў — і для моладзі .NET стане сугучнай С/С++, дзе людзі гуляюць у сваёй лізе суворых швэдраў і падыходаў.  

Асобна адзначым Node.js, якая актыўна падмінала пад сябе бэкэнд вэб-распрацоўку, але літаральна за апошнія пару гадоў рэзка зменшыла тэмпы і страціла адразу некалькі працэнтаў. 

Аналагічна зніжэнню дамінавання тых ці іншых тэхналогій (у першую чаргу JavaScript) пачынае размывацца і практычны інструментар.

React.js, якая настолькі ўвайшла ў трэнды, што стала ледзь не сінонімам фронту, стала губляць сваю долю. Але пры гэтым і Vue.js, і Next.js таксама зусім не дадалі, а Angular працягвае занурэнне ў бездань, у чымсьці нагадваючы .NET. Пра jQuery наступным разам наогул мала хто згадае, хоць менавіта гэты інструмент быў стандартам на фронце некалі.

Gradle і Maven сярод зборачных тулаў працягваюць ісці ўпоравень без асаблівых адрываў. 

FinTech, e-Commerce і ўсе астатнія

Яшчэ больш мяккіх тонаў у карціне размеркавання па індустрыях, да якіх прыкладвалі рукі беларускія ІТ-спецыялісты. 

Ёсць безумоўны лідар — Fintech. Калі прыплюсаваць да яго блізкі Insurance, тандэм забярэ чвэрць удзельнікаў анкеты.

E-commerce страціў першае месца, якое займаў яшчэ два гады таму, і стаў прыкметна адставаць. Але гэта пакуль нельга запісаць у трэнд, які добра прасочваецца.  

Практычна ўсе астатнія індустрыі нічога не дадалі, наадварот — паменшылі сваю долю і ўсё больш размываюцца. Толькі HealthTech і Gaming засталіся роўна на тых жа пазіцыях, і гэта ўжо вынік, хоць падчас пандэміі былі прагнозы пра іх узлёт і высокія пазіцыі на доўгі час. Той жа EdTech у выніку знаходзіцца дзесьці ніжэй за радары. Travel, Logistics, Automotive — усе гэтыя галіны, пра якія так любяць пісаць сайты аўтсорс-кампаній і ад якіх чакалі аднаўлення або росту, застаюцца на перыферыі ў прыдатку да беларускіх цэнтраў распрацоўкі (дзе б яны ўжо ні знаходзіліся). 

Калі паглядзець на актуальныя дамены ведаў, звязаныя хутчэй з прынцыпамі стварэння рашэнняў, то і IoT, і High Load, і ML/AI, і Cloud, які ўжо даўно зрушыўся ў DevOps тэму, выглядаюць хутчэй галінамі, цікавымі для развіцця, чым стандартамі, куды абавязкова трэба імкнуцца ўсім. 

Амаль палову рынку беларускага ІТ займаюць сферы, так ці інакш звязаныя з правядзеннем разлікаў і плацяжоў. Усе астатнія як індустрыі, так і дамены ўсё больш сегментуюцца, і з нейкіх прыкметных спецыялізацый застаецца толькі геймінг. Але ён, як і раней, моцна завязаны на аднаго вялікага гульца, а астатнія актары цяпер у рознай ступені актыўнасці. Так што змен у бок зніжэння долі можна чакаць і там — і даволі хутка. 

Макі неўзабаве абгоняць Windows

JavaScript застаецца найпапулярнейшай мовай для ўсіх відаў распрацоўкі. Але калі яшчэ пару гадоў таму яна выходзіла на пазіцыі «дэфолтнай», то цяпер стала патроху губляць папулярнасць.

Нейкія прамыя замены ў якасці лідараў напрамкаў не праглядаюцца. Так, у інтэрнэце ўсё прыкметнейшая Typescript, але рост яе пакуль даволі ўмоўны. Астатнія тэхналогіі і зусім здалі ў бок больш вузкаспецыялізаваных рашэнняў і інструментаў. 

Яшчэ пару гадоў таму манаполія Windows здавалася практычна непарушнай. Вядома, Mac’амі карысталася 25-30% айцішнікаў, але кардынальных змен гэтая доля не перажывала. Цяпер жа да парытэту (пры захаванні тэмпаў) засталося года паўтара. 

У нейкай меры тут мог згуляць і фактар міграцыі. У Мінску застаўся часцяком і карпаратыўны парк віндавых дэсктопаў/ноўтбукаў, і персанальны (дэсктопаў). Зніжэнне долі Linux ад 24% у 2020 да 19% ідзе гэтак жа няўмольна. І, магчыма, з тых жа прычын.

Калі хтосьці згадвае адрозныя ад Git сістэмы кантролю версій, гэта дакладная прыкмета «алдоў». Абрэвіятура SVN цяпер мала каму пра штосьці кажа, не кажучы ўжо пра астатнія назвы і брэнды. 

GitLab пры гэтым у якасці хостынгу працягвае не здавацца GitHub, а вось BitBucket стаў даволі хутка губляць пазіцыі. У яго ўсё яшчэ важкія 22,7%, але яшчэ пару гадоў таму было стабільна 28%. 

Visual Studio Code застаецца інструментам, інтэрфейс якога добра знаёмы большасці распрацоўшчыкаў незалежна ад іх спецыялізацыі. Асобна стаяць толькі iOS распрацоўшчыкі з манапольным xCode, джавісты з дамінуючым IntelliJ IDEA і ўсё больш рэдкія PHP-распрацоўшчыкі са сваім PhpStorm, ад якога ўжо толькі ў іншую тэхналогію і асяроддзе.

У цэлым, тэхнічны профіль беларускага ІТ-распрацоўшчыка не зазнаў асаблівых змен. Адзначыць варта толькі зніжэнне папулярнасці найбольш масавай мовы распрацоўкі JavaScript і ўсё большае распаўсюджванне макаў у якасці працоўнага інструмента. 


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

Дапамажыце нам выпусціць наступныя тры часткі рэсёрчу: 

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Новыя ўмовы. Палова за мяжой джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Ой, оказывается, .NET вымирает… Пойду расскажу рекрутерам, что мне пишут :)
Кстати, любопытно, куда же податься дальше .NETчику по мнению dev.by :D

-7

Рефал, Эль, Рапира - учите отечественные языки. Наши деды на них программировали, пока Хейлсберг под стол пешком ходил. За ними наше будущее

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 чэрвеня 2023, 13:14

Anonymous
Anonymous
8

Тебе ник сменить надо на зажирноту2000

-2

Вы прямо с языка у меня сняли этот комент. Хотел написать но вижу уже написано.

Если для аналитиков dev.by JavaScript основной язык программирования, а .NET начинает покидать арену, становится понятно с каким уровнем программистов dev.by общается.
Наиболее высоко оплачиваемые програмисты работают в C++, .NET, Java advanced. Потому что там требуется более высокий уровень профессионализма. Background, experience etc.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
3

ну да, поставить хэдер в запрос на .net надо быть профессионалом в отличии от nodeJs?

Anonymous
Anonymous
1

Некорректный вывод, судя по рейтингу, аудитория ставила тот же JS как доп используемый язык в работе. Например, PHP-ник тоже часто его использует в работе, хотя не его основной язык. Отсюда и рейтинг такой получился. Тут скорее не вопрос к уровню программистов, а к интерпретации результатов

-2

Разработчиков становится больше, появляются новые языки.

.NET и подобные как бы растут, но общий % становится меньше.

mrdoggy
mrdoggy Джава гуру в Большой Международный Банк
1

Очень странный показатель популярности языка - сколько там пишут рекрутеры. Если исходить из этого, в топах популярности должен быть Кобол - опытных программистов днем с огнем не сыщешь, а имеющимся специалистам очень серьезные мировые банки и финансовые учереждения готовы предложить космические деньги (NYSE до сих пор от него не ушла) - жс и джава нервно курят в сторонке.

-1

Да, выводы "аналитика" интересные. .NET умирает. Но там, кстати, над .NET, c его 8.8% есть ещё C# с 11.4%. Это все Unity, или что-то ещё (например, .NET 😱)
Пойду, короче, с .NET на C# переучиваться 😂.

P.S. Кстати, не заметил React в списке. Значит ли это по мнению "аналитиков" dev.by, что он мертв? 😂

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 чэрвеня 2023, 15:16

0

так React же вроде не язык программирования, а просто фреймворк над JS

1

A .NET это язык программирования?

2

Все языки, у которых есть деструкторы классов, должны быть признаны экстремистскими и запрещены.

lookin
lookin Комитёр в доме престарелых для айти-пенсионеров в Нет совпадений
0

В идеальном мире никаких деструктивных элементов быть не должно. И вообще, стоит присмотреться к этим компиляторам, не вводит ли компилятор в код деклассированные элементы?

2

Надо признать что одним языком программирования современная разработка не ограничивается. В рамках моего текущего проекта я использую Java, Python, JS. Универсальных решений не бывает, поэтому под каждую конкретную задачу надо использовать правильный инструмент.
Вывод: надо шире смотреть на мир и не "привязывать" себя только к одному языку.

-1

4% делает вебку на баше, это как?
типа курлом постнул и это вебка?

-7

Граждане, проявляйте бдительность! Под видом уважаемых ИТ компаний, появились интернет-попрошайки, которые требуют от вас перевести деньги в фейковые фонды, контролируемые ими

9

КГБ?

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

Oxagile

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
9

КГБ?

Технический директор Oxagile хвалил их кофе :)
Кто последний на дегустацию? :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 чэрвеня 2023, 10:37

-7

кофе в соцпакете, итишник любит кофеек попить. главное требуйте справку, добровольные пожертвования не облагаются налогом - вам в бухгалтерии налоговый вычет положен