Прымае разводы, ЭКА, выпадковы сэкс. Супраць суіцыдаў і хабараў. Межы дапушчальнага беларускага айцішніка
Што айцішнікі думаюць пра глабальную змену клімату і глабальныя ж сацыяльныя пытанні, такія як разводы, аборты, эўтаназія? Мы правялі анкетаванне сярод чытачоў dev.by і дазналіся іх меркавання пра важныя грамадскія працэсы і з’явы. Гэта трэцяя частка нашай анкеты.
У першай частцы можна паглядзець на абагульнены партрэт «тыповага» беларускага айцішніка, у другой — дазнацца яго меркавання аб ідэальным дзяржаўным ладзе.
Тыповага беларускага айцішніка хутчэй турбуюць кліматычныя змены, хоць, магчыма, ён не цалкам давярае алармісцкім публікацыям. Больш за палову ўдзельнікаў лічыць, што гэта сур’ёзная пагроза, якая патрабуе неадкладных дзеянняў. Астатнія думаюць інакш або не вызначыліся са сваёй пазіцыяй.
Пра стаўленне да іншых дыскусійных грамадскіх пытанняў айцішнікі гавораць упэўненей. Так, амаль 90% згаджаюцца з тэзісам аб легалізацыі абортаў.
Не сумняваюцца ў праве на развод і на нараджэнне дзяцей з дапамогай ЭКА больш за 90% удзельнікаў анкеты. Дзве траціны лічаць дапушчальнай эўтаназію і выпадковыя сэксуальныя сувязі. Роўна напалову размеркаваліся галасы памяркоўных і нецярпімых у адносінах да прастытуцыі. Суіцыды беларускі айцішнік адносіць хутчэй да вобласці недапушчальнага, хоць і не на 100%. Што да смяротнага пакарання, гвалту ў палітычнай барацьбе і хабараў — адразу няма. Роўна як катэгарычна супраць айцішнікі і праезду «зайцам».
Цікава, што з’ява нумар адзін у рэйтынгу недапушчальных у беларускага айцішніка — хабары.
Читать на dev.by