Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Прымае разводы, ЭКА, выпадковы сэкс. Супраць суіцыдаў і хабараў. Межы дапушчальнага беларускага айцішніка

Што айцішнікі думаюць пра глабальную змену клімату і глабальныя ж сацыяльныя пытанні, такія як разводы, аборты, эўтаназія? Мы правялі анкетаванне сярод чытачоў dev.by і дазналіся іх меркавання пра важныя грамадскія працэсы і з’явы. Гэта трэцяя частка нашай анкеты.

У першай частцы можна паглядзець на абагульнены партрэт «тыповага» беларускага айцішніка, у другой — дазнацца яго меркавання аб ідэальным дзяржаўным ладзе.

4 каментарыя

У анкетаванні ўзялі ўдзел 960+ рэспандэнтаў з 20+ краін. 74% мужчын, 26% жанчын. Амаль палова рэспандэнтаў — ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў, 28% — ва ўзросце 34-45 гадоў. Больш за 50% апытаных — распрацоўшчыкі.

49% зарабляюць больш за $3000 на месяц (а 70% — больш за $2000). 

40,1% удзельнікаў анкеты жывуць у Беларусі, 33,8% — у Польшчы, яшчэ 6,5% — у Літве.

Тыповага беларускага айцішніка хутчэй турбуюць кліматычныя змены, хоць, магчыма, ён не цалкам давярае алармісцкім публікацыям. Больш за палову ўдзельнікаў лічыць, што гэта сур’ёзная пагроза, якая патрабуе неадкладных дзеянняў. Астатнія думаюць інакш або не вызначыліся са сваёй пазіцыяй.

Пра стаўленне да іншых дыскусійных грамадскіх пытанняў айцішнікі гавораць упэўненей. Так, амаль 90% згаджаюцца з тэзісам аб легалізацыі абортаў.

Не сумняваюцца ў праве на развод і на нараджэнне дзяцей з дапамогай ЭКА больш за 90% удзельнікаў анкеты. Дзве траціны лічаць дапушчальнай эўтаназію і выпадковыя сэксуальныя сувязі. Роўна напалову размеркаваліся галасы памяркоўных і нецярпімых у адносінах да прастытуцыі. Суіцыды беларускі айцішнік адносіць хутчэй да вобласці недапушчальнага, хоць і не на 100%. Што да смяротнага пакарання, гвалту ў палітычнай барацьбе і хабараў — адразу няма. Роўна як катэгарычна супраць айцішнікі і праезду «зайцам».

Цікава, што з’ява нумар адзін у рэйтынгу недапушчальных у беларускага айцішніка — хабары.

Амаль усе знаёмыя пераехалі ў Польшчу. Даведаліся ці хочуць эміграваць айцішнікі з рэгіёнаў
Амаль усе знаёмыя пераехалі ў Польшчу. Даведаліся, ці хочуць эміграваць айцішнікі з рэгіёнаў
Па тэме
Амаль усе знаёмыя пераехалі ў Польшчу. Даведаліся, ці хочуць эміграваць айцішнікі з рэгіёнаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Мда, девбай пора переименовывать.
Желтизна просто зашкаливает

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

аборты должны быть запрещены как в 1953-м. иначе бы без Президента могли остаться

2

Айтишники, нашли кому рассказывать. Девбай, нашли у кого спрашивать. У меня все.

1

Мда, с такой публикой нам не по пути.