Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як айцішнікі шукаюць працу ў польскіх кампаніях. І як ім там

Інтэграцыя не інтэграцыя, пакуль працуеш на кампанію-экспата.

Спыталі релакантаў з Беларусі, як яны шукалі працу ў мясцовых кампаніях: ці шмат вакансій, як адрозніваюцца сумоўі, зп, адносіны ў калектыве. Так атрымалася, што ўсе гісторыі — пра Польшчу.

35 каментарыяў
Як айцішнікі шукаюць працу ў польскіх кампаніях. І як ім там

Інтэграцыя не інтэграцыя, пакуль працуеш на кампанію-экспата.

Спыталі релакантаў з Беларусі, як яны шукалі працу ў мясцовых кампаніях: ці шмат вакансій, як адрозніваюцца сумоўі, зп, адносіны ў калектыве. Так атрымалася, што ўсе гісторыі — пра Польшчу.

Па заробку я выйшла ў плюс прыкладна на 30%

Працую ў геймдэве. У Польшчы апынулася, як, напэўна, і многія, раптоўна, і часу падрыхтавацца і падаслаць саломку не было. Праз пару месяцаў прыйшло разуменне: каб інтэгравацца напоўніцу, трэба знайсці мясцовага працадаўцу. Калі працягваеш аддалена працаваць на звыклага беларускага працадаўцу, інтэграцыі асабліва не адчуваеш. 

Я вырашыла, што гэта будзе добрым крокам для майго прафесійнага і асабістага развіцця і ў чэрвені пачала трэніравацца на сумоўях. Ніколі дагэтуль не працавала з нерускамоўным працадаўцам, так што першыя 2-3 інтэрв’ю былі даволі стрэсавымі.

Увосень, калі я ўжо досыць натрэніравала навык праходжання сумоўяў, наткнулася на прапанову варшаўскай геймдэў-студыі. Якраз ад яе я і атрымала офер. 

Рэкрутынг складаўся з 3 этапаў: інтэрв’ю з рэкруцёрам, тэставае, інтэрв’ю з будучым лідам. На самым пачатку працэсу кампанія пацікавілася, на якой мове мне прасцей весці камунікацыю: польскай ці англійскай. Я абрала англійскую.

Пасля інтэрв’ю з тэхлідам высветлілася, што кампанія выбірае з некалькіх чалавек, і мне прапанавалі стэлефанавацца з СЕО кампаніі. Я ў адказ прапанавала сустрэцца ў офісе і пагутарыць асабіста. Сустрэча прайшла добра, адбыўся поўны канэкт.

Пасля 5+ гадоў аддаленай працы цяпер стараюся часцей хадзіць у офіс, каб гутарыць з калегамі і падцягваць польскую (у офісе ўсе смол-токі, натуральна, на польскай). Свой узровень ацэньваю як A2 — B1. Атмасфера вельмі прыязная, усе імкнуцца мне дапамагчы і падтрымаць. 

Мова працоўных працэсаў — англійская, але перыядычна калегі ўсё роўна пераходзяць на польскую, то зусім без мовы было б вельмі складана. Без польскай я б засталася ў новай кампаніі ў сацыяльнай ізаляцыі. 

Працэсы ў маёй цяперашняй кампаніі зусім не такія, як былі ў Беларусі, але гэта ў вялікай ступені таму, што абсалютна розныя тыпы прадуктаў.

Дарэчы, у польскім офісе ніхто не авертайміць, каб уціснуцца ў дэдлайны. Не паспелі — ну нічога страшнага, мы і так малайцы, а заказчыку ўсё патлумачым. Штосьці зламалася ў пятніцу позна ўвечары? Нічога страшнага, пачакаем да панядзелка. Ну і, а шостай вечара офіс звычайна пусцее на 90%.

«Обед включён в рабочее время». Как овертаймят в Польше — релоканты сравнили
«Обед включён в рабочее время». Как овертаймят в Польше — релоканты сравнили
По теме
«Обед включён в рабочее время». Как овертаймят в Польше — релоканты сравнили

Па заробку я выйшла ў плюс прыкладна на 30% у параўнанні з Мінскам, але, думаю, тут рэч у тым, што на папярэднім месцы я ўжо перарасла сваю тагачасную зп і цяперашняя больш адпавядае майму ўзроўню. У цэлым айцішнікі ў Польшчы не лічацца прывілеяванай кастай (як у Беларусі), гэта проста праца. Добрыя грошы тут можна зарабляць не толькі ў ІТ, таму вялікага разрыву паміж заробкамі айцішнікаў і іншых спецыялістаў тут няма.

У цэлым абсалютная задаволеная прынятым рашэннем і пераходам: гэта выдатны чэлендж і доказ таго, што ты класны спецыяліст і нідзе не прападзеш.

Шукаю ўжо паўгода — ніводнага водгуку

Я — джун-франтэнд, ужо паўгода шукаю працу ў Польшчы — праз justjoin.it, LinkedIn. І пакуль ніводнага водгуку.

Што праўда, досведу працы ў ІТ-кампаніі ў мяне няма: стажыроўка ў Беларусі сарвалася праз вайну ва Украіне. Так што паходжанне ІТ-кампаніі — польскае або беларускае — для мяне неістотнае — я шукаю працу ў любой.

Неяк выжываем. Балазе з маёй старой спецыяльнасцю і досведам заробак ёсць, то арэнду пакуль закрываем. Але часу на вучобу не застаецца зусім, паўзу да мэты проста з упартасці. Цяпер спрабую трапіць на стажыроўку ў Syberry — яны якраз набіраюць джуноў у Польшчы.

Атрымліваецца як у тым анекдоце: праграмаванне — гэта для душы, а так дык электрыкам працую.

Захацеў пакрыць гадавую інфляцыю, бо зп у злотых

Рэлакаваўся ў Кракаў крыху больш за год таму. Працую на кампанію з беларускімі каранямі, але заробак у злотых і кампенсаваць гадавую інфляцыю там не захацелі. Таму паралельна шукаю працу ў Польшчы.

Вакансій замала, але я працую ў вузкай сферы, Adobe Experience Manager (AEM). І яны ўсё роўна ёсць, выбар з 5-6 кампаній, плюс некаторыя прапаноўваюць B2B (зп там большая, але я не магу праз blue card).

У адным месцы мне адмовілі яшчэ да тэхінтэрв’ю, бо вырашылі эканоміць сродкі і наймаць мідлоў і джуніяраў. 

У іншым адмовілі, бо не ведаю польскай, хаця ўся камунікацыя ішла на англійскай і пра веды польскай ні ў вакансіі, ні на сумоўі гаворкі не вялося. На тэхінтэрв’ю адказаў на ўсе пытанні. Да гэтай сітуацыі я думаў, што пашпарт на выбар працадаўцы не ўплывае. Але тут цяжка зразумець сапраўдную прычыну.

З нязвыклага ў хайрынгу: прэскрынінг інтэрв’ю рэкруцёры робяць не ў Teams/Zoom, а па тэлефоне. Яшчэ тут пастаянна пытаюцца, ці маю я паралельны працэс хайрынгу (калі так, у вачах кампаніі гэта мінус), у РБ такога не сустракаў. 

Працягваю шукаць.

Узялі на 70% за софт-скілы і на 30% за хард

У Польшчы знайсці працу да вайны было вельмі проста, калі меў карту паляка. Трэба прыдушыць беларускую сарамлівасць і адразу выдаваць, што паводле нацыянальнасці — паляк, і ўжо далей пералічваць заслугі ў ІТ.

У мяне праца знайшлася без праблем, па грошах — нават больш, ніж у некаторых палякаў-палякаў з аддзела. Ніякіх, увогуле ніякіх ушчамленняў. Але трэба не грэбаваць хаджэннямі на карпаратывы і wódkoj з шэфам і аддзелам, умець сярэдне размаўляць па-польску, і ўсё будзе добра.

Вельмі дапамагло, што ў школе быў гуманітарны клас з вялікай колькасцю гадзін беларускай мовы. Яна вельмі дапамагае ў вывучэнні польскай, так што і роднай мове карысць.

Кампанія займаецца сувяззю ў глабальным маштабе, мая пасада звязаная з «бяспекай і рэжымам». Сумоўі ішлі ў тры этапы, прычым два апошнія — запар, прыкладна па 45 хвілін кожнае. 

Першае — з эйчарам і беспасярэдне кіраўніком дэпартамента, другі — з яго калегам з суседняга дэпартамента і кіраўніком гэтых кіраўнікоў, а таксама мясцовым архітэктарам. Апошні задаваў толькі тэхнічныя пытанні. Ён немец, і кайфаваў, што я з ім па-нямецку змагла пагаварыць «без польскага акцэнту».

Агульнае ўражанне — узялі на 70% за софт-скілы і на 30% за хард.

Але гэта было да 24.02. Цяпер бы мяне ўжо не ўзялі. У нас пайшлі аўдыты агенцтва ўнутранай бяспекі. На ўладкаванне беларусаў і рускіх — негалоснае табу. Я маю на ўвазе не кампанію ў цэлым, а менавіта ўпраўленне бяспекі; у прадукт наймаюць, відавочнага негатыву да беларусаў няма (да рускіх ёсць). АЛЕ! Амаль заўжды перавага ва ўкраінцаў. 

Я паспела атрымаць польскі пашпарт і сяджу спакойна.

Што тычыцца крызісу і звальненняў, то, паводле маіх назіранняў, не такі страшны чорт, як яго малююць. Звальняюць баласт, якога ў сытыя гады ў карпарацыях збіраецца вельмі шмат.

У нашым упраўленні бяспекі звальненняў няма. Радыя ўсім. Нават прытаміліся ад сумоўяў. Учора нямецкі дырэктар падпісаў кантракт на прыём аж 34 бяспечнікаў розных кірункаў з Японіі, Індыі, Філіпін і г. д. 

Колькі айцішнікі ў Польшчы губляюць на падзенні злотага і як рэагуюць кампаніі
Колькі айцішнікі ў Польшчы губляюць на падзенні злотага і як рэагуюць кампаніі
Па тэме
Колькі айцішнікі ў Польшчы губляюць на падзенні злотага і як рэагуюць кампаніі

На пошукі сышло роўна 3 месяцы

Я QA з досведам працы 17+ гадоў. Звольнілася ў РБ 31 снежня 2020, праз 10 дзён з сям’ёй былі ўжо ў Варшаве.

Польскай мовы дагэтуль не вучыла, англійская ў мяне добрая — B2. Працу пачала шукаць амаль адразу ж. На пошукі сышло роўна 3 месяцы. У красавіку атрымала офер, у маі выйшла.

Тут працэс наймання зусім не такі, як у РБ, дзе цябе могуць прыняць за адзін дзень. У Польшчы рэкрутацыя доўжыцца месяцамі. На дзень у мяне было па 1-2 сумоўі, некаторымі днямі — па тры, некаторымі — ніводнага. Першы месяц усюды былі адмовы праз неразуменне, як паводзіцца на сумоўі.

Другі месяц пайшоў лепш — было пару ўжо талковых прапаноў.

На трэці месяц я атрымала адразу тры оферы. Адзін з іх — праца ў банку. Калі там даведаліся, што я выбрала не іх, сталі тэлефанаваць, прапаноўваць больш грошай і літаральна ўгаворваць. Дарэчы, рэкрутацыя ў банк была самай доўгай: чатыры этапы на працягу двух месяцаў. Але я выбрала спакайнейшае месца ў прадуктовай кампаніі — без дрэс-кода і са свабодным графікам працы. 

І вось я працую ў гэтым месцы ўжо амаль два гады. Праца падабаецца. У асноўным хаджу ў офіс, але можна і аддалена.

Зп у параўнанні з першапачатковым оферам павысілі на 25%.

Калектыў цалкам польскі, а офісы па ўсім свеце. Спачатку працавала ў камандзе, дзе ўсе сазвоны былі на англійскай, але зносіны ў офісе ішлі па-польску. Паціху стала разумець, потым размаўляць. Праз год выявілася, што я ўсё разумею, таксама магу сказаць усё, але з памылкамі.

Першы час было цяжка. Адчувала сябе белай варонай, няправільна прамаўляла словы, нервавалася. Колы — на англійскай, калі ўдзельнікі толькі палякі, то колы на польскай, дома — руская мова. Пасля працы хацелася проста цішыні.

Але паступова мозг стаў лавіць польскую гаворку без высілкаў, стала лепш размаўляць. На працы з’явіліся сябры. І нас запрашаюць у госці, і да нас ходзяць.

Вельмі імпануе адкрытасць палякаў і жаданне дапамагчы. Ані разу мне ніхто не сказаў, што я жудасна размаўляю. Калі і папраўляюць мяне, то мякка. Пытаюцца, калі буду здаваць экзамен (для карты побыту). 

Працуюць палякі без перапрацовак, а 16:00 офіс пачынае пусцець.

Абышлі з камандай палову рэстаранаў у Варшаве — любяць бігас, пірогі, смалец. На «пышны чвартэк» увесь офіс завалены пончыкамі; калі ў кагосьці павышэнне, то торцікі, прысмакі, цукеркі.

Увогуле я задаволеная.

Эйчары могуць патэлефанаваць без папярэджання

Я Senior Java Developer. Ненавіджу аддаленую працу, таму шукала кампанію абавязкова з офісам. У Гданьску. У першую чаргу пісала ў кампаніі, чые лагатыпы бачыла на бізнэс-цэнтрах. Таксама паставіла ў лінкедзіне статус «open for work», але вялікай колькасці ўваходных паведамленняў усё роўна не было.

Апошні раз я шукала працу ўвесну 2021-га ў Мінску — там эйчары сталі пісаць адразу ж, як толькі выставіла такі статус. 

У Польшчы за тыдзень з такім статусам я атрымала ~5 паведамленняў. Не ведаю, ці гэта асаблівасць польскага рынку, ці ўплыў крызісу.

Але трэба ўлічваць і тое, што ў Польшчы працэс рэкрутынгу ідзе значна павольней, ніж у Беларусі. Некаторыя кампаніі не адказвалі на рэзюмэ, пасланае праз іх жа сайт. Іншыя адказвалі толькі праз тыдзень. 

Яшчэ адная асаблівасць мясцовага наймання — тэлефонныя званкі. Гэта першы і абавязковы этап. Эйчары могуць патэлефанаваць без папярэджання, і гэта жудасна нязручна. Могуць прызначыць час, але на ўзгадненне таксама сыходзіць шмат часу. Неяк я разаслала рэзюмэ ў дзясятак кампаній, і ўвесь наступны тыдзень толькі размаўляла па тэлефоне з эйчарамі, сумоўяў не было. Пасля тэлефанавання просяць даць тыдзень на апрацоўку рэзюмэ і інфармацыі. 

У Польшчы шмат прапаноў па працы ў B2B фармаце. Асабіста ў мяне такіх палова ці больш. Наколькі я зразумела, гэта выгадна для працадаўцы + заробак на рукі выходзіць большым, ніж паводле працоўнай дамовы.

Працу я шукала ў лістападзе-снежні 2022-га, але ніякага негатыву або дыскрымінацыі паводле нацпрыкметы да сябе не адчула. У выніку ўладкавалася ў вялікую аўтсорсінгавую кампанію паводле працоўнай дамовы. Працэсамі ў цэлым задаволеная. Вельмі падобна да нашага EPAM.

З калектывам вось ёсць складанасці: ~80% калег па офісе — палякі. Пакуль не ўяўляю сабе, як з імі пасябраваць, маючы польскую А2 (разумею вельмі добра, але кажу ледзь-ледзь). Ніяк. Балазе кампанія дае бясплатныя інтэнсіўныя курсы. 

Пры працаўладкаванні, дарэчы, пра польскую не пыталіся — гутарка была толькі на англійскай.

На 200 водгукаў абы-куды будзе прыкладна 3-4 сумоўі

Жыву ў Польшчы, працую ў грузінска-ўкраінскай кампаніі, пры гэтым апошнія паўгода падаюся на вакансіі па ўсёй Еўропе і актыўна хаджу па сумоўях у Польшчы.

Уладкаванне ў грузінска-ўкраінскую кампанію не адрознівалася ад наймання ў Беларусі. Людзі зычлівыя і ветлівыя, у кампаніі ёсць яшчэ некалькі беларусаў. Унутры кампаніі, на мітынгах і ў слаку гутарым на рускай мове. 

Чаму шукаю новую працу? Проста, каб падняць зп, трэба пастаянна хадзіць па сумоўях. І потым альбо прымаць офер, альбо ісці з ім да старога працадаўцы і патрабаваць рынкавую зп.

Праходзіў сумоўі і ва ўкраінскія кампаніі: інтэрв’юер размаўляў толькі па-ўкраінску, я мог адказваць на рускай або англійскай. Аднойчы на такім сумоўі спыталі пра маё стаўленне да вайны. Дыскрымінацыі не было, у выніку я атрымаў офер. 

Польскія кампаніі таксама актыўна наймаюць людзей з Беларусі, з дыскрымінацыяй не сутыкаўся, але, хутчэй за ўсё, вам спатрэбяцца веды польскай мовы, хаця б на камунікацыйным узроўні. Хоць ёсць і такія, дзе дастаткова толькі англійскай. Плюс сумоўяў у польскія кампаніі ў тым, што можаш адказаць на польскай або беларускай мове, калі з фармулёўкай на англійскай ёсць цяжкасці.

На мой погляд, адкрытых вакансій у Польшчы шмат і знайсці працу не надта складана. Галоўнае, каб быў дазвол на працу або дакументы, якія пацвярджаюць легалізацыю ў Польшчы. Калі ў вас віза, якая скончыцца праз месяц, то хайрынг менеджэр дасць чырвонае святло (нягледзячы на падаўжэнне ў сувязі з эпідсітуацыяй).

Калі я хачу зладзіць тыдзень сумоўяў, то адгукаюся на ўсе вакансіі ў LinkedIn, justjoin.it, nofluffjobs.com, Glassdoor. На 200 водгукаў абы-куды (гэта і Senior- і Middle-вакансіі) будзе прыкладна 15 размоў з эйчарам і 3-4 сумоўі. Але зноў жа я шукаю толькі full remote і b2b, гэта скарачае колькасць водгукаў. Але нават так я не надта адчуваю нейкі крызіс.

Прычым набіраць 200 водгукаў можна прыкладна кожныя 2-3 дні, бо за гэты час паспяваюць з’явіцца новыя вакансіі. Што праўда, я раблю выбарку па ўсім ЕС, а не толькі па Польшчы.

Трэба памятаць пра okres wypowiedzenia

Я пераехаў да 2020 года — як той казаў, «за свабодай, а не грашыма». Тады ў зп я выйграў зусім няшмат.

Каб падвучыць мову, спачатку знайшоў аддаленую працу на польскай «галеры» і працаваў на яе праз беларускае ІП, седзячы ў Беларусі. Потым пераехаў у Польшчу на тую ж аддаленую працу, аформіўся ў Польшчы, а беларускі ІП закрыў. Праз пару месяцаў перайшоў у добрую прадуктовую фірму, каб працаваць у офісе і інтэгравацца ў мясцовае грамадства. Там ужо мой даход істотна падрос.

На той час я ўжо размаўляў па-польску, то знайсці працу было лёгка.

Але ў Польшчы трэба памятаць пра okres wypowiedzenia — час, які ты павінны адпрацаваць на старой фірме пасля падачы заявы на звальненне. Часта okres wypowiedzenia можа займаць і тры месяцы. Бывае, што сумоўе чалавека ў лістападзе, а прыходзіць ён толькі ў сакавіку.

Цяпер знайсці працу таксама нескладана, прынамсі, знаю людзей, якія памянялі працу ў 2022-м і 2023-м. Аднак многія фірмы замарожваюць найманне. Але пакуль гэта больш тычыцца спецыялістаў па diversity & inclusion (тут такога шмат) і іншых супрацоўнікаў, якія напрамую не ўплываюць на бізнэс.

Заробкі ў сувязі з інфляцыяй індэксавалі, ад 2023 года ў тых, хто працуе праз «śmieciówkę», то-бок як ІП, а не на «umowie o pracę», з’явілася магчымасць атрымліваць заробак у еўра. Аб’ём вакансій суб’ектыўна пашырыўся за кошт таго, што можна ўладкавацца аддалена з іншага горада.

«Да пераезду думаў: Польшча не заграніца». Як айцішнік рэлакаваўся ў 46 гадоў
«Да пераезду думаў: Польшча не заграніца». Як айцішнік рэлакаваўся ў 46 гадоў
Па тэме
«Да пераезду думаў: Польшча не заграніца». Як айцішнік рэлакаваўся ў 46 гадоў
Гуманітарны ці працоўны? Які дазвол на жыхарства лепш атрымаць у Польшчы
Гуманітарны ці працоўны? Які дазвол на жыхарства лепш атрымаць у Польшчы
Па тэме
Гуманітарны ці працоўны? Які дазвол на жыхарства лепш атрымаць у Польшчы
Што з арэндай у Польшчы. Гісторыі айцішнікаў якія пераехалі пасля 24 лютага
Што з арэндай у Польшчы. Гісторыі айцішнікаў, якія пераехалі пасля 24 лютага
Па тэме
Што з арэндай у Польшчы. Гісторыі айцішнікаў, якія пераехалі пасля 24 лютага

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
4

Было бы интересно почитать статью, про общую тенденцию в отрасли, не в РБ.

Ну то есть, на сколько кризис бьет сейчас по отрасли с отсылкой на какие-то данные...

Ну на пример, было 3000 вакансий 1 год назад и 9000 резюме в ИТ, а сейчас стало 2000 вакансий и 12000 резюме... и т.д. и т.п.

Чтобы была понятна реальная тенденция на рынке... А не мы знаем что все будет холошо, или все будет плохо.

PS. Но джунам будет 100% не сладко... Или уменьшить зп ожидания или ...

Спасибо!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 студзеня 2023, 10:19

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
2

Да норм будет джунам. Главное - забыть минские привычки и не врываться сразу в самые дорогие локации. Если идти по пути контрактора - то можно хоть в лесу жить, лишь бы рядом был лидл и интернет.

Поначалу стоимость жилья в Польше может отпугнуть, но в реальной жизни при наличии хотя бы одного контракта это сходу решенный вопрос. Если за душой прям ни копейки - я бы рекомендовал вкладываться в английский язык, это позволит ворваться контрактором где-нибудь в штатах за неплохие по польским меркам деньги.

7

Что из статьи подтверждает мои личные наблюдения.
Для поиска работы в Польше нужно уметь общаться на польском. Хотя бы разговаривать.
Баланс работа-семья тут смещен в сторону семьи.

8

Вроде по всей Европе work-life balance смещен в сторону life. А в Америке в сторону work. У нас как-то по середине.

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
0

А у нас ещё и "эти события" есть, осталось только понять, work это или life.

0

Да все это индивидуально. Баланс смещен в сторону life - это обычно выражается в том, что ты работаешь часа по 4 в день в удобное для тебя время. Это зависит от проекта и менеджера/лида, а не от страны. Тут еще и наперед не угадаешь, т.к. на собеседовании не подскажут, можно у них бездельничать или нет.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
4

Почти всегда преимущество у украинцев.

Так было не всегда ;))

Я успела получить польский паспорт и сижу спокойно.

Мая хата с краю.

Anonymous
Anonymous
0

Интеграция не интеграция, пока работаешь на компанию-экспата.

Девбай не разочаровывает🤣

Anonymous
Anonymous
-3

Не, после таких статей не поехать в Польшу просто нельзя.

11

Украинцы (как правило) более уверены в себе, не стесняются нахваливать себя, и лучше умеют презентовать себя. За этим иногда ничего не стоит, иногда (например в продажах) уже одного этого достаточно, чтобы иметь более высокие результаты.
Замеры в среднем по больнице.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 студзеня 2023, 13:35

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
4

И в этом нужно брать с них пример. Ибо софтскиллы играют в тех местах, где хардами не обойтись.
Особенно если это командная работа.

Dollmaker Poland
Dollmaker Poland Imagine specialist в CD project
2

Судя по моим наблюдениям в LinkedIn - если раньше приходили заявки на senior фронтенд/бекенд, сейчас исключительно на fullstack. Связано это с местным рынком или с кризисом, не совсем ясно.

Anonymous
Anonymous
8

Уже давно так
Очень хочется нанять меньше людей, которые бы вам все делали все то же самое в тех же объёмах

-18

В Польше не будешь счастлив никогда, какая бы специальность у программиста не была. Уехали те, у кого тут ничего не вышло. Наши айтишники привыкли на Зыбицкой вести веселую, хорошую жизнь. На шее у родителей сидели или работали в опенспейсах, штаны просиживали и кнопки нажимали. Начнется весна пойдут собирать клубнику, если без отопления не замерзнут и не растратят все сбережения на коммуналку

6

--> штаны просиживали и кнопки нажимали
Кто бы говорил ))

Йозеф Швейк
Йозеф Швейк My na vojnu nepůjdeme в my se na ni vyséreme
9

Айтота нынче совсем без чувства юмора пошла, все ваши посты минусят и не понимают сарказма )

Anonymous
Anonymous
1

да он просто уж слишком толсто это делает.

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
10

Уже писал, но повторюсь ещё раз.
2.5 года как уехал. Английский подтянуть пришлось прилично, но это и хорошо.
Доходы - х2.5 к РБ примерно, чистыми вообще неслабые суммы. После окончания льготного периода налог примерно 22%, в эту сумму включен зус, обслуживание бухгалтерии, юр. адреса и всего прочего, не имеющего отношения к работе.

Работаю на прямых контрактах с заказчиками из США и Европы, ставка около $55\час, но бывают исключения (как приятные, так и не очень). Загруженность 100% примерно на два месяца вперед, в декабре было поменьше, в январе наоборот отказываю многим из-за отсутствия свободного времени.

Первые контракты брал в телеграм-чатах, там было негусто, но на жизнь и аренду хватало. По мере совершенствования языкового навыка перестал бояться ходить на англоязычные собеседования, и через 8 месяцев после переезда взял первый контракт со ставкой $50\час, чистыми на тот момент выходило примерно 5 тысяч евро в месяц. К тому же ещё около тысячи-двух можно было легко набить на краткосрочных задачах при наличии свободного времени.

Зимой в Варшаве делать особо нечего, поэтому я сосредоточился на обучении. Занялся сертификациями по Azure\GCP - это позволило поднять рейт на 10% примерно. Ещё через полгода была продана квартира в РБ и куплена квартира в Варшаве.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 студзеня 2023, 18:16

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
2

Медаль! Этому господину!..

-2

да, за достижения в области литературы.

2

Как вы нашли заказчиков из США, которые с вами работают?)

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
2

У одних просто открыл раздел careers и засабмитил резюме.
Вторых - через Upwork.
Сейчас много людей хайрится через местные галеры, там вполне можно попасть на американский проект (с деленными на два рейтами, конечно, но это уже мелочи).
Но главное в этом деле - комьюнити. Достаточно найти людей с той же проблемой, и Вы узнаете решения 95% Ваших вопросов.

0

"Ещё через полгода была продана квартира в РБ и куплена квартира в Варшаве."

В Варшаве квартира стоит раза в два дороже чем в Минске. Если продал в Минске, например двушку, за $60 К, то равноценная в Варшаве будет стоить $120 К.
Неужели за 2.5 года работы в Польше смог собрать $60 К чтобы доплатить за покупку равноценной квартиры в Варшаве?

0

В Польше ипотека же. Да, хоть и поднялась до 7-8%, но по сравнению с РБ это пыль. Имея побыт и стабильный доход можно построить себе что хошь и жить припеваючи.

0

Да, но парень то сказал что он уже купил квартиру в Варшаве. Он не говорил что выплачивает ипотеку.

0

Более того, за 2.5 года такую сумму вполне по силам собрать. Сужу по себе. После переезда стал откладывать больше.

0

Да.
$60 К ÷ 30 месяцев = $ 2 К в месяц

В принципе можно.

Но в РБ это была бы уже четырёхкомнатная квартира или даже котедж площадью 120 м. кв.

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
0

В Минске была продана обычная двушка, если б у меня были деньги на коттедж - я бы сразу его не в РБ строил бы :)

Экономику чуть ниже расписал.

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
2

В 21-м от продажи квартиры в РБ у меня появилось 40% стоимости квартиры в Польше. Около 40к было сбережениями, на остальное можно было или взять ипотеку на пару лет, или продать машину и на год устроить режим жесткой экономии. Выбрал вариант с продажей машины.

Как выяснилось - всё правильно сделал. В 22-м году в пите уже почти 100 тысяч, а машину выгодно взять как ИП в лизинг. Год, конечно, был непростым - но в цене квартира выросла почти на 50 тысяч евро (другой вопрос, что я её не смогу сейчас никому продать, т.к. слишком недавно купил).

Anonymous
Anonymous Свалил в Польшу
1

Но - важный момент - речь про жилье бизнес-класса, и доходы далекие от этого самого класса. По сути это была авантюра на грани собственных возможностей.

Делать так никому не порекомендую, потому как много условностей (большая подушка, свежее ликвидное авто на номерах РБ). Правильный путь - кчп + ипотека на 3-5 лет. С учетом продажи квартиры в РБ по цене выйдет то же, что и снимать - только через 5 лет эти стены станут Вашими.

0

правильно сделал, что продал квартиру. она ему не понадобится, когда обратно на коленях ползти будет - государственную комнату дадут.

1

Очень "умиляет" оценка владения польского языка. Живу в Польше уже довольно давно. Работал в польских компаниях, свободно общаюсь на польском, читаю и пишу на польском тоже без каких либо проблем, конечно не без ошибок. При этом на государственном экзамене моё знание польского языка оценили на уровень B1. Вероятно на государственном экзамене меня недооценили.

Цитаты из статьи

"...стараюсь чаще ходить в офис, чтобы общаться с коллегами и подтягивать польский (в офисе все смолл-токи, естественно, на польском). Свой уровень оцениваю как А2 — B1. Атмосфера очень дружелюбная, все стараются мне помочь и поддержать." "С коллективом вот есть сложности: ~80% коллег по офису — поляки. Пока не представляю себе, как с ними подружиться, имея польский А2 (понимаю очень хорошо, но говорю еле-еле)."

J R
J R Janusz в Polska
3

При этом на государственном экзамене моё знание польского языка оценили на уровень B1. Вероятно на государственном экзамене меня недооценили.

Гос экзамен же по уровням и сдаётся, т.е. если пошли на экзамен на уровень б1, то там выше б1 получить нельзя в принципе. А именно этот уровень требуется на КСП, так что вероятно его вы и сдавали

2

Мадам на 70% - это какой-то позор. Какая разница какой ты национальности? За километр обходил бы конторы, фильтрующие по национальности, а не скилам. Скрывать свою национальность/гражданство - вообще дно.
Еще советует «не брезговать» корпоративными. А если не нравится эта тема? Все-равно идти? Ну да, привыкла же угождать.

0

и у меня случай был.