Падрыхтоўка да лайвкодзінгу і лёгкае падхарошванне. Як паспяхова прайсці сумоўе ў ІТ у Польшчы
Канал Dzik Pic сабраў парады чытачоў пра тое, як паспяхова прайсці сумоўе ў ІТ-кампаніі ў Польшчы.
Канал Dzik Pic сабраў парады чытачоў пра тое, як паспяхова прайсці сумоўе ў ІТ-кампаніі ў Польшчы.
— Як правіла, <на сумоўях> ёсць лайвкод, але нічога звышнатуральнага. Проста трэба быць гатовым вырашыць нескладаную задачу за адведзены час у 10-15-20 хвілін. Пытаюцца тэорыю, але павярхоўна.
Першыя 2-3 сумоўі лайвкод і агульныя пытанні могуць збіваць з панталыку. Але потым прыкладна разумееш, што трэба падвучыць, і можна на любое ісці. Далей могуць быць нейкія канкрэтныя пытанні, што дапамогуць высветліць інтэрв’юеру, які вы спецыяліст. Гэта на кожным сумоўі па-рознаму, і ўжо больш залежыць ад вас.
Як вынік — трэба быць гатовым (і падрыхтавацца не складана) да гэтага смол току з лайвкоду і агульных пытанняў.
— Для пазіцыі інжынера даных трэба добра знаць свае праекты і ўмець коратка апісваць досвед, навыкі і дасягненні. Забыць фразу «мы з камандай» — выкарыстоўваць толькі «я».
На тэхнічных інтэрв’ю пытаюцца больш пра досвед і навыкі, плюс пытанні, якія больш ці менш пацвердзяць, што ты не хлусіш пра гэтыя самыя досвед і навыкі. Напрыклад: «Як загрузіш вось такі датасэт пры такіх і такіх паводзінах крыніц (ы)?»; «што будзеш рабіць, калі здарыцца тое ці гэтае?» і г. д. Былі сумоўі, на якіх гадзіну толькі пра гэта і гутарылі.
Нейкіх дзіўных або непрыстойных пытанняў на сумоўях з HR або рэкруцёрамі не сустракаў. Звычайна пытаюцца, чаму шукаеш працу, як яно з легалізацыяй, апішы стыль працы, дасягненні, правалы, даступнасць пасля оферу і г. д. У цэлым, з добрай англійскай сумоўі здаюцца лягчэйшымі, чым у большасці кампаній з экс-савецкімі каранямі.
Яшчэ чуў, што польскія рэкруцёры любяць, каб яны былі ў нас, кандыдатаў, адны-адзіныя. Не правяраў гэта на практыцы, але, паводле некаторых прыкмет, падобна, так і ёсць. Таму заўсёды казаў, што толькі пачаў пошукі і «вы ў мяне адзіныя», слухаючы адразу пасля радаснае павіскванне «на тым канцы проваду».
Дзіўныя пытанні сустракаў толькі ў індыйскіх рэкруцёраў: нацыянальнасць, колер скуры. Уваходзяць у ступар, калі кажаш, што чакаеш ДНЖ, і з дакументамі і правамі ўсё акей. Калі выходзяць са ступару, пытаюцца па новай пра легалізацыю. Цыкл можа паўтарацца да бясконцасці, пакуль не развітаешся і не скончыш званок.
Бонусам ідзе даданне твайго CV у базу. Адмовіш па тэлефоне аднаму, і праз час па коле пачынае тэлефанаваць палова агенцтва з той жа вакансіяй або якой-небудзь левай, якая не перасякаецца з досведам.
Выключэнняў не сустракаў, нават тыя, хто здаваліся прафесіяналамі па камунікацыі ў сацсетцы, у выніку рабілі тое ж, што і байбусы да іх: пытанні, кантакты і г. д. Наогул, не рэкамендаваў бы ўступаць з імі ў кантакт.
— Падзялюся досведам як DevOps/SRE. Лайвкодзінг будзе заўсёды (або амаль заўсёды). Звычайна ў два этапы — спачатку анлайн задача на HackerRank/LeetCode з таймерам, вынік ацэньваецца аўтаматычна. Калі кандыдат прайшоў, ён трапляе на наступны этап. Калі тэсты не пройдзеныя, ніякага фідбэку не будзе. Таймер звычайна на гадзіну на дзве задачы ўзроўню LC medium.
Затым адное з сумоўяў абавязкова будзе на кодзінг, мова на выбар кандыдата. Тут трэба расказаць у дэталях пра тое, чаму задача вырашаецца менавіта так і якія ў кодзе слабыя месцы.
У гэтым выпадку задача звычайна прыкладная, і развагі аб ходзе рашэння важнейшыя за рашэнне, уласна, задачы. Зразумела, гэта не адзіныя сумоўі, толькі частка працэсу. У сярэднім 5-6 этапаў.
— Алгарытмы — гэта наогул, паходу, стаў стандарт. Усе кампаніі, у якія я сумовіўся, за выключэннем Goldman Sachs, праводзілі інтэрв’ю, грунтуючыся выключна на алгарытмах. То-бок гэта такая рэч, якую трэба знаць, і без яе вельмі верагодна, што ты адвалішся.
Яшчэ вельмі важна знаць архітэктуру, Architecture Design. Гэта значыць, якія сэрвісы будзеш рабіць і чаму.
На падрыхтоўку да алгарытмаў магу парэкамендаваць такі рэсурс, як NeetCode.io. Там не проста кажуць «вось вам 500 задач на LeetCode і вырашыце іх як-небудзь». А тлумачаць, чаму менавіта так, які патэрн за гэтым хаваецца, і гэтак далей.
— Падзялюся досведам за верасень-кастрычнік. Буду казаць пра кампаніі, якія прапаноўваюць толькі UoP, і пра пазіцыю Full-Stack (кампаніі не з беларускімі каранямі).
У сярэднім лайв-кодзінг сустракаецца ў працэсе інтэрв’ю ў кожнай кампаніі. Далей, я б сказаў, усё залежыць ад велічыні самой кампаніі.
У буйнейшых варта чакаць 2-3 лайв-кодзінгі, якія маюць на ўвазе веданне класічных структур даных і алгарытмаў (масівы, хэш-табліцы, спісы, чэргі і іншае) і разуменне праектавання сістэм на нізкім узроўні.
З прыкладаў — рэалізаваць in-memory db з падтрымкай транзакцый і абмежаваннем па складанасці (не больш за O (logn)). Або рэалізаваць чаргу з падтрымкай груп, асноўныя аперацыі якой будуць O (1). Гэта значыць, тут спатрэбіцца разуменне хэш-табліц і звязаных спісаў. Звычайна гэта займае паўтары-дзве гадзіны.
У плюс-мінус сярэдніх кампаніях і меншых звычайна адзін лайв-кодзінг. Ён, як правіла, звязаны з практычнейшымі задачамі, звязанымі з разуменнем моў і веданнем яго фіч (напрыклад, у выпадку з TypeScript гэта можа быць пытанне на веданне джэнерыкаў або, у выпадку з React, гэта можа быць задача рэалізаваць кампанент, які адлюстроўвае спіс даных, атрыманых з API з падтрымкай пагінацыі і інтэрваламі запытаў). Як правіла, гэта некалькі дробных задач на 30-60 хвілін.
— Analytics Engineer, польскі офіс буйной міжнароднай кампаніі.
Не надта задроцкі hackerrank: SQL/python/матэматыка. Лайвкодзінг: SQL складанейшы з дадатковымі пытаннямі. Business problem solving: расказваеш, як будзеш вырашаць два case study. Behaviour interview: штосьці ў духу амазонаўскага Bar Raiser (https://www.aboutamazon.eu/news/working-at-amazon/what-is-a-bar-raiser-at-amazon), на YouTube куча відэа, як яго праходзіць («Team fit interview»).
На ўсё сышло дзесьці 1,5 месяца. У выніку выслалі офер, даўно ўжо тут працую.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Хвастунишки и выдумщики
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Единственный дельный совет. Ресурс и правда хороший.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 кастрычніка 2024, 23:52
такой момент - все эти алгоритмы и все такое обычно нужны только на собесах. Как и вопросы про солид, паттерны проектирования и все такое которое в реальной жизни использует пара %%. Но теорию обязан знать
Лол)) @nalife, держись, я подхвачу знамя.
Цитата из статьи выше:
Ребята! Давайте поможем Даше-комментатору процитировать кусок статьи as is и не получить удоление комментария за нарушение чего-то там в количестве 5.