«Пытанні былі пра капялюш і пірамідкі». Гісторыі айцішнікаў пра дзіўныя тэставыя
Канал Dzik Pic сабраў гісторыі айцішнікаў пра дзіўныя тэставыя пры пошуку працы.
Канал Dzik Pic сабраў гісторыі айцішнікаў пра дзіўныя тэставыя пры пошуку працы.
— Кампанія CoinsPaid. Пасля другога этапу (знаёмства з камандай) далі тэставае. Рабіць асабліва часу не было. Але рэкруцёрка пераканала, што «ўсё норм, пачакаем».
Зрабіў, выдаткаваў кучу часу. Адправіў. Цішыня. Адказ прыйшоў праз некалькі тыдняў (можа, нават месяцаў — не памятаю). Паклікалі на наступны этап. Па размовах, як я зразумеў, у тэставае асабліва ніхто не глядзеў. Іншых Data Engoneer на сумоўі не было. Працоўнае рашэнне ці не, хлопцы таксама не асоба разумелі — гэта не іх сфера.
Выснова — можна было напісаць які заўгодна код у стылі best practics, а як ён будзе працаваць, пофіг. Можа, наогул не будзе, як яны даведаліся б?
Але ім, відаць, патрабаваўся майстар на ўсе рукі і больш дасведчаны кандыдат. Таму сумоўя не прайшоў. І гэта таксама матывавала больш не рабіць тэставых у будучыні.
Дарэчы, праз паўгода-год іншая рэкруцёрка з іх кампаніі напісала і паклікала пагутарыць. Я адмовіў.
— Кампанія Wargaming. Выдатнае тэхсумоўе. Цікавае тэставае. Вынік: «Усё выдатна, мы цябе бярэм! Трэба толькі дакументы падрыхтаваць і пытанні юрыдычнага характару закрыць».
Пакуль рыхтавалі і закрывалі, яшчэ сумовілі і знайшлі кагосьці з лепшым досведам. Вынік — адмова. Добра, што пайшоў проста для галачкі на сумоўе ў іншую кампанію, пакуль дакументы чакаў. Там тэставага не было, але затое быў офер.
Выключэнні толькі візуальныя прафесіі — ім, напэўна, без тэставых нікуды. Ну і еўрапейскі рынак, дзе тэсты — гэта ўсякае IQ і якія-небудзь нескладаныя пытанні, на якія ў цябе +\- 72 гадзіны пасля атрымання ліста.
— «Нядаўна нейкая кантора прапаноўвала прайсці 6 этапаў сумоўя, дзе адзін з этапаў — тэст на 3,5 гадзіны з таймерам. Калі спытаў, ці ёсць у іх зарплата, як і ў Google, праз колькасць этапаў, HR пасмяялася».
— «Аднойчы падаўся на вакансію ў нейкую шведскую кампанію. Пасля сазвону з HR даслалі спасылку на лагічны тэст. Задачы вельмі нагадвалі той самы тэст, які праходзяць, каб даведацца пра свой IQ — знайсці правільную разгортку ў паслядоўнасці, вызначыць становішча кропак на кубіку і да таго падобнае. Пытанняў было каля 40. Па выніках — геніем я не апынуўся і прайсці тэсту не змог».
— «Тэставых не было, але было шмат інтэрв’ю запар. Са смешнага — калі мяне сумовіў па паперцы чувак з надмерным ПУВ і даказваў мне, што я адказаў няправільна, у выпадку правільнага адказу. Гэта было практычнае пытанне, адказ на якое чорным па-руску ёсць у дакументацыі».
— «З год таму праходзіў сумоўе на сеньёра ў Германію. Пытанні былі пра капялюш, пірамідкі і ніводнага па сутнасці маёй спецыяльнасці. Інтэрв’юер знаходзіўся ў машыне і размаўляў са мной з камеры тэлефона, які быў замацаваны на тарпедзе. Адмова — не падышоў».
— «Я прайшоў даволі шмат сумоўяў, і годныя можна пералічыць па пальцах. Сёння сумоўі падобныя да ўрока літаратуры, дзе расказваеш вершык. Запнуўся, вольны! Упэўнены, што ёсць кампаніі, дзе праводзяць крутыя сумоўі, але мне такіх вельмі мала траплялася. Усіх цікавіць алгарытм бурбалкі, а не рэальны камерцыйнай досвед распрацоўкі. Часам здаецца, што кампаніі куды цікавейшы ваш узровень англійскай, а не досвед распрацоўкі праграм».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
В РБ без проблем меня засыпали офферами, в РФ я никогда не понимал hr а они меня
Mapme вот странные ребята были, hr опоздала минут на 10 примерно. Да ещё, я тогда на моте ездил и люди в экипе явно им не нравятся, не рекомендую ездить, или надо в обычном что не безопасно. В целом думаю все к лучшему это.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 верасня 2024, 20:16
А в ресторан тоже в экипе?)
Здесь есть задачки на логику из BA-интервью:
https://www.youtube.com/watch?v=Gdc_piBHDzU