Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Менеджар праектаў 4 месяцы шукаў працу ўсюды. Аналізуе стан рынку

«Рынак мёртвы, заробкі на дне, шмат фэйкавых вакансій».

53 каментарыя
Менеджар праектаў 4 месяцы шукаў працу ўсюды. Аналізуе стан рынку

«Рынак мёртвы, заробкі на дне, шмат фэйкавых вакансій».

Іван — сертыфікаваны (PMI PMP) праектны менеджар, у прафесіі 15 гадоў, называе сябе сеньёрам+ або нават лідом. Доўга працаваў на аўтсорс-кампанію спачатку ў Беларусі, потым у Еўропе. Дарос да пазіцыі Chief Information Officer і… трапіў пад скарачэнне.

— Павышэнне мне паклалі «пад ялінку» перад навагоднім карпаратывам, — расказвае ён. — Выдатная пазіцыя з выдатнай зп. А праз тыдзень у кампаніі пачаліся скарачэнні, і мяне звольнілі.

Пошук новай працы заняў амаль 4 месяцы. Атрымаўшы офер, Іван падзяліўся c dev.by сваёй гісторыяй і назіраннямі пра стан рынку працы. 

Дзе шукаў

Спачатку я паспрабаваў пошук у еўрапейскіх кампаніях. Глядзеў Польшчу, Германію, Аўстрыю. Але сутыкнуўся са спецыфічным падыходам да падбору кадраў і зразумеў, што не пацягну. Немцы «павернутыя» на тэхналогіях. Нават калі ты PM, які кіруе працэсамі, ты мусіш быць глыбока занураны ў прадукт і добра знаць тэхналогіі. Мяркуецца, што калі СТА/лід/дэвопс чамусьці не будуць даваць рады, PM гэтыя пытанні закрые. У выпадку з Польшчай ключавой перашкодай стала мова. Унутраная камунікацыя вядзецца на польскай, у мяне няма жадання яе вучыць, таму не зраслося.

Будзь я распрацоўшчыкам, магчыма, мела б сэнс і далей шукаць працу ў еўрапейскіх/амерыканскіх кампаніях. Але на менеджарскай пазіцыі розніца менталітэтаў і падыходаў да наймання выявілася адчувальнай. Хоць у мяне і добрая англійская (С1), я гэтага не вывез. Разумеў, што нават калі прайду сумоўі і атрымаю офер, то буду моцна прайграваць мясцовым кандыдатам.

Таму я зрушыў пошук на рускамоўныя кампаніі, якія альбо знаходзяцца на ранейшых месцах, альбо рэлакаваліся — на Кіпр, у ААЭ, Еўропу, Арменію, Грузію, Казахстан, Узбекістан.

Храналогія і статыстыка пошукаў

Пачатак пошуку — пачатак студзеня 2023.

Офер — 21 красавіка 2023.

  • Адпраўлена водгукаў — 393.
  • Не прагледжана працадаўцам — 88.
  • Прагледжана без рэакцыі — 17.
  • Вакансія сышла ў архіў (была закрытая або знятая) без разгляду кандыдатаў — 98.
  • Атрымаў адмову адразу толькі па скрынінгу рэзюмэ — 143 (некаторыя пісалі, што я overqualified, сеньёраў і лідоў яны проста не пацягнуць).
  • Адрэагавалі на водгук і пачалі перапіску — 47.
  • Запрасілі на зум-званок для знаёмства — 24.
  • Правялі два і больш этапы сумоўя — 11.
  • Атрымаў офераў — 5.

Ад двух адразу адмовіўся праз вельмі нізкую прапанову ў заробку.

Ад аднаго адмовіўся, бо хацелі плаціць крыптой.

Выбіраў з двух прыкладна з падобнымі ўмовамі, абраў лепшую прапанову.

Што за офер

Геймдэў-кампанія, 250+ чалавек, офіс на Кіпры, В2В кантракт з польскім ІП, магчымасць працаваць з офіса на Кіпры або аддалена, або ў гібрыдным фармаце. Зп ніжэйшая, ніж была і ніж я хацеў бы. Я хацеў 5K, мне прапанавалі 4K — я, натуральна, пагадзіўся.

Асноўныя назіранні

Вакансій для праектных менеджараў на рынку досыць шмат. Але (!) пры гэтым шматлікія кампаніі не праглядаюць водгукаў наогул. Я кажу не пра адказы кандыдатам, а менавіта пра прагляды. Чаму так, для мяне загадка. 

Адзіная версія — фэйкавыя вакансіі. Каб не выклікаць паніку на рынку або паказаць удзельнікам рынку/акцыянерам/камусьці яшчэ, што ўсё добра, кампанія расце і наймае. Даволі дзіўна публікаваць вакансіі і не праглядаць іх.

Нізкія заробкавыя прапановы. Большасць кампаній на рынку, які падае, шукае «добрых спецыялістаў танна». Зп заніжаныя так, што проста смех. На dev.by некалькі месяцаў таму была вакансія для PM з англійскай мовай за 600 баксаў. І гэта рэаліі рынку. Раней спяцоў з такім скілсэтам шукалі на 2К, а цяпер — на 600 баксаў.

Практычна ўсе наймаюць на В2В, працоўных дамоў не прапаноўваюць. То-бок аплата адпачынку і бальнічнага — па дамоўленасці, а не па законе.

Ёсць кампаніі, якія шукаюць супрацоўнікаў на канкрэтны праект без гарантыі падаўжэння кантракта пасля яго заканчэння. А некаторыя нават парт-тайм спецыялістаў на пагадзінную аплату, гэта тычыцца і прадукту, і аўтсорсераў (мяне здзівіла).

Тэрмін прыняцця рашэнняў — доўгі. У сярэднім да оферу трэба прайсці 3-4 сумоўі, ад знаёмства з эйчарам да інтэрв’ю з кіраўніком кампаніі.

Інтэрв’юеры, як правіла, добра падрыхтаваныя, у іх ёсць дакладнае разуменне, хто і пад якія задачы ім патрэбны. Сляпога наймання, як раней, больш няма.

Кампаніі больш прыдзірлівыя да скілоў, ніж год таму. Ім патрэбны гатовы спецыяліст з выразным трапляннем. 

Калі фінтэх, патрэбны досвед працы з канкрэтнымі эквайрынгамі.

Калі геймдэў, то канкрэтна гіперкэжуал, не мідкор або штосьці іншае.

Калі кліенцкая распрацоўка, то менавіта кансалтынг і перамовы, а не проста аўтсорсінг.

Сумежны досвед амаль не разглядаецца. Даходзіць да запыту канкрэтных сертыфікатаў, прыкладаў патрэбных праектаў і г. д. А раней часта бралі проста людзей з досведам і ўжо заточвалі іх пад сябе. Пра найманне на бэнч можна наогул забыцца.

Прычыны адмоў: overqualified, высокі запыт па зп, нерэлевантны досвед (у мяне фінтэх і геймдэў), недастаткова софт-скілоў.

Кампаніі ў РФ працуюць выключна на ўнутраны рынак, ім яго больш ніж дастаткова. Буйныя кампаніі блакуюць доступ з-за мяжы да сваіх унутраным рэсурсаў. Таму калі аддаленая праца, то толькі з тэрыторыі РФ. Увогуле, гэта не рынак для беларусаў.

Што яшчэ цікавага

Тры кампаніі даслалі тэставае заданне, на выкананне кожнага сышло прыкладна па 30 хвілін. Усе тры даслалі адмову, ніводная не патлумачыла прычыны і не дала фідбэку па тэставым.

Адная кампанія папрасіла зняць відэа на англійскай мове з расповедам пра сябе і адказамі на пытанні. Відэа размясціў на ютубе, яно нават не было прагледжана, па спасылцы не было ніводнага пераходу. Ад кампаніі — чаканая адмова.

Дзве кампаніі знайшлі мяне самі, абедзве са сферы гемблінгу. Мабыць, гэта адзіная сфера, якая актыўна мае патрэбу ў кадрах і масава наймае. Але бюджэты не фантан.

Ключавая выснова

Рынак мёртвы, заробкі на дне, шмат фэйкавых вакансій.

Як вядома, самы нізкі парог уваходу ў ІТ — праз праектны менеджмент, тэсціраванне або бізнэс-аналіз. 

Дык вось PM для джуноў цяпер дакладна не варыянт. 

Месцы, дзе мае сэнс шукаць рускамоўныя вакансіі па-за Беларуссю

  • hh.ru  — гэты рэсурс можна выкарыстоўваць з пошукам па слове «аддалена»;
  • dou.ua — шмат цікавага, калі заходзіць як кандыдат з Польшчы;
  • career.habr.com  — у асноўным кампаніі і праекты на расійскім рынку;
  • getmatch.ru —вакансій мала, але месцамі па справе;
  • linkedin.com —доўга і складана;
  • іншыя дробныя галіновыя рэсурсы.

Як было год таму

А вось статыстыка студзеня 2022 года, калі я шукаў працу ў той жа пазіцыі і кандыдатуры. Мэты памяняць кампанію тады не было, хацеў праверыць свае навыкі і патрабаванні да кандыдатаў. 

Адпраўлена водгукаў — 30.

Не прагледжана — 3.

Адмова адразу — 11.

Адказалі і пачалі перапіску — 17.

Запрасілі на зум — 8.

Зрабілі офер, у тым ліку адразу пасля першага званка — 5.

Оферы тады атрымаў на працягу 2-3 тыдняў ад старту пошуку. Рынак, хоць ужо і пачынаў падзенне, яшчэ быў вельмі гарачым. Верагодна, усё змянілася пасля 24.02.


Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.  

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Распрацоўшчыкі бегаюць за рэкруцёрамі. Як айцішнікі сумовяцца ў Беларусі
Распрацоўшчыкі бегаюць за рэкруцёрамі. Як айцішнікі сумовяцца ў Беларусі
Па тэме
Распрацоўшчыкі бегаюць за рэкруцёрамі. Як айцішнікі сумовяцца ў Беларусі
Як рынак ІТ-вакансій перажыў зіму. Новыя антырэкорды
Як рынак ІТ-вакансій перажыў зіму. Новыя антырэкорды
Па тэме
Як рынак ІТ-вакансій перажыў зіму. Новыя антырэкорды
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
Па тэме
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

А К
А К Staff Software Engineer в GameDev
-1

Простите, но это нечто
"Предполагается, что если СТО/ лид/девопс с чем-то не будут справляться, PM эти вопросы закроет"

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 красавіка 2023, 10:51

9

Ничего удивительного, просто ищут профильного специалиста, пусть даже и под флагом PM. "Специалистов" по ля-ля-три-рубля, очевидно, своих девать некуда.

4

В развитых странах просто вайтишников слабо ценят, да и там нет смысла им становиться. В почти любой профессии можно достойно зарабатывать и нет смысла в ИТ рваться. PM должен ИТ образование иметь, а не просто гребцов подгонять или быть переводчиком.

0

ИТ - это в первую очередь про автоматизацию бизнеса, а не про торговлю.

В аутсорсе да - там где торговля, там менеджеры над продаваемыми людьми сверху

0

Это ему так показалось.
Наверное какие-то базовые вопросы спрашивали

-1

Поэтому вы не пройдете собеседование. Проектный менеджер в классическом понимании пвт - это мальчик или девочка с пугой или с танцами, что бы команда на веслах и гребла и не разбегаоась. В малом бизнесе до 100 человек ПМ который из этой группы - уровень секретарши, т.к. основатели подобных бизнесов это матёрые фулстэк девы и ба и девопсы и сэйлзы в одном лице, потому как в ряде случаев делали продукт сами.

10

Зп ниже, чем была и чем я хотел бы. Я хотел 5K, мне предложили 4K — я, естественно, согласился.

5k манагеру? ничего себе

2

Это обычная сениорская ЗП. Ничего удивительного.

5

Сениорская разраба, но не манагера

2

Если чел позиционируется как CIO, то там еще выше должна быть)

0

Позиционировать себя он может как угодно)
Три тестовых завалил только почему-то

1

Да никто их не смотрел почти наверняка.

0

И манагера тоже. И выше бывает.
А для разраба сеньора 5К-это мало

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 27 красавіка 2023, 17:14

9

B2B без отпуска и соц. пакета и полагаю до налогов. 4к ни так уж и много для кандидата с хорошим опытом и анг C1 (если это честный C1).

1

Вероятно, всё изменилось после 24.02.

Да ладно, еще есть сомнения?))

7

А что-то случилось?😁

0

Война и геноцид случились.

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
7

"Даже если ты PM, который управляет процессами, ты должен быть глубоко погружён в продукт и хорошо знать технологии. "

mild shock meme

По всей видимости только на просторах СНГ для менеджеров проектов считается приемлемым отсутствие знания технологий с которыми они работают.

8

Ну а что? Можно нанять разработчиков без знаний английского и работать переводчиком :-)

7

Печально. Сам я на проекте, но по общению со знакомыми - рынок реально просел, слабые (особенно без хорошего опыта и знаний) кандидаты не могут работу найти. Новичкам вообще делать нечего без хорошей подготовки (вуз очный + самообразование или курсы). В РБ вообще вакансий почти нет. В РФ всё верно сказали, только с территории РФ и только за рубли. Лучше всего сейчас удалёнщикам из бедных стран (Мексика, Грузия, Аргентина, Узбекистан и т.д.), так как хотя бы жизнь не сильно дорогая + налоги низкие. В Польше ещё более менее за счёт низких налогов на B2B, а вот Западнее уже тяжко, хотя и легче, чем в РБ.

Anonymous
Anonymous
0

+1 про РФ и РБ. Работающих в РБ на Россию есть, но надо быть прям вот специалистом, чтобы взяли.

2

Ты с этой телегой что грузия армения бедные страны завязывай.

х1,5 от московских довоенных цен на всё

1

Какая разница сколько в Москве, если оттуда всё равно заказчики работать категорически запрещают? ВПН тоже там блокируют всё сильнее.

0

Россия - это изолированный маленький рынок, к тому же будет ещё и "в одну сторону"

После проигрыша в войне и решения вопроса по репарациям будет понятно что с этим рынком делать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 красавіка 2023, 09:29

happy_roger
happy_roger Философ в Планета Земля
8

Интересная статья. Спасибо!

2

эй менеджер!
хватит сидеть и печалится,
айда в кб Лёс
трудоустраиваться

2

таблетки выпей дед

1

Это бабка

7

эй менеджер!
хватит сидеть и печалиться,
айда к нам в РБ
на зоне чалиться

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 красавіка 2023, 22:42

0

Чем больше в стране ментов, тем усерднее те ищут преступников.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
И уровень интеллекта там соответствующий.
Даже на московскм вокзале ментов меньше, чем в заброшенной беларуской окраине.
Разницу ощущаешь, только пожив в разных странах.

-1

Мне нравится Ваш атитуд, лол.
Особенно, Ваш [Эй]

6

Мда, помню ещё недавно статьи на dou - «разработчик легко нашел работу за 7000-10000К в месяц»

-12

в америке кризис, крах доллара и однополярного мира. так что если завезли в сельпо красную клеёнку то и статья будет позитивная в передовице

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

-5

мы за Батьку! это вам там промыли западной пропагандой головы в телеграмах

7

У меня стандартный вопрос: где и кем работаете в РБ? Какие видите перспективы для карьеры и роста зп? Напишите свою статью, ответьте пропаганде не словом и делом.

9

Итого, подводим итоги статьи.

-Герой не желает учить язык страны потенциального места работы.
-Ему сложно с так называемой "разницей менталитетов" (под которой, как правило, скрывается обычный недостаток софт-скиллов). И это с 15 годами опыта.
-Герой сузил свой поиск до "русскоязычного" рынка.
-linkedin.com — "долго и сложно".

Конечно, с такими вводными и критериями для кандидата рынок будет "мертвый".

1

when there are no new projects, there is no need in new project managers.
simple ha!?
the "hero" tenga rason!

-1

Менеджер проектов 4 месяца искал работу везде.

Видно такой менеджер. Там то и своих хватает и со знанием процессов.

Анализирует состояние рынка

И тут подумалось, 4 месяца искал везде, очевидно с так себе успехом, но при этом анализирует рынок. Хм.... Почитал даже.

Не ошибся. Ну так себе манагер

2

Про "фейковые вакансии" у меня следующее наблюдение. Отклики на вакансии в известные компании давно уже перестали работать. Что в Линкедине, что напрямую на сайтах компаний. Даже если ты подстраиваешь CV под вакансию до почти идеального соответствия - никакого толка. Наверное, потому что откликов слишком много. Плюс все уже научились подстраивать CV, чтобы хорошо соответствовать вакансиям. На этом этапе никто не проверяет, правду ли вы там написали. Лучше всего работают рефералы или когда рекрутер компании сам на тебя выходит. Казалось бы, зачем нужен рекрутер, если и так куча народу откликается на твои вакансии? Еще одна загадка, но у каждой большой компании есть армия рекрутеров. И своих, и часто даже внешних. Рефералы можно попросить или купить (они довольно дешевые, баков 5-10). Это самый простой и надежный способ попасть на интервью.

2

Были случаи, когда топовые компании откликались и звали на интервью через пол года или больше, после подачи резюме. Уже и не помнишь, на какую именно позицию откликался, когда находишь, то та позиция давно в архиве.

0

Сейчас самое время искать маленькие бизнесы заходить в них с вопросом "что надо и чем помочь" и условия инвестирования знаний. Если умеете свои интеллектуальные вложения защищать зарплата значения не имеет.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
2

Слишком много вопросов к автору. В Польше, значит, вся внутренняя коммуникация идёт на польском (это в стране то, где своих продуктов тоже по пальцам пересчитал, а в основном филиалы фаангов и прочих епамов), а в Германии (где как раз таки язык очень важен) не потянул по техническим навыком.
Анализировать рынки умеет, судя по всему, также, как менеджерить.

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
1

В Польше в абсолютном большинстве компаний внутренняя коммуникация действительно на польском и без знания языка (хотя бы на бытовом уровне) работу можно найти только в релоцировавшихся из РБ компаниях (внутренняя коммуникация на русском).

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
3

Чушь. Живу в Польше не первый и не второй год, работая в разных компаниях (на позиции повыше, чем у автора статьи). Тут миллион разных международных компаний, где вся коммуникация на английском.
Да, понятно, что если коллектив одних поляков, то они будут на кухне за кофе говорить по польски, но такой язык подтянуть не проблема уже после трудоустройства.
Гораздо-гораздо хуже в этом плане дела в Германии (где я тоже жил). Вот там без немецкого нормально прожить не получится.

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
0

Наверное мы с вами живём в каких-то разных Польшах :) про ситуацию в Германии я не в курсе.

3

ПМы бывают разные... идеально - это конечно с опытом в техчасти.
Но и без теха, но с быстрым умом - тоже норм.
Если же ПМ - это сугубо мастер екселя и гуглдока, то не дай бох.

Про автора ничего не знаю, но в данном случае очевидный стратегический про%б - это в 2023 искать ру вакансии. Это просто мега фейл изначально. Там просто не могло быть истории успеха, и ее и не было.

0

всё изменилось после 24.02
а конкретней можно, что случилось 24.02?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Илон Маск
Илон Маск Босс в Компания счастья
0

5К ПМу ахахаха орнул у голас

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
0

Много?

Oleg K
Oleg K Gambling Lead в SOFTCORP
0

Для Кипра это копейки даже для ПМа