Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Распрацоўшчыкі бегаюць за рэкруцёрамі. Як айцішнікі сумовяцца ў Беларусі

Рынак ІТ-вакансій у Беларусі даўно ў памежным стане — ані жывы, ані мёртвы. А як зацяжны крызіс у галіне адбіваецца на працэсе наймання? Спыталіся ў айцішнікаў, якія праходзілі сумоўі ў Беларусі за апошнія паўгода. Атрымалі тры гісторыі.

62 каментарыя
Распрацоўшчыкі бегаюць за рэкруцёрамі. Як айцішнікі сумовяцца ў Беларусі

Рынак ІТ-вакансій у Беларусі даўно ў памежным стане — ані жывы, ані мёртвы. А як зацяжны крызіс у галіне адбіваецца на працэсе наймання? Спыталіся ў айцішнікаў, якія праходзілі сумоўі ў Беларусі за апошнія паўгода. Атрымалі тры гісторыі.

PM: «Культура прыёму на працу знізілася»

Project Manager, досвед у PM — 2 гады, досвед у ІТ — 8, за паўгода пошукаў 300 водгукаў, 20 сумоўяў, 3 оферы. Зп — 1К.

— Колькі месяцаў таму атрымала офер на пазіцыю Project Manager у беларускім офісе вялікай аўтсорс-кампаніі.

Досвед у ІТ — 8 гадоў на розных ролях. Досвед у PM — 2 гады. 

Пачала шукаць працу летась, калі стала зразумела, што на бягучай (аўтсорс-кампанія сярэдніх памераў) нас неўзабаве «ўсіх таго». Проста паступіла настойлівая рэкамендацыя рэлакавацца. Некаторых скарацілі. Я не стала чакаць і вырашыла сысці сама па завяршэнні кантракта.

Разаслала шмат рэзюмэ па ўсіх ролях, якія змагла б выконваць (пачынаючы ад тэхпадтрымкі і заканчваючы HR). За прыкладна паўгода было каля трохсот водгукаў. Самі рэкруцёры мне пісалі толькі ў лінкедзіне і з прапановай рэлакацыі. Сумоўяў было штук 20. 

На іх амаль усе хацелі або спецыяліста за 300$, або са ста гадамі стажу, або такога, што знаходзіцца ў Букінгемскім палацы. У тым ліку прапаноўвалі плаціць у канверце (гэта ў маленькай аўтсорс-кампаніі). Рэлакейт таксама прапаноўвалі (Літва, Польшча, Узбекістан), але для мяне гэты варыянт сёння не падыходзіць. Фідбэк амаль усюды адсутнічаў, анбордзінг таксама. Да 2020 года гэта выклікала б цякучку, але цяпер людзям ісці няма куды, вось і трываюць.

Было шмат хамства. Больш за ўсё здзівіла кампанія, якая робіць рашэнні на базе Salesforce: кадравіца пераконвала мяне, што дагэтуль я працавала не ў ІТ. У гэтай кампаніі яшчэ нейкі вельмі хрысціянскі склад кіраўнікоў, як ні дзіўна.

Офераў было тры, два з іх мне зусім не падыходзілі. У першым выпадку зп мне падалася нізкай, і я адмовілася. Потым пашкадавала. Трэба было ісці. Гэта была геймдэў-кампанія ў Гомелі. У другім выпадку былі вельмі непрыемныя фаўндары, яны неэтычна паводзілі сябе на сумоўі: выказвалі шмат негатыву ў адрас іншых, а самі не маглі нармальна расказаць пра працу.

У выніку абрала трэці, ад буйной аўтсорс-кампаніі. Там былі 4 этапы інтэрв’ю + тэставае. Быў невялікі фідбэк, анбордзінг — у выглядзе вэлкам-ліста ў першы дзень, усё. Нават офіас не паказалі, маўляў, усё роўна хадзіць сюды не будзеш. Так, тут па-ранейшаму аддаленая праца. Няма сэнсу хадзіць у мінскі офіс, калі частка супрацоўнікаў усё роўна не ў РБ і з камандай усё роўна трэба камунікаваць аддалена. Для кампаніі ж гэта эканомія (плошчы моцна скарачаюць) і атрыманне лаяльнасці супрацоўнікаў без дадатковых намаганняў.

Прапанаванай зп незадаволеная, хоць далі такую, якую я сама папрасіла. А прасіла я на падставе агульнай сумнай карціны — вось сумна і атрымалася. 

У цябе цікавяцца пра заробкавыя чаканні, але дыяпазону пры гэтым ніхто не называе, нават калі пытаеш напрамую. Калі чуюць суму, з табой не таргуюцца — проста робяць каменныя твары, кажуць, што звяжуцца, і тонуць у заходзе.

Праз некаторы час твае чаканні пачынаюць падаць. І просіш менш. У такі вось момант мая цяперашняя кампанія пагадзілася на агучаную суму. Хацелася 2К — рэальнасць выявілася ў два разы сціплейшай. І выказваць незадаволенасць я ім не буду, бо прапанавала сама.

Працую на новым месцы некалькі месяцаў, што праўда, ужо збіраюся сыходзіць. З пункту гледжання бізнэсу ў кампаніі ўсё выглядае нядрэнна. Праекты ёсць, хоць іх, пэўна, і менш, чым раней. І кліент, мабыць, сціплейшы. Але бэнч аплачваецца цалкам, прымусова ў адпачынкі не адпраўляюць. Ёсць карпаратыўная англійская, вясной-летам абяцаюць цімбілдынг.

А вось у культурным плане там ад самага пачатку ўсё пайшло не так. Набат з чырвоных званоў не змаўкаў, але я заплюшчыла вочы абсалютна на ўсё, запэўніўшы сябе, што гэта вялікая кампанія з сур’ёзнай гісторыяй, і значыць усё будзе добра.

На старым месцы было сумна, многія неахвотна з’язджалі, некаторыя чакалі да апошняга, кагосьці скарачалі, іншыя сыходзілі ў нікуды. На новым месцы ні з кім не камунікую, толькі на званкі працоўныя хаджу. Думаю, настроі тут таксама не вельмі, але, мабыць, прынята казаць толькі пра паспяховыя поспехі, а пра трывогі казаць не прынята: таго глядзіш, у псіхі запішуць.

Цяпер камунікую з EPAM — шукаюць PM на ўнутраныя праекты. Настроі там здаюцца больш-менш нармальнымі. 

Рэзюмуючы: культура прымання людзей на працу знізілася. Гэта і пра вакансіі з абавязкамі Стыва Джобса за вельмі нізкую зп, і пра манеру рэкруцёраў паводзіцца, і пра стаўленне да беларускіх супрацоўнікаў як да людзей другога гатунку. І калі эканамічны складнік гэтай сітуацыі можна зразумець, то хамства ў адносінах да людзей не. Вось і агалілася тое, што ўнутры.

QA: «Проста дэмпінгуюць і чакаюць патрэбную колькасць людзей»

QA Automation Middle, досвед — 3 гады, за 4 месяцы пошукаў працы ў РБ прайшоў 10 інтэрв’ю. Оферы былі, але не задавальняла зп. Знайшоў працу ў Польшчы.

— Шукаў месца на пазіцыю QA Automation Middle мінулай восенню-зімой. Разглядаў прадуктовыя кампаніі або аўтсорс, які працуе на заходні рынак.

Рассылаў рэзюмэ пад канкрэтныя вакансіі на праца.бай альбо LinkedIn. Камунікацыя сканчалася адразу толькі ў тых выпадках, калі для кампаніі была крытычная праца з якой-небудзь другараднай тулай, з якой у мяне не было досведу. 

У выніку за чатыры месяцы прайшоў каля 10 інтэрв’ю, з іх 4 — у аўтсорс-кампаніях. У адной яшчэ на этапе сумоўя высветлілася, што праект рускамоўны і ў ім усё пакрыта туманам. Мы адразу зразумелі, што не падыходзім адно аднаму, у выніку — адмова.

У двух іншых я прайшоў тэхнічныя інтэрв’ю, пазней адная з кампаній папрасіла зрабіць яшчэ і тэставае заданне. У выніку атрымаў оферы ад абедзвюх, але сумы былі значна ніжэйшыя за тую, якую прасіў. Я б нават сказаў, ніжэй за рынак, улічваючы пазіцыю/досвед.

Мой стаж у ІТ — тры гады. Сыходзіў з зп 2K+, шукаў месца на 2,6K. А оферы былі на 2К.

Плюс у іх не было канкрэтных праектаў, яны прапаноўвалі для пачатку наняцца ў штат. То-бок была рызыка апынуцца адразу ж на бэнчы альбо трапіць на які-небудзь легасі-фінтэх. Вось так уладкуешся і патрапіш на поўнае глупства, і адмовіцца не зможаш, хіба што сысці з кампаніі раней за выпрабавальны.

У адной з фірмаў фідбэк прыйшлося выбіваць. Пасля маёй адмовы ніхто нават не спрабаваў даведацца прычыны. Такое пачуццё, што рэкруцёры проста спрабуюць набраць патрэбную колькасць кандыдатаў, і так як іх нашмат больш, чым прапаноў, то проста дэмпінгуюць.  Я адмоўлю, але наўзамен прыйдзе яшчэ некалькі, так што можна не парыцца.

У чацвёртай кампаніі была самая надзейная рэпутацыя. На тэхсумоўі мне спадабаўся праект, ды і ў прынцыпе мы спадабаліся адно аднаму. Потым было паспяховае інтэрв’ю з заказчыкам. У выніку, са слоў эйчара, заказчык адмовіўся ад пазіцыі.

Увесь гэты час я сачыў у LinkedIn за прыкладна двума дзясяткамі людзей з маім стэкам, якія знаходзіліся ў пошуку працы. У выніку невялікая частка апынулася ў Польшчы; некаторыя прыбралі плашку, не змяніўшы месца бягучай працы; іншыя знайшлі новае месца ў кампаніях, звязаных з РФ; пару чалавек уладкаваліся ў прадуктовыя кампаніі; астатнія дагэтуль у пошуку, некаторыя ўжо паўгода.

Важнае ўдакладненне: я шукаў працаўладкаванне па кантракце з прывязкай зп да цвёрдай валюты.  

Калі даведваўся, што праект расійскі, то спыняў камунікацыю. Раней такіх кампаній было няшмат, а цяпер, такое пачуццё, адсоткаў 50-60. Гэта ў асноўным фінтэх. Вакансій на праекты для расійскіх банкаў, дарэчы, вельмі шмат.

У B2B таксама, паводле маіх адчуванняў, большасць вакансій — гэта рынак РФ з аплатай у RUB, якія канвертуюцца па жахлівым курсе. У выніку накрутка будзе такая ж, што і па кантракце, але без сацадлічэнняў у РБ + пастаяннае чаканне далейшага абясцэньвання зп.

Па фану пайшоў на адное сумоўе, з лёгкасцю прайшоў яго і атрымаў офер. Гэта было ІП, таму ўсе плюшкі былі для тых, хто знаходзіцца ў РФ, хто працуе з РБ — толькі аплата працы.

Сам я ад новага года пачаў шукаць працу ў Польшчы. Менш як праз месяц у мяне быў офер ад кампаніі з беларускімі каранямі. Ён пакрываў дадатковыя выдаткі на пражыванне за мяжой, а рэшта атрымлівалася такой жа, якую я шукаў у РБ «чыстымі». Цяпер бачу, што можна было знайсці прапанову і на лепшых умовах, але я і так доўга прасядзеў без працы, таму доўга не перабіраў.

Цяпер я ў Варшаве. Пра ўражанні казаць яшчэ рана.

Распрацоўшчык: «Рэйты знізіліся на 10-15%»

.NET і Angular-распрацоўшчык, стаж 6 гадоў, за 5 тыдняў прайшоў 15 тэхнічных сумоўяў, атрымаў 2 оферы, абраў на 3К.

Узімку мяне звольнілі. Менеджар проста патэлефанаваў і сказаў, што ў мяне 10 працоўных дзён, каб перадаць веды.

Наступныя пяць тыдняў я шукаў працу на пазіцыю Senior Software Engineer у галіне .NET і Angular. Мой досвед 6+ гадоў. 

Рэзюмэ разаслаў не вельмі шмат. Адгукаўся на ўсе вакансіі, звязаныя з маёй галоўнай мовай, на devby.io, на rabota.by і ў LinkedIn. Адаслаў рэзюмэ ў некалькі кампаній, дзе не было вакансій, — там, відавочна, адмовілі. 

Водгукаў за ўвесь час пошукаў было 40-50. З буйных кампаній быў у Andersen. Exadel і EPAM працу прапаноўваюць толькі з рэлакейтам. У астатніх буйных кампаній вакансій не бачыў зусім. Сябар з ITechart сказаў, што ў РБ вакансій няма. Сябар з SCAND сказаў, што [прыдатную] вакансію нядаўна закрылі. 

Здаецца, у мяне добрае рэзюмэ, таму на першае інтэрв’ю з эйчарам у РБ клікалі ў 40%; калі кампанія расійская, то ў 5% выпадкаў. Так, ад расійскіх кампаній на rabota.by адразу ішлі адмовы. У мяне толькі адная здагадка на гэты конт — у іх аплата ў расійскіх рублях, а я б так не хацеў.

На тэхнічныя сумоўі клікалі радзей. Часам пасля невялікай размовы з эйчарам адразу ішло інтэрв’ю з заказчыкам. Усяго прайшоў каля 30 сумоўяў з эйчарамі і каля 15 тэхнічных. У выніку атрымаў два оферы ад невялікіх кампаній у РБ. 

Прапановай па зп не вельмі задаволены. Звычайна я казаў, колькі атрымліваў на старой працы, і ад гэтага адштурхоўваўся. Кампаніі таргаваліся, у выніку страціў каля 7%. 

Паводле адчуванняў, рэйты ў параўнанні з пачаткам 2022 года знізіліся на 10-15%. У 2021-м у мяне былі оферы на $3100 грос і $2850 нета, цяпер — на $3700 грос і $3000 нета. Але тады я быў хутчэй мідл, а цяпер — сеньёр, да таго ж англійскую падпампаваў.

Зрэшты, быў офер з зп як і на мінулым працы, але абраў іншую кампанію, надзейнейшую. З бонусаў: аплачваюць 50% выдаткаў на вывучэнне англійскай, трэнажоркі не аплачваюць. Пячэнькі ў офісе ёсць:—) Пра ўражанні казаць яшчэ рана — толькі ўладкаваўся.

Высновы: вельмі мала вакансій, многія наогул не наймаюць у РБ, занадта вялікая канкурэнцыя, падзенне рэйтаў. Фідбэк жудасны, часам эйчары знікаюць. 

Канкурэнцыя адчуваецца і па часе чакання адказаў, і па тым, як запрашаюць на інтэрв’ю, і па колькасці адмоў. Рэкруцёры і не хаваюць, што хочуць паглядзець усіх. Раней шукалі людзей «пра запас» і на розныя праекты, цяпер — пад канкрэтны праект, прычым ад кандыдата патрабуюць спецыфічных ведаў. Калі праект амерыканскі, могуць прапанаваць працаваць напрамую з заказчыкам паводле ППД.

Разам: раней кампаніі заваблівалі як маглі. Цяпер распрацоўшчыкі бегаюць за рэкруцёрамі.


Вы дачыталі гэты матэрыял да канца. Калі вы тут апынуліся, значыць, хутчэй за ўсё, вас штосьці зачапіла. Выдаткуйце яшчэ 30 секунд, калі ласка.  

Беларускае ІТ нельга ўявіць без dev.by.

Мы ўжо амаль 15 гадоў робім важныя і сумленныя матэрыялы, дапамагаем кожнаму з вас дзяліцца прафесійным досведам і думкамі, робім беларускую версію. Мы радаваліся поспехам індустрыі разам, звярталі ўвагу на несправядлівасць, даем слова кожнаму.

Сёння рэдакцыя dev.by — каманда аддаленых беларусаў з 10 чалавек. Яшчэ ў нас ёсць менеджмент, бэкофіс і, вядома, тэхнічныя спецыялісты. У нас 600+ тысяч чытачоў штомесяц і дзясяткі тысяч у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках. Мы выпускаем 300+ навін і вялікіх тэкстаў, накшталт таго, што вы толькі што чыталі. Усе беларускія медыя цытуюць dev.by.

Ва ўсіх цёмныя часы. І мы ідзем праз ідэальны шторм разам з кам’юніці. Нашыя рэкламныя даходы, якія былі крыніцай фінансавання рэдакцыі, скараціліся ў некалькі разоў.

Пры гэтым мы ўпэўненыя, што тым больш важна працягваць заставацца месцам сустрэчы беларускай ІТ-супольнасці — усіх, хто застаецца і з’язджае.

Вы можаце нам дапамагчы. Пры канцы мінулага года мы запусцілі падпісную кампанію — пачалі збіраць данаты ад чытачоў. Мы хочам у 2023 сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Цяпер іх 170.

Дапамагчы нам можна праз Patreon. Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. Штомесячныя плацяжы робяць нашыя планы больш прадказальнымі, але вы самі глядзіце, як вам зручна :) 

У Беларусі Patreon заблакаваны. Мы будзем дадаваць іншыя спосабы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Як айцішнікі шукаюць працу ў польскіх кампаніях. І як ім там
Як айцішнікі шукаюць працу ў польскіх кампаніях. І як ім там
Па тэме
Як айцішнікі шукаюць працу ў польскіх кампаніях. І як ім там
Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят
Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят
По теме
Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-10

Кончилось "золотое" время для айтишников, когда можно было менять конторы как перчатки.
А оно и не могло не кончиться.

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
-5

зато сейчас отечественные продукты взлетят стартапами

17

отечественные продукты

огурцы, кабачки, клубника

7

нанометры не за горами!

-2

Так, обязательно к каждой статье набор тупых шуток. Вам за это платит dev.by? Сколько вам лет? И ваши родители в курсе?

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
-8

лет мне 63, скоро юбилей, в комментариях пишу только правду, на тезисах из конспекта выступлений создателя айци

1

А я смотрю, ты ходишь сюда, чтоб найти новые шутки?
Тогда тебе на сайт анкдотов.

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
-1

spkfan:

в интернете снова кого-то обидели?
варлорд_65535 против 6шейхмасуд9... летс файт бегин. эта будит интерэсно, я обесчаю. это вам не ректотермальным криптоанализом телефоны с телегой анблочить, и в хистори фейсбука донаты искать

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 сакавіка 2023, 00:44

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
-9

если у нас временные затруднения, представляю как там релоканты в польше страдают. у них еще все хуже

12

ааааааа, это пять!))))))))))))

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

следующей зимой эти беглые точно замерзнут, так что радуйтесь зарплатам по 500

alexsf
alexsf CEO в SF designer of the future
1

У вас уже пожизненно как и у вашего друга союзника.

0

да, тут один страдалец отписывал недавно...

-5

А то. Один Новогрудский маслокомбинат сделает заказ такой, что гугелям с метами и не снился

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
1

Савушкин-продукт на комаровском (да и на других) рынке почти у каждого менеджера по продажам есть в наличии

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 сакавіка 2023, 10:59

-1

О, мистер затычка (кпссфен) в каждый пост. С тупыми шутками. Найди себе партнёра.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 сакавіка 2023, 17:18

0

О, мистер затычкин решил меня заткрнуть "умной" шуткой.
Я прям под столом от смеха.

-8

Какая-то очередная комедийная статья. Раньше программисты создавали решения и за ними бегали капиталисты чтобы их решения купить. Теперь программисты бегают за HR (фактически за теми же работадателями) чтобы им позволили работать на дядю. Странно это как-то. Это же счастье, работать в развивающейся стране, где известные решения до сих пор не применены, и можно что-то копировать откуда-то и создавать как свой сервис? Разве создатели вконтакте бегали за HR с просьбами дать им работу? Или просто копировали и делали свое? Не понимаю я этот рынок.

-1

Однозначно не понимаете.

Раньше программисты создавали решения и за ними бегали капиталисты чтобы их решения купить.

Очень малая часть. Большинство просто работали в аутсорсе.
Ну а та небольшая часть, которая "создавала решения" сейчас живет не сладко. Потому что те же самые "капиталисты чтобы их решения купить" задумываются, а стоит ли в кладывать баблосы в сервисы, которые к примеру генерят прически...

1

Что не так с генерацией причесок? О чем капиталисты задумываются, так это о вкладывании денег в белорусские стартапы, откуда эти деньги можно уже не достать обратно. Тут в любой момент может выясниться, что ты налоги не доплатил.

-1

Ну как бы Вам сказать. Есть несколько вариантов "вложения". Стать совладельцем толкового стартама. Тут действительно не знаешь, что будет. В том числе и в плане налогов.
Второй вариант - купить его на корню. Что довольно часто происходит не только с белорусскими стартапами.

Что не так с генерацией причесок?

Условная востребованность такого стартапа во время кризиса.

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
0

чтобы купить стартап, нужно сначала его продать, а у нас коровы нет (ну как нет... есть но их мыть надо).
вот был у нас хороший стартап, хотел заменить вертолет Президента на фотоснимки со спутника и OpenCV - вылетел в трубу: только звук вертолета заставляет сломаные комбайны снова молотить

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 сакавіка 2023, 00:24

0

Баблос в модель вкладывали и в человека и что бы конкурентам не дать преимущества

3

Эх... Много было попыток договориться на работу с проектами в РБ и развивающихся странах, чтобы разработать там продукт в свободных нишах. Но автоматизировать имеет экономический смысл только дорогих сотрудников, а тут, по мировым меркам, таких очень мало. И получается, что хозяину бизнеса выгоднее нанять 5 человек по 500, чем программистов по 2500. Хозяева бизнеса не плохие, так, действительно дешевле. По этому работаем на запад, где 2500 - зарплата кассира в супермаркете.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 сакавіка 2023, 13:31

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

К создателям Вконтекте приходило ФСБ, и переписало компанию на патриотического милиардера - так что надо быть и****ом, чтобы чтото создавать и это у тебя просто отобрали, а повод может быть любой - как тот же TUT.by

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 сакавіка 2023, 15:19

vasaris
vasaris HR в lamabadas
12

не знаю, норм хантят прямо сейчас и на 6к и на 7к, ну конечно если вы не из гетто снгшного.

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
0

не все сразу. сначала разрушить однополярный мир, а уж потом и о питании в 6..7 вольт думать можно. в однополярном мире тока не будет, потому что ток течет между разными полюсами. а сила наша в разности потенциалов. чем разница больше тем напряжение выше

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 сакавіка 2023, 00:19

2

По моим наблюдениям ИТ рынок в ЕС значительно живее, чем в РБ. Страдают в основном аутсорс компании. В большей степени РБ компании. Поскольку они зарабатывают на разнице тело/часа. Так как в ЕС компании частично отказываются от аутсорса, то это бьет по РБ компаниям. В Польше у РБ компаний не все хорошо. Слышал от знакомого, что бэнч в компании 10-15% и продолжает расти.

2

Бэнч 10-15% у галер - это вообще замечательный %, прям плановый. Я вот слышал, что у некоторых РБшных галер в Польше бэнч стал по 25-30% - вот это уже да, стремно.

А К
А К Staff Software Engineer в GameDev
0

Ну да с оферами 6-10к приходят реже. Но они все еще есть

Anonymous
Anonymous
-10

Во всем мире так. В РБ еще не так плохо, так как открыт огромный RU рынок где активно идет импортозамещение и соответственно разработка новых проектов. В Европе сейчас стагнация, компании оптимизируют расходы, что можно наблюдать по массовым увольнениям.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

ну вакансии всегда будут, но на хорошую зп они и в Москве найдут людей, а вот в РБ их будут интересовать люди которым можно платить как можно меньше, а на распиле денег с импортозамещения получить больше

-1

Ну почему меньше? Я вот знаю пример, когда человек работал на аунсорсе в РБ, получал неплохо и был уволен. Спустя время трудоустроился в РФ компанию на ремоут с профитом + 10-15%.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 сакавіка 2023, 00:51

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
-1

это по курсу 60 или 80 ? а соцпакет по росту выдали или ноги торчат? итишник на отечественую экономику должен работать а не по заграницам бегать

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 сакавіка 2023, 13:02

4

где активно идет импортозамещение

Спасибо, посмешили.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

Хаха, как лица у тех разрабов, что хамили рекрутерам в 2021 ?)

-6

Примерно те же ощущения...
Кстати, я бы именно их "бегунками" и называл, а не тех,кто за бугор поехал работать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 сакавіка 2023, 15:17

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-2

Наивно думать, что про них кто-то что-то помнит. Проблем не вижу от слова совсем.
У меня другая ситуация например - никому не хамил, но при попытке обратиться в свою же бывшую компанию в другой стране - отказ. Ну в общем, я к чему, не нужно надумывать лишнего, вспомнят так вспомнят, нет так нет.

1

Не, ну рекрутеры то живут за деньги добытые инженерами. Если честно и там и там трэшняка хватает

alexsf
alexsf CEO в SF designer of the future
-1

Рынок Беларуси бездонный ,чего стоит смотря по последним событиям первое место среди всех компаний по выплате налогов Епам в Литве,а если учесть сколько ушло иностранного капитала, скольких задушили вымогательствами безвозмездными ,как говорило одно сидящее в кресле раз тебе дали право тут работать ты должен озолотить того кто тебе разрешил работать и это помимо того ,что компании законно платят налоги.
К чему это я все,зажрались программисты от слова полностью,идите свеклу полите на поля или навоз убирайте на фермах,там вам будет почет и уважение и оплата труда какую вы себе намечтали.

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
-1

кстати да. почему он едут в белосток клубнику собирать ? свою чтоли вырастить не можем?

0

Лирическое отступление. Последнее время тут появилось много "писаталей" про дикие суммы отчислений в ZUS, NFZ, неподьемную аренду и коммуналку.
Мне вот интересно, авторы сами хоть понимают о чем пишут? Понимают, как это работает? Что чего стоит и какие это суммы? Они прикидывали, как живет тот же средненький айтишник при зряплате в 20 000 злотых в месяц брутто на различных условиях работы типа UOP и B2B?

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
4

очень плохо живет, страдает и ползет за льготами на коленях обратно в социально-защищенное государство. в надежде задонатить и получить прощение. в польше законы не работают, им не до законов - они напасть на нас хотят и отобрать наше благополучие. чтобы мы тоже по 600 евро за комуналку платили, и президентов каждые 4 года как перчатки меняли

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 сакавіка 2023, 00:13

2

Что тут за инсектарий?

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
1

клуб любителей бледной моли и проектов за рубли

0

А ты кого тут хотел увидеть? Розовых единорогов?

1

Ищу целенаправленно в Польше не РБ компанию. После множества собесов понял, что не хочу с РБ компаниями связываться вообще. Есть достаточно много причин так думать. Позже поделюсь как я искал работу, проходил собесы в разных компаниях (не только РБ). Расскажу сколько стоят мозги там и сколько предлагают релоцированные компании нашим ребятам. Как привязывают бонусами, рисуя в офере подешевле. Как некачественно проводят собесы "на отвали". Как ищут людей с требованиями целого департамента разработки за невысокую зарплату. Расскажу как поменялась стратегия найма сотрудников и какая она была раньше. Почему раньше было легко пройти тех. собес, а сегодня это - рулетка, которая не отражает ни какой реальности.

Искать работу в РБ сегодня сложно, потому что по факту произошел откат в 2008 год. Остались в РБ компании, которым расти до тех компаний еще долго. И почему бы я не рекомендовал связываться с РБ компаниями, даже за границей.

P. S. Я в коммерческой разработке с 2000х годов и видел как крохотные компании в РБ вырастали до гигантов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 сакавіка 2023, 00:44

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
0

Герои статьи пока еще ничего не видели. Берите любую работу пока она еще есть.

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
0

покрутят носом и никуда не денутся, побегут бурятам туалеты мыть

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
0

ой, перепутала , панам

-1

Зачем вы бегаете за местными рекрутерами? Если уж искать удалёнку, то по всему миру. Почему у вас свет клином сошёлся на белорусских да российских компаниях? Вы что английского не знаете?

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
1

В белке есть проблемы в плане "по всему миру". Во первых из-за санкций, во вторых из-за изменений по налогам для ИП. Ну и кастомеры зашквариться боятся. И могут внезапно "раскулачить". А вот в Польше такой вариант и правда очень хорошо работает, хотя рынок и подужался.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 сакавіка 2023, 11:05

Santuzzo Salieri
Santuzzo Salieri консультант-свинотехник в La Piovra
0

"Разрабы бегают.." @devby, даешь больше цыганщины в заголовках ! Разрабы мечтают о галерах ! Галеры уходят ! Бизнес паралитики и манагеры против!

15

У нас хоть есть вакансии, в Поляндии вообще все без работы сидят

Угу. И поэтому количество айтишников в РБ сократилось на треть.
Ох уж эти бестолковые владельцы контор. Релоцируются туда, где нет работы.
Кстати, Вы свою фирму не релоцировали? Как идёт бизнес у крутого белорусского миллионера?
Извините если ошибся и Вы миллиардер

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
6

а еще зарплату в русрублях предлагают зафиксировать, что на фоне уже совсем скоро обвалившегося доллара выглядит очень перспективным предложением.

3

Гриша, слишком топорно работаешь, палишься)

table
table Table в Database
9

пишет коменты не приходя в сознание))

2

ага, там еще в школах кувалды "вагнера" дарят :)))

2

Какое бессовестное вранье. Массовые сокращения практически никак не затронули аутсорс. Всякие там банки и прочий энтерпайз даже темпы хайринга не снизили. Про работу из Польши на Россию - это в принципе из области фантастики.

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
24

недавно по телевизору показывали, как один литовец бросился в реку от безысходности, но не смог утонуть. его распухший от голода труп унесло течением в польшу, где стая голодных поляков его выловила и сьела

happy_roger
happy_roger Философ в Планета Земля
10

Прежде чем говорить о гипотетических панских плантациях - лучше посмотрите на реальных полит-заключённых в Беларуси, которых до суицида доводят.
Каково?

0

буду пилить проекты, не задумываясь о конкуренции

Угу. Когда очередной миллион баксов напилите. У Вас же денех дофига для стартапа. Победитель вы наш в естественном отборе.