Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Марафон агучкi на мове. Распрацоўшчыкi просяць дапамогi

Каманда, якая ўжо тры гады запар ладзiць сэрвiс Say.by, а таксама праект «Мова прафесii», просiць дапамогi. Распрацоўшчыкi заклікаюць беларусаў далучыцца да «марафона» агучвання невялікіх сказаў на роднай мове. 

2 каментарыя

Стваральнiк Say.by, кiраўнiк IТ-аддзела адной з мiнскiх кампанiй Аляксандр Шастаковiч, кажа, што гэта пойдзе на карысць развіцця тэхналогіяў распазнавання беларускага маўлення, адкрые мноства выдатных сучасных магчымасцяў і дакажа, што ў мовы ёсць будучыня.

Працэс надзвычай просты: 

  • трэба зайсці на https://commonvoice.mozilla.org/be і націснуць на мікрафон;
  • пачаць начытваць сказы (можна з тэлефону i нават без рэгістрацыі). 
  • таксама можна правяраць ужо начытаныя іншымі людзьмі сказы, што таксама важна.

Аляксандр адзначае, што падчас агучвання голас мусіць гучаць натуральна, нібы адбываецца звычайная размова. Але ж просiць памятаць пра беларускі акцэнт — цвёрдае ч, фрыкатыўнае г, «дзеканне» і «цеканне», «мяккасць» пры спалучэнні зычных, напрыклад, каб «свет» чытаўся як «сьвет», «насенне» — як «насеньне».

Паглядзець дадатковыя парады, а таксама апошнюю статыстыку па колькасці агучаных сказаў можна на сайце «Мовы прафесii». Вот якая статыстыка на сёння:

Да марафону агучвання тэкстаў ужо далучыліся супрацоўнікі кампаній ActiveCloud, Jet BI, TCP-Soft, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа i iншыя.

Напрацаванымi тэхналогіямі ў распазнаванні беларускага маўлення праекту дапамагае кампанiя «ТКП-Софт». Яе IT-дырэктар Аляксей Гур’янаў кажа: «Тэхналагічныя гіганты не інвестуюць у распазнаванне беларускай мовы і мы застаемся без істотнай тэхналогіі, без якой нашай мове будзе яшчэ складаней канкураваць. Калі мы не назбіраем дадзеныя самі, за нас гэта ніхто не зробіць».

Чытайце таксама
В твиттере дискуссия про мову: может ли компания просить коммуницировать на беларуском?
В твиттере дискуссия про мову: может ли компания просить коммуницировать на беларуском?
В твиттере дискуссия про мову: может ли компания просить коммуницировать на беларуском?
1 каментарый
Поговорили с разработчиками, которые бесплатно помогают джунам. 2 истории
Поговорили с разработчиками, которые бесплатно помогают джунам. 2 истории
Поговорили с разработчиками, которые бесплатно помогают джунам. 2 истории
9 каментарыяў
«Сюды не едуць па грошы». Распрацоўшчык пра жыццё, кошты i адукацыю ў Фiнляндыi
«Сюды не едуць па грошы». Распрацоўшчык пра жыццё, кошты i адукацыю ў Фiнляндыi
«Сюды не едуць па грошы». Распрацоўшчык пра жыццё, кошты i адукацыю ў Фiнляндыi
50 каментарыяў
Сейчас самое время: сеанс психотерапии со скидкой от MeClee
Сейчас самое время: сеанс психотерапии со скидкой от MeClee
Сейчас самое время: сеанс психотерапии со скидкой от MeClee
Не успел мир отойти от «коронавирусного шока», как 2022 год принес очередные потрясения. Рассказываем про украинский сервис MeClee, который предлагает индивидуальную психологическую помощь со скидкой в 5% для пользователей devby.io. 

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

6

Далучайцеся, сябры! :)

1

Абавязкова!)