Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Гісторыя праграміста, які з Хойнікаў перабраўся ў ЗША, а потым яго выкінула ў Мексіку

Франтэнд-распрацоўшчык Аляксандр Талюк каля паўгода жыве ў Мексіцы. А датуль 1,5 года+ прапрацаваў у ЗША — пакуль дазваляла віза. Цяпер ён працягвае працаваць на стартап у Сан-Францыска, але ўжо з-за мяжы. А яшчэ будуе ўласны стартап.

У гутарцы з dev.by ён расказаў пра свой шлях.

21 каментарый
Гісторыя праграміста, які з Хойнікаў перабраўся ў ЗША, а потым яго выкінула ў Мексіку

Франтэнд-распрацоўшчык Аляксандр Талюк каля паўгода жыве ў Мексіцы. А датуль 1,5 года+ прапрацаваў у ЗША — пакуль дазваляла віза. Цяпер ён працягвае працаваць на стартап у Сан-Францыска, але ўжо з-за мяжы. А яшчэ будуе ўласны стартап.

У гутарцы з dev.by ён расказаў пра свой шлях.

Старт у Хойніках

Мой родны горад Хойнікі вядомы мемамі пра размеркаванне: маўляў, будзеш дрэнна вучыцца — паедзеш у Хойнікі. Калі родам з маленькага горада і далей за свой нос не бачыш, гэта стварае праблемы для развіцця. Але маё дзяцінства было добрым. Нашая класная кіраўніца Ірына Леанідаўна вазіла нас на конкурсы і экскурсіі па ўсёй Беларусі і не толькі, што моцна пашырала кругагляд. А яшчэ, так як гэта чарнобыльская зона, у нас было шмат праграм аздараўлення. Дзякуючы ім, у 2004 годзе я паехаў у Італію, а потым яшчэ тройчы быў у Германіі.

Першае самастойнае ўзаемадзеянне з камп’ютарам здарылася якраз дзякуючы паездцы ў Італію. Гасцявая сям’я падарыла мне на памяць фотаальбом, у канцы быў імэйл. І мне раптам захацелася з імі звязацца.

Я гасцяваў у бабулі ў вёсцы, а там на пошце быў «камп’ютарны клуб» — адзіная машына з выхадам у інтэрнэт. Я аплаціў доступ і пачаў разбірацца. Яксьці стварыў скрыню на Яндэксе, напісаў ліст і адправіў. Мне было гадоў 9 або 10.

Больш я гэтай скрыні не адкрываў. Але праз нейкі час у нас дома пачуўся міжнародны званок. У трубцы голас: «Добры дзень, я перакладчык, побач са мной уся сям’я — вы здаецца, хацелі звязацца?» Мы пагутарылі. І дагэтуль працягваем падтрымліваць сувязь.

А ў 2008-м бацькі купілі мне камп’ютар. Спачатку я проста сёрфіў, потым стаў разбірацца з блогамі і капіяваць стылі (мой першы досвед у франтэндзе) і, нарэшце, захапіўся анлайн-гульнямі і трапіў на гульнявы форум buster.by. Разам з новымі анлайн-знаёмымі мы купілі дамен і пачалі рабіць свой праект для гульцоў у Counter-Strike — cstrike.by. Гэта быў не проста досвед тэхнічнага адміністравання, але і мадэравання: мы вялі форум і праводзілі анлайн-спаборніцтвы. З настальгіяй згадваю той час у старэйшых класах: было адчуванне, што робіш нешта цікавае і карыснае. А яшчэ дзякуючы гэтаму праекту я пазнаёміўся з сябрам Васем з Мінска, з якім потым жыццё зводзіла мяне ў самыя адказныя моманты.

Праца замест вучобы і першыя спробы з’ехаць

Далей быў БДУІР. Арцём з Маладзечна, мой партнёр па сайце, ужо вучыўся там, і я атрымліваў інфармацыю пра ВНУ з першых рук. Паступіць на бюджэт мне тады было амаль нерэальна — вельмі высокі прахадны бал. Але бацькі пагадзіліся аплаціць маю вучобу.

Пры паступленні ўбачыў у спісах сябра Васю — выявілася, ён мой аднагрупнік. Неяк пасля першага курса ідзем з іспыту, я падзяліўся, што разглядаю вакансію ў адной аўтсорс-кампаніі, а ён кажа: я там якраз працую. І Вася стаў маім рэфералам. Пад Васева чэснае слова мяне ўзялі на першую працу ў «Карпаці Софт». 

Калі шчыра, я крыху шкадую, што не быў добрым студэнтам. Усё ж такі гэта залаты час, калі атрымліваеш софт-скілы і нэтворкінг. Але мне сумяшчаць працу і вучобу выйшла складана. З горам напалам здаўшы сесію, я спачатку ўзяў «акадэм», а потым перавёўся на дыстанцыйнае. На той час я ўжо працаваў у іншай кампаніі, RichBrains. Кам’юніці ва ўніверсітэце мне замяніла рабочая каманда. У ёй я прапрацаваў шэсць гадоў.

Як ледзь не з’ехаў у Германію

Пераехаць на Захад я хацеў яшчэ з дзяцінства і ў фонавым рэжыме адпраўляў рэзюмэ ў амерыканскія кампаніі. За пару гадоў набралася пара дзясяткаў заявак, але ўсе яны засталіся без адказу.

Улетку 2019 года мы з будучай жонкай паехалі ў Берлін да сябра Васі. Ён тады працаваў у буйным нямецкім маркетплэйсе. Вася і кажа: «Ці не хочаш да нас уладкавацца?» «А што для гэтага трэба?»

Вася адправіў маё рэзюмэ, і я паспеў прайсці інтэрв’ю з тэхлідом у офісе кампаніі. Звычайна персанальная сустрэча — адзін з апошніх этапаў, а ў мяне ён стаў першым.

Астатнія этапы былі ўжо анлайн, з Мінска. Я думаў, што раз мяне клічуць на наступны этап, то ўсё ідзе добра і неўзабаве офер. Я ўжо радаваўся і марыў пра пераезд у Германію.

Але мне адмовілі. Ці то англійская была не вельмі, ці то ведаў не хапіла. Гэта мяне моцна прызямліла: няма чаго будаваць планы, пакуль няма канкрэтных прапаноў. 

Што да Васі, то ён трапіў у кампанію заслужана: ён вельмі моцны бэкэнд-спецыяліст, і ў школе быў выдатнікам, і ва ўніверы вучыўся добра. З Германіі ён неўзабаве пераехаў у ЗША. Там мы наступны раз і сустрэліся.

Восень 2019-га: мы з будучай жонкай едзем у адпачынак у Штаты. Нью-Ёрк вельмі спадабаўся. Я нібы ўжо ведаў гэты горад па фільмах, а тут прыехаў, убачыў ужывую, і ўсё пацвердзілася. А ў Лос-Анджэлесе, наадварот, спадабалася не вельмі. Мы жылі ў Веніс, там, дзе каналы і скейтарскія пляцоўкі. Неяк увечары выйшлі пагуляць: бяздомныя крычаць, лаюцца матам, ледзь не б’юцца — мы пераглянуліся і паехалі дадому.

Потым, на самым пачатку пандэміі, з’ездзілі яшчэ раз. Вярталіся з прыгодамі: Нарвегія на пачатку сакавіка закрыла ўезд, а ў нас квіткі праз Осла. 

https://unsplash.com/photos/taxi-cabs-loading-on-road-between-high-rise-buildung-s6L0uQyprpE

…але раптам паклікалі ў ЗША 

Увесну 2020 года Вася піша: «У нас у стартапе ў Сан-Францыска неўзабаве адкрываюцца вакансіі, скілоў у цябе дастаткова, ці не хочаш паспрабаваць?» Я адправіў рэзюмэ, і ў чэрвені мы правялі першы этап сумоўя — анлайн-кодынг.

Ён прайшоў паспяхова, але праз пару дзён Трамп забаніў выдачу працоўных віз. І стала зразумела, што працягваць сэнсу няма. Мы дамовіліся паставіць працэс на паўзу, а калі сітуацыя зменіцца, працягнуць.

Пасля перамогі Байдэна з’явілася надзея, што візавы бан знімуць. Мы зноў выйшлі на сувязь з кампаніяй у лютым 2021. Я прайшоў усе этапы сумоўя анлайн і ў красавіку атрымаў офер. Офер быў добры: не тое што мне далі 80K на год і ўсё — не, там быў медыянны заробак софтвер-інжынера ў Каліфорніі, то-бок дыяпазон 100 — 150К. Доўга я не думаў. Гэта была магчымасць паехаць туды, куды я заўсёды хацеў.

Як патрапіць у амерыканскі стартап

Мой стартап займаўся камп’ютарным зрокам — аналізам спадарожнікавых здымкаў і выяўленнем на іх розных аб’ектаў. Каманда — чалавек 20.

У Беларусі існуе меркаванне, што крута працаваць у стартапе, бо там высокая зп, і не вельмі крута «на галеры». У ЗША наадварот: у многіх мэта — трапіць у MAANG, бо ў карпарацыях прыстойныя чэкі — 200-300-500К. У стартапах жа імкнуцца аптымізаваць выдаткі. 

То-бок у стартапах грошай менш, патрапіць туды рэальна, і ўсё ж не так проста. Калі ўсляпую адпраўляць рэзюмэ па кампаніям, шанец будзе мізэрным. Асабліва, калі ты хлопец з Беларусі. Трэба быць крутым спецыялістам, а яшчэ лепш — мець міжнародны досвед.

Вася пачынаў якраз з рассылання рэзюмэ. Не ведаю, колькі штук ён адправіў, але дакладна некалькі дзясяткаў. Праўда, у яго была перавага — досвед працы ў Германіі.

У мяне такога досведу не было. Затое ў мяне была Васева рэкамендацыя. У ЗША добра працуе сістэма рэфералаў: калі цябе рэкамендуюць, гэта дае табе балы. А таму, хто парэкамендуе добрага спецыяліста, налічваюць бонусы. 

Я прайшоў поўны пайплайн інтэрв’ю: тэхнічнае, з эйчарам, з менеджарам каманды. У тым ліку быў «культурны абмен»: два рандамныя чувакі падключаюцца да званка, і вы паўгадзіны гутарыце, каб пераканацца ў адэкватнасці адзін аднаго.

У амерыканскіх стартапах не шукаюць вузкіх спецыялістаў — калі ты робіш толькі франтэнд, знайсці працу будзе няпроста. Там шукаюць людзей, якія могуць прапаноўваць комплексныя рашэнні. Таму на інтэрв’ю трэба паказаць, як ты ўмееш адаптавацца да новых умоў і імплементаваць задачу.

Эйчара ж цікавіла, што мне цікава, чым бы я хацеў заняцца. Пытаннямі пра тое, кім я бачу сябе праз 10 гадоў, ніхто не мучыў.

Узровень англійскай, як выявілася, не так ужо і важны. Тых 500 часоў дзеясловаў, якія мы вучым па кнігах, на практыцы ніхто не выкарыстоўвае. Амерыка — краіна мігрантаў, натыўных носьбітаў мовы тут вобмаль. Так, веданнем пары фраз не абысціся, але калі ты разумееш маўленне і можаш патлумачыць сваю думку, то ўсё акей.

Пераезд і адаптацыя

Міграцыйны працэс заняў час, і пераехаў у Сан-Францыска я толькі ў жніўні 2021 года. Амбасада ў Мінску тады працавала ў абмежаваным рэжыме, але па лісце мяне запісалі, і я атрымаў візу. Важны нюанс: гэта была J-1 — віза для interns & trainees. Па ёй я мог знаходзіцца ў Штатах 18 месяцаў, без права падаўжэння.

Першыя тыдні жыў у Васі. Дапамога яго неацэнная. Ён дапамог атрымаць падатковы нумар, завесці рахунак у энергакампаніі, зняць жытло. Лічу, што тыя, хто ляціць у чужую краіну ў адзіночку, героі.

Знайсці жытло нескладана: у маім выпадку гэта была кватэра 70 кв. м у добрым, бяспечным раёне за 3,3K долараў на месяц.

Праблема ў тым, што ў цябе няма крэдытнай гісторыі, ад якой залежыць усё, ад арэнды да атрымання крэдытнай карты. Ты выбіраеш жытло, падаеш заяўку, яны робяць бэкграўнд чэк. Калі ён нулявы, табе адмаўляюць.

Мне дапамог досвед Васі, які пры пераездзе дамовіўся з арэндадаўцам на павышаны заклад у памеры месячнай платы. Я дамовіўся на такіх жа ўмовах.

Першы месяц было маральна складана. Адзін у Штатах, усё на англійскай, новы калектыў, а ты перад гэтым шэсць гадоў правёў у зоне камфорту ў адной і той жа кампаніі.

Размова па тэлефоне — стрэс. Каб атрымаць нумар сацстрахавання, прыйшлося запісвацца па тэлефоне (праз кавід у офіс проста так не пускалі). Пасівеў, пакуль зрабіў.

А вось у працы ўсё выявілася прасцейшым. У тэхнічным плане яны робяць тое ж самае, пішуць такі ж код. Я працаваў аддалена. Офіс быў, але праз кавід усе раз’ехаліся па краіне. 

З гаварэннем на працы ў мяне праблем не ўзнікала, былі праблемы з аўдзіраваннем. Ратавала тое, што ў гугл-міт можна ўключыць субцітры. Ну, а перапіску можна закінуць у гугл-транслэйт.

Здавалася б, навошта я паехаў у Сан-Францыска, калі можна было працаваць з таннейшага месца? Адказ няхітры: бо там былі знаёмыя. А праз пару месяцаў усё ўстала на месца: прыехалі жонка і сабака, і я злавіў сябе на думцы, што лічу гэтае месца сваім домам.

https://unsplash.com/photos/a-view-of-a-city-from-a-hill-above-the-clouds-X7GnLpLdl0M

Крызіс і звальненні, змена краіны і працы

Крызіс закрануў і наш стартап. Узніклі праблемы з фінансаваннем, кампанія пачала шукаць варыянты продажу, і частку каманды звольнілі.

Мяне папярэдзілі: не выключана, што цябе пазней таксама скароцяць, але калі ты гатовы разгледзець іншыя варыянты, мы дамо табе самыя цёплыя рэкамендацыі. СТО прапанаваў вакансію ў стартапе свайго прыяцеля. Каб засцерагчы сябе, я пагадзіўся.

18-месячны тэрмін майго статусу trainee скончыўся. Кампанія двойчы падавала мяне на працоўную візу, H-1B, і абодва разы беспаспяхова. Візы разыгрываюцца ў латарэю раз на год, і шанцы даволі высокія. Але ў тыя гады адкладзены праз кавід попыт моцна іх знізіў. Калі раней на 65 тысяч віз было 150-250 тысяч заяўнікаў, то ў 2022 годзе іх падалося паўмільёна, а ў 2023-м — ужо 800 тысяч. 

Адным з варыянтаў было знайсці працу для жонкі, яна 2D-мастак. Але крызіс згуляў супраць нас: рынак для мастакоў камп’ютарнай графікі ў ЗША нашмат меншы, ніж для праграмістаў. 

Карацей, са Штатаў трэба было з’язджаць — балазе мы падрыхтаваліся да такога сцэнара. Разглядалі ЕС, Англію і Лацінскую Амерыку. Спыніліся на Мексіцы: побач з ЗША, той жа гадзінны пояс, лёгкая легалізацыя.

Спачатку мы звярнуліся ў пасольства Мексікі і атрымалі там візы часовага рэзідэнта. Яна не дае права на працу, але дазваляе пражыванне.

Падстава для такой візы — наяўнасць працы (па-за Мексікай) і даход ад 1800 долараў на месяц +200 долараў на кожнага сямейніка. Я падаў ліст ад СЕО кампаніі з указаннем зп і прыклаў выпіску з банка.

Па прыездзе ў Мехіка мы абмянялі гэтыя візы на ДНЖ. Проста, а 5 раніцы прыйшлі ў офіс іміграцыйнай службы і запісаліся ў чаргу, у 10 падалі дакументы, у 12 выйшлі з карткамі. Першая даецца на год, потым трэба падаўжаць. У суме часовым рэзідэнтам можна быць на працягу 4 гадоў, пасля гэтага атрымаць ПМЖ, а яшчэ праз год падацца на пашпарт.

У часе пераезд і змена працы амаль супалі, але насамрэч гэтыя падзеі не былі звязаныя. У ЗША я зарэгістраваў LLC (па сутнасці, ІП) і перайшоў на кантрактную працу са сваім падрадчыкам, такім чынам атрымаўшы магчымасць працаваць з-за мяжы. Новы кантракт я заключаў ужо з Мексікі.

Першы стартап быў B2B — з умераным і даволі прадказальным рэжымам працы. Цяпер я працую ў В2С, карыстальніцкай праграме, і сумаваць там няма калі. 

Пра свой стартап

У выходныя таксама няма калі сумаваць, бо летам у мяне з’явіўся свой стартап-праект.

Усё пачалося з таго, што сястра-студэнтка спытала, ці можна выкарыстоўваць ChatGPT для акадэмічнага рэсёрчу. У яе былі матэрыялы, якія трэба было прааналізаваць і зрабіць выснову.

Я на каленцы нешта сабраў, і вынік атрымаўся добры. Ідэя! З гэтага ж можна зрабіць прадукт.

За пару тыдняў сабраў невялікую платформу і вывесіў лінкедзін-пост: вось паглядзіце, што атрымалася. Пасля гэтага са мной звязаўся былы калега, беларус, які мае вялікі досвед у прадукце і жыве ў Еўропе:

— Класная ідэя, ці не хочаш закалабаравацца? Я магу дапамагчы з маркетынгам. 

Пазней ён прывёў у праект яшчэ аднаго партнёра-беларуса, які адказвае за бізнэс.  

Сутнасць праекта — аўтаматычны аналіз запісаў званкоў з дапамогай АІ. Вельмі шматлікія кампаніі збіраюць медыяматэрыялы (відэа- і аўдыязапісы, тэксты), якія потым даводзіцца апрацоўваць уручную. Ідэя ў тым, каб аналізаваць іх з дапамогай АІ і рабіць на аснове гэтых даных справаздачы. Мадэль лёгка маштабуецца на розныя дамены, аднак цяпер мы сфакусаваліся на аналізе sales званкоў.

У нас ужо ёсць MVP і патэнцыйныя кліенты. Цяпер стэлефаноўваемся з бізнэсам і спрабуем інтэграваць нашую платформу ў іхныя пайплайны. Гэтай восенню зарэгістравалі кампанію ў Дэлавэры. Дарэчы, гэта таксама ўдалося зрабіць аддалена.

Адзіная праблема была з адкрыццём бізнэс-рахунку. Многія неабанкі, у якіх добрыя ўмовы для стартапаў, не працуюць з рэзідэнтамі РБ. Наогул, мы, трое заснавальнікаў, рэзідэнты іншых краін, але пры рэгістрацыі глядзяць толькі на пашпарт.

Прыйшлося адкрыць рахунак у буйным амерыканскім банку. Згуляла на руку тое, што ў мяне ўжо быў там адзін.

Як яно ў Мексіцы і што далей 

З пераездам у Мексіку і атрыманнем ДНЖ мы змаглі «зазямліцца». У ЗША, нягледзячы на нашыя намаганні і надзеі, фонам заўсёды прысутнічала думка, што, магчыма, прыйдзецца з’ехаць. 

Ці можна было прыкласці больш намаганняў, каб гэтага не здарылася? Вядома, але жыццё часам уносіць карэктывы. Апошнія некалькі гадоў былі неверагодна складанымі для ўсіх, і, шчыра кажучы, не заўсёды хапала рэсурсу паўсюль паспяваць.

Але падстаў хвалявацца няма, жыццё — гэта прыгода. Ці мог я яшчэ некалькі гадоў таму падумаць, што апынуся ў ЗША? Не, мог толькі марыць. А што я буду жыць у Мексіцы? Тым больш не. І гэта бясцэнны досвед, які не пражывеш у чужых аповедах. Калі пераезд у ЗША быў складаным: новая краіна, новыя людзі, новыя парадкі, — то пераезд у Мексіку быў на парадак прасцейшы. Мы ўжо здагадваліся, з якімі складанасцямі можам сутыкнуцца, і ведалі, як не згубіць сябе.

Адзіны выклік, якому пакуль не ўдалося даць рады, — гэта іспанская мова. Аднак у Мехіка гэта не вельмі крытычна: тут шмат мігрантаў з ЗША, таму многія спецыялісты (дактары, цырульнікі, афіцыянты, часам таксісты) размаўляюць па-англійску.

Дарэчы, у рэстаранах неверагодна смачна. Калі ў Штатах трэба было пастарацца, каб знайсці смачную ежу (Нью-Ёрк — выключэнне, там гастраномія на высокім узроўні), то тут багата крутых рэстаранаў з класнай кухняй і абслугоўваннем. Кожны раз, калі шпацыруем, бачым прыгожае месца і пазначаем на картах, каб схадзіць іншым разам. Якім іншым, што праўда, не вельмі зразумела: на карце адзначана ўжо некалькі дзясяткаў кавярняў і рэстаранаў. 

https://unsplash.com/photos/taco-with-beside-sliced-lemon-vzX2rgUbQXM

Мексіканцы ганарацца тым, што да іх прыязджаюць мігранты. Калі ў смол-токах з мясцовымі заўважаем, што мы з Беларусі, першае пытанне ад іх: «Як вам Мексіка?»

Побыт тут такі ж, як і ў іншых краінах: тыя ж крамы, кавярні, бары, людзі, якія выгульваюць сабак. Інтэрнэт тут выдатны, каштуе як у ЗША. Мой правайдар за гігабітны оптавалаконны інтэрнэт бярэ $80. 

Арэнднае жытло вельмі рознае: ёсць і дрэнныя варыянты за $500, і неверагодныя кватэры за $5K. Мы выбралі нешта сярэдняе — кватэру на 160 «квадратаў» на 30-м паверсе, адкуль адкрываецца надзвычайны від на горы.

Многія нашыя сябры, даведаўшыся, што мы ў Мексіцы, дзівіліся: «Там жа вельмі небяспечна, там наркакартэлі. Як вы туды паехалі?»

Так, тут ёсць наркакартэлі, ёсць небяспечныя месцы, куды нават мясцовыя не рэкамендуюць ездзіць на машыне праз рызыкі рабавання. Але яны сканцэнтраваныя ў пэўных штатах, а большая частка краіны бяспечная. Канкрэтна ў Мехіка ноччу на вуліцы не адчуваеш небяспекі.

З незвычайнага: пакуль я адказваў на вашыя пытанні, у нас здарыўся землятрус у 5,8 бала. Было вельмі страшна, хоць апісаць гэтае пачуццё складана. Мы ўжо перажылі адзін землятрус у Сан-Францыска з такой жа магнітудай: ты проста не разумееш, што рабіць, калі дом хістаецца. Жыццё ў Беларусі падрыхтавала да многага, але не да такога. Мабыць, пара прайсці інструктаж і на выпадак такіх узрушэнняў.

Што далей? Жыццё пакажа. У планах найбліжэйшымі годам-двума займацца стартапам: мы прыкладаем вялікія намаганні, каб зрабіць яго паспяховым бізнэсам. А яшчэ — шмат падарожнічаць. Паездзім па Мексіцы, перш за ўсё хочам у Тулум (пашукайце фатаграфіі — гэта райскае месца), ёсць планы на паездку ў Перу, а таксама спадзяемся з’ездзіць у Паўднёвую Карэю і Японію. Таму складана сказаць, дзе мы будзем праз некалькі гадоў. Але ўпэўнены, гэта будзе штосьці цікавае.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Айцішнік пераехаў у Буэнас-Айрэс «на паўгода» — але прыкіпеў (і перадумаў наконт Польшчы). Абмеркавалі міфы пра Аргенціну
Айцішнік пераехаў у Буэнас-Айрэс «на паўгода» — але прыкіпеў (і перадумаў наконт Польшчы). Абмеркавалі міфы пра Аргенціну
Па тэме
Айцішнік пераехаў у Буэнас-Айрэс «на паўгода» — але прыкіпеў (і перадумаў наконт Польшчы). Абмеркавалі міфы пра Аргенціну
Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
По теме
Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
Айцішнік пераехаў ва Уругвай. Кажа пра працу цэны норавы і бюракратыю
Айцішнік пераехаў ва Уругвай. Кажа пра працу, цэны, норавы і бюракратыю
Па тэме
Айцішнік пераехаў ва Уругвай. Кажа пра працу, цэны, норавы і бюракратыю
«Другой мир. В чём-то прогрессивнее нашего». Как перезимовать в Аргентине
«Другой мир. В чём-то прогрессивнее нашего». Как перезимовать в Аргентине
По теме
«Другой мир. В чём-то прогрессивнее нашего». Как перезимовать в Аргентине

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

9

Беларусам везде хорошо живется, кроме Беларуси.

-2

там была медианная зарплата софтвер-инженера в Калифорнии, то есть вилка 100 — 150K.

Это уровень fresh grad для Долины.
https://www.levels.fyi/t/software-engineer/locations/san-francisco-bay-area

это была J-1 — виза для interns & trainees

Однако! Сколько тут живу, сам приехал когда то по H1, но чтоб привозили по J1 слышу впервые. Всё как то возили по H1/L1, иногда O1.

зачем я поехал в Сан-Франциско, когда можно было работать из места подешевле?

Санфран всегда был довольно неприятным местом а после 2020 и вовсе скатился в Детройт 2

Если в Штатах нужно было постараться, чтобы найти вкусную еду, то здесь крутые рестораны с классной кухней и обслуживанием в изобилии.

ЛОЛ. Чтоб в том же санфране (даже в нынешнем совсем раздолбанном) были проблемы найти где вкусно пожрат - это конечно да, надо стараться!

Ну и да: где в штатах и где в Мексике? Сравниваем Cancun, Mexico и Nowhere, Oklahoma что ли?

У нас уже есть MVP и потенциальные клиенты

А не боитесь что ChatGPT в один прекрасный момент прикроет вам лавочку?

3

По J1 - это называется хоть тушкой, хоть чучелом. Автор хотел уехать как можно скорее, а контора долгоиграющих планов не строила. Про "потом" никто не думал.

-1

ЛОЛ. Чтоб в том же санфране (даже в нынешнем совсем раздолбанном) были проблемы найти где вкусно пожрат - это конечно да, надо стараться!

Если вкусно пожрат это для Вас произвольное комбо жира, соли и сахара, то наверное не будет проблем

0

вкусно пожрат это для Вас произвольное комбо жира, соли и сахара

Для меня вкусно пожрать это Michelin star

1

Хорошо, что существует Michelin guide! Без него столько людей бы не понимало, вкусно они жрут в конкретном ресторане или невкусно

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 снежня 2023, 22:48

-1

Guide не гарантия, но проверенный индикатор для повода зайти заценить лично

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
8

Переехать на Запад я хотел ещё с детства

куда смотрела ячейка БРСМ? Лишили премии хоть кого-то?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
8

всю первичку хойницкого района уволить за профнепригодность

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 снежня 2023, 19:33

2

Какой полезный друг - этот Вася. А история с США очень типичная - получить ВНЖ довольно сложно, особенно если работадатель не шевелится с этим с самого начала. H1B виза уже стала такой же мифически сложной, как и O1.

Удачи со стартапом. Я бы побольше почитал про технические детали и продвижение, если вдруг появится желание написать вторую часть.

2

Потом отвалится клиент и жизнь в Мексике тоже пойдёт по одному месту( Тулум - очень дорого и глупо. Сейчас, увы, всё побережье стало таким.
По возвращению в Штаты как вариант - досидеть до мексиканского паспорта, потом по Е2-визе туда уехать. Права на гринку не даёт, но и выгонять никто не будет, раз в два года продлять. И придётся инвестировать, хоть и не лям как на EB5

0

С Мексиканским гражданством не проще ли TD виза?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 снежня 2023, 09:54

-2

Александр, конечно, парень талантливый, энергичный, целеустремлённый. Умеет ориентироваться, находить нужные контакты. Для такого успех неминуем.

Чего ему нехватало/ нехватает?

Нехватало хорошего университетского образования чтобы котироваться в престижных Западных компаниях.
Был бы БГУИР за плечами, получилось бы бы всё как у друга Васи. И стабильная работа в Германии, и оффэр из уважаемой компании в США. И помощь в получении Green Card.
А так приходится прыгать из одного стартапа в другой.

nothing
nothing Свободный гребец в Галера
2

Непонятно чего минусуют. Кто бы что не говорил, но большинство работодателей в США очень ценят высшее образование. Даже корочка из РБ намного лучше, чем полное отсутствие образования.

В идеале, конечно, получить местное уже после переезда. Хоть какое-нибудь учебное заведение. Не обязательно престижное и дорогое. Главное, чтобы образование было профильным.

И это даже если не касаться вопроса легализации. На визы и гринку тоже очень помогает корочка. Можно и без нее, но там уже начинается путь с подтверждением стажа, когда нужно собрать доказательства что имеешь несколько лет стажа вместо каждого года учебы в универе.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 снежня 2023, 18:16

-1

Образование формирует склад ума. Не говоря уже о том что даёт базу знаний. Без образования ремесленник. С образованием профессионал.

Я работал в компании CGI в Торонто. Там на позиции Software Engineer брали только с MS in Computer Science.

Коллега, близкий друг уже много лет живёт и работает в San Francisco Bay area. Солидная компания пригласила на работу когда ему не было ещё и 25 лет.
Почему сделали оффэр?
Потому что закончил БГУИР почти с отличием. Во время учёбы закончил двух годичный курс английского на кафедре инъяза. После окончания университета работал в Минске во французской продуктовой компании. И одновременно учился в аспирантуре. За два года учёбы там опубликовал пять научных работ.

Естественно американцы оценили потенциал парня и взяли к себе.

2

После окончания университета работал в Минске во французской продуктовой компании. И одновременно учился в аспирантуре. За два года учёбы там опубликовал пять научных работ.

Вот это было оценено, а не "закончил БГУИР почти с отличием"

1

Образование формирует склад ума

Некоторым оно его деформирует

-1

Нехватало хорошего университетского образования чтобы котироваться в престижных Западных компаниях.
Был бы БГУИР за плечами

Пацталом.
Ну у меня был Большой Гроб Ума Интеллекта Разума за плечами, пригодился только для упрощения иммиграционных процессов. То, чему там учили, отставало от реалий просто катастрофически, всё реально нужное приходилось изучать самостоятельно.

1

В универе дают тех. фундамент, базу в computer science. Многие не знают, что происходит после нажатия копки build в IDE, не говоря о каких-то примитивных познаниях в железе или сетях.
«Изучать самостоятельно» - это переучиваться на очередную новую версию angular? Ну так с ВО на любую технологию можно переучиться за пару вечеров, с чашечкой кофэ.

0

В универе дают тех. фундамент, базу в computer science.

Я на момент поступления знал больше чем они мне там пытались рассказать.
На втором курсе плюнул на универ, стал там появляться только к сессии, и пошёл работать. От чего монетизируемый опыт попёр буквально стремительным домкратом, тогда как на лекциях шерсть на ушах пыталась расти от россказней дедов про "актуальнейший процессор" Intel MCS-51, под который я ещё в школьные годы писал на асме и потому знал его вдоль и поперёк.

это переучиваться на очередную новую версию angular?

Нет. В моё время это был kernel, hard realtime, async IO, прикладная криптография, etc. Это было интересно, и за это платили заметно выше рынка.

nothing
nothing Свободный гребец в Галера
0

Без образования, без английского, без нормальной визы.

Что могло пойти не так?