Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Айцішнік пераехаў ва Уругвай. Кажа пра працу, цэны, норавы і бюракратыю

Спойлер: мінусаў нямала, але яны не ўплываюць на рашэнне застацца на ПМЖ.

46 каментарыяў
Айцішнік пераехаў ва Уругвай. Кажа пра працу, цэны, норавы і бюракратыю

Спойлер: мінусаў нямала, але яны не ўплываюць на рашэнне застацца на ПМЖ.

Айцішнік з жонкай спачатку змяніў некалькі краін вакол Беларусі, а потым пераехаў ва… Уругвай. Гэтая лакацыя здаецца экзатычнай нават на фоне Аргенціны. Чаму гэтая краіна, дзе атрымаць візу і як жывецца ва Уругваі праз год, ён падрабязна расказаў dev.by.

Чаму Уругвай

Мы жылі ў Львове. 24 лютага за пару гадзін сабраліся і з’ехалі ў Польшчу. Але заставацца ў Еўропе не хацелі, бо і там усё выглядала нестабільна. Вяртацца ў Беларусь у агляднай перспектыве не здаецца бяспечным рашэннем, а пашпарты нашыя не вечныя. 

Мы вырашылі, што нам трэба шукаць месца далей ад Еўропы, у той жа час з досыць простай легалізацыяй і агляднай перспектывай атрымання грамадзянства. Уругвай сумясціў два гэтыя ключавыя крытэры. У Лацінскай Амерыцы няма ядзерных дзяржаў, значыць бамбіць яе будуць у апошнюю чаргу. Падавацца на грамадзянства для сужэнцаў тут можна праз тры гады пасля ўезду + ~год на разгляд справы. Ну, і плюс дэмакратыя, стабільная эканоміка, белае насельніцтва (то-бок мы тут не грынга, а такія ж, як усе), мяккі клімат, адносна нізкая злачыннасць. Пры гэтым у Лацінскай Амерыцы раней мы ні разу не былі. Іспанскую я тады толькі пачынаў вучыць, жонка дагэтуль збіраецца. 

ЗША адпужвалі складанай легалізацыяй. Аргенціна — бясконцай інфляцыяй. Нам было важна працаваць легальна, а ў Аргенціне гэта практычна немагчыма. Калі працаваць паводле афіцыйнага курсу, то заробак падае ўдвая. Хацелася чагосьці стабільнейшага. Да таго ж у Аргенціне цяжэй легалізавацца. Для гэтага патрэбныя падставы: вучоба, пасіўны прыбытак ад здачы нерухомасці, укладаў (нашых 200 долараў недастаткова) і да т. п. Прыдумляць шэрыя схемы мы не хочам. Ва Уругваі ж для падачы на ПМЖ дастаткова толькі намеру жыць у гэтай краіне і даходу (можна з-за мяжы) ~600 долараў на сямейніка.

Мантэвідэа

Як атрымаць візу 

Ва Уругвай беларусам патрэбная віза. 

Прабыўшы пасля пачатку вайны тыдзень у Польшчы, мы паляцелі ў Турцыю. Хацелі атрымаць турыстычны дазвол на жыхарства на паўгода, але нам адмовілі, так што ў нас было ўсяго 10 дзён на выезд. Мы з’ехалі на 2-3 месяцы ў Грузію.

Плануючы пераезд у Лацінскую Амерыку, мы звязаліся з консульствамі Уругвая ў Турцыі і ў Аргенціне. І на ўсялякі выпадак напісалі ў консульства ў Беларусі. Расказалі, што мы ў Турцыі, дазволу на жыхарства няма, прыехаць у Беларусь не можам, хочам ва Уругвай. Консул адказаў: без праблем, дасылайце сканы дакументаў, калі міграцыйная служба Уругвая іх ухваліць, вы можаце прыйсці па візу ў консульства ў любой краіне.

Калі прыйшоў станоўчы адказ, мы ўжо былі ў Грузіі, там няма консульства Уругвая. Прыйшлося злятаць па візу на пару дзён у Абу-Дабі.

Але цяпер атрымаць візу стала складана. Знаю некалькі гісторый адмоў знаёмым праграмістам з РБ. Адмовілі і ў Мінску, і ў Бразіліі. Чым матывуюць? Нічым. Але не думаю, што гэта звязана з вайной. Вайны ва ўругвайскім парадку дня няма наогул.

Як ідзе легалізацыя

Мы скарысталіся паслугамі прафесіяналаў і падаліся на Residencia Legal (ПМЖ) праз тыдзень пасля прыезду. Праз два тыдні ў нас на руках былі седулы (мясцовыя ID) тэрмінам на 2 гады. Заява на ПМЖ звычайна разглядаецца да двух гадоў, але адразу пасля падачы вы атрымліваеце статус Residencia en trámite (ПМЖ на разглядзе), які з’яўляецца падставай для легальнага пражывання. Мы знаем некалькі сем’яў, якія атрымалі ПМЖ на працягу 4-8 месяцаў. Мы чакаем ужо 10 месяцаў.

Уругвайскія пашпарты плануем атрымаць праз чатыры гады. Але ёсць нюанс. У графе «нацыянальнасць» тут пішуць краіну не грамадзянства, а нараджэння. У нас будзе напісана «Беларусь». Таму падчас падарожжаў могуць узнікаць праблемы. Прычым хутчэй не на мяжы, а пры пасадцы ў самалёт. Так, пішуць, што мясцовыя лаўкосты, якія лётаюць у Еўропу, могуць не пасадзіць на рэйс без шэнгенскай візы. У памежнікаў жа пытанняў звычайна не ўзнікае.

Яшчэ мігрантам варта ведаць, што ва Уругваі няма беларускага консульства, найбліжэйшае знаходзіцца ў Буэнас-Айрэсе. Але там не займаюцца Уругваем, за яго адказвае Бразілія, А да консульства ў Бразіліа — 2000 км. І там партугальская мова, а не іспанская.

Даведкі быццам бы можна заказаць анлайн, іх дашлюць поштай. Але мы займаемся гэтым ад снежня, і пакуль без выніку. Даведка пра несудзімасць і пра пасведчанне ўжо ў Бразіліі, мы чакаем даведку пра шлюбе, каб іх адправілі разам і выйшла крыху танней. Але консул паляцеў на адпачынак у РБ і перастаў адказваць (UPD. Консул вярнуўся, даведка пра шлюб гатовая). 

Заапарк ля падножжа Pan De Azucar

Як працуецца

Я франтэнд-распрацоўшчык у амерыканскім стартапе. Пачынаў з імі працаваць яшчэ ў 2020 годзе ў Мінску, тады яны якраз адкрылі там офіс (у снежні 2022-га яго прыйшлося закрыць). 

Так як уся інжынерыя ў Еўропе, то ўстаю, а пятай раніцы і працую да гадзіны-другой. Графік, насамрэч, агонь, пасля працы яшчэ ўвесь дзень вольны. Ну, і калі разглядаць перспектыву змены працы, то тут распрацоўшчыкі ў асноўным працуюць са Штатамі, бо гадзінны пояс супадае.

Адкрыў ва Уругваі ІП і ўклаў кантракт з амерыканскім офісам. ІП можа адкрыць нават турыст. Складаней з банкаўскім рахункам. Ёсць верагоднасць, што запатрабуюць пакласці на дэпазіт 5000$ на паўгода. А можа, і не запатрабуюць — Вялікі Уругвайскі Рандам (пра яго ніжэй).

Падаткі на даход з-за мяжы ў ІТ тут 0% (што праўда, трэба выканаць некаторыя ўмовы, я пад іх трапляю). Акрамя падаходнага, плаціцца BPS (унёсак у пенсійны фонд) ~80$ і абавязковая медстрахоўка (на яе можна аформіць усю сям’ю) ~4% ад даходу.

Насамрэч, тут вельмі складаная падатковая сістэма, кожны лічыць як умее. Але я зрабіў выснову, што праграміст-ІП (здаецца, любы інжынер), які працуе на замежную кампанію на абсталяванні кампаніі і вырабляе прадукт, што выкарыстоўваецца па-за Уругваем, вызвалены ад падаходнага падатку. 

Што праўда, гэта не азначае, што вы выйграеце ў грошах ад пераезду ва Уругвай. Калі я быў у Грузіі, адкрыў там ІП з 1% падатку, таму тут з 4% на медстрахаванне і ~80$ на пенсійны я, вядома, прайграў. А калі браць у разлік высокі мясцовы цэннік, то вельмі моцна прайграў.

Раней нам удавалася адкладаць палову даходу, тут — толькі 15-20%, пры тым што мы эканомім.

Цэны

Мы жывем у прыгарадзе Пунта-дэль-Эстэ, курортнага гарадка на поўдні краіны, у 140 км ад Мантэвідэа. Яго пабудавалі аргенцінцы. Улетку (еўрапейскай зімой) багатыя аргенцінцы і бразільцы тут выгульваюць свае аўтапаркі.

Тут вельмі дорага. Не канкрэтна ў Пунта-дэль-Эстэ, а наогул ва Уругваі. 

Праз мыта цэны на электроніку — 2X да коштаў «Амазона». Спецыялізаваных тавараў тут або не, або іх выбар вельмі маленькі.

Цэны на прадукты, бытавую хімію ды іншае таксама досыць высокія. Калі параўнаць з Батумі, дзе мы жылі да адлёту ва Уругвай, то 3X-4Х.

У аснове нацыянальнай кухні — ялавічына. Тоны ялавічыны. На кожнага ўругвайца прыпадаюць тры ці чатыры каровы. Галоўныя стравы — гэта розныя часткі ялавічыны, прыгатаваныя на парышы (парыша — мясцовы від мангала). І яшчэ вараная згушчанка, яе дадаюць усюды, нават у макфлары. Знайсці торт без згушчанкі той яшчэ квэст. 

Бывае, у мяне падгарае ад цэн. У Мінску ў мяне быў FPV-дрон, які давялося пакінуць. Ва Украіне купіў яшчэ адзін. Тут гэта немагчыма. Для абслугоўвання дрона патрэбны доступ да AliExpress: пастаянна патрабуецца нейкая дробязь, якая каштуе ад 1 да 80 долараў. Хацеў неяк заказаць кантролеры і датчыкі для «разумнага дома». Выявілася, што нельга заказаць адзін кантролер — трэба сабраць заказ на 200 долараў і яшчэ заплаціць 300 долараў за размытнёўку і дастаўку.

Гэта супердорага і нерацыянальна. Увогуле, тыя хобі, якімі я займаўся ў РБ, тут немагчымыя. Затое тут ёсць сёрфінг, дый Аргенціна, Бразілія пад бокам. Вось зараз плануем адпачынак. Хочацца глыбей у Бразілію, але пужалкі ад мясцовых насцярожваюць. Можа быць, атрымаецца на гарналыжку ў Аргенціну.

Від на Пунта-дэль-Эстэ

Жытло, інтэрнэт і жывёлы

Жытло таксама дарагое, пры гэтым яго якасць нізкая. Цвіль, вокны, якія сіфоняць — звычайная рэч. За неблагую аднапакаёўку ў добрым (бяспечным) раёне Мантэвідэа трэба заплаціць 700-800 долараў. Плюс рыэлтары возьмуць за цэлы месяц арэнды + уласніку патрэбная гарантыя са страхавой (~месяц арэнды) альбо дэпазіт (вяртанне толькі пасля выезду) за ~6 месяцаў. Кантракт укладаецца звычайна на год, калі трэба з’ехаць датэрмінова, альбо працягваеш плаціць арэнду, альбо шукаеш жыхароў сабе на замену.

Мы здымаем дом за 1300$ + 100$ (летам 120$) садоўніку + 90$ за ахову + 45$ за інтэрнэт + 25$ за ваду + 80$ (зімой ~350$) за электрычнасць. Плюс агенту мы заплацілі за першы год 1300$+22% падатку. Плюс ~800$ гарантыі ад страхавой кампаніі (калі раптам мы знікнем, уласнік усё роўна будзе атрымліваць грошы). 

То-бок пры намінальнай арэнднай плаце 1300$ на месяц фактычна выходзіць 1800 — 2150$. Пры гэтым тут прынята пералічваць кошт арэнды кожны год, а агенты ў Пунце любяць браць грошы за кожны наступны год кантракта.

З плюсаў: інтэрнэт тут цудоўны, краіна грунтоўна ўклалася ў тэлекам-інфраструктуру. У нашай вёсцы з 8-10 жылых дамоў праведзенае аптавалакно, хуткасць 400 або 600 Мбіт/сек. Што праўда, аднойчы садоўнік перабіў наш кабель, і мы тыдзень чакалі тэхніка.

Наш дом

У Пунта-дэль-Эстэ можна бяспечна адпачываць і інвеставаць грошы ў нерухомасць. І аргенцінцы карыстаюцца гэтым. Нерухомасць ва Уругваі— добры спосаб захаваць і прымножыць грошы. Дом, які ў звычайны час каштуе 1800$ на месяц, на Новы год прынясе 18 000$ за тры тыдні. Гаспадары нашага здымнага дома таксама жывуць у Буэнас-Айрэсе. Ён — архітэктар, яна — псіхолаг. 

Мы ўжо задумваемся пра сваю нерухомасць і прыглядаемся да цэн. Добрая двухпакаёўка ў добрым доме будзе каштаваць каля 150 000$.  Цэны ў Мантэвідэа і ў Пунта-дэль-Эстэ будуць падобныя. Можна знайсці жытло і значна танней, але наўрад ці там захочацца жыць.

З бытавых нюансаў: дома цяпер холадна, бо няма цэнтральнага ацяплення, а выграваць жытло кандыцыянерамі/электраабагравальнікамі складана і дорага. У кожным пакоі велізарнае акно, 2,5×2,5 м, у адное шкло. Цяпла такое акно не трымае. Мінулага жніўня за электрычнасць + дровы аддалі прыкладна 400 долараў. 

Таму мы плануем не купляць, а будаваць (у спадзеве, што ўдасца пракантраляваць якасць будаўніцтва і ўцяпліць дом). Ужо знаем цэны на зямлю: у Пунта-дэль-Эстэ ўчастак пад забудову абыдзецца ў 15 000$ за сотку, у 15 хвілінах язды на машыне ад горада — у 8000$, яшчэ ў 15 хвілінах — у 5000 $ за сотку. 

А так дык клімат тут цудоўны: летам +30, зімой (3-4 месяцы ў годзе) +12-25. І яшчэ з плюсаў: тут амаль няма атрутных жывёл. Ёсць мясцовыя скарпіёны, але яны не атрутныя, хіба што рэдка-рэдка запаўзе атрутны бразільскі скарпіён. Мы за год аніводнага не сустрэлі.

Ёсць два віды атрутных павукоў, але іх укусы несмяротныя (праблемы могуць быць толькі ў старых і немаўлят) і жывуць яны ў асноўным на маланаселенай поўначы краіны. Атрутныя змеі таксама ёсць, але таксама на поўначы, смерцяў ад іх укусаў не было ўжо 20+ гадоў.

Жонку неяк увечары ўкусіў павук, калі яна выносіла смецце. Мы тады яшчэ не зналі мясцовай фаўны, таму спалохаліся, злавілі павука ў слоік і паехалі з ім у шпіталь. Доктар сказаў, што не знае такога павука. Сфоткаў яго і кудысьці адправіў. Прыйшоў адказ, што павук неатрутны.

Але доктар вырашыў, што так як павук вялікі, то лепей прапіць антыбіётык і пракапацца супраць алергіі. Насамрэч укусіў ён небалюча і ніякіх грозных сімптомаў не было, але мы вырашылі, што лепш з’ездзім дарма, чым дарма не з’ездзім. Так што гісторыя гучыць страшней, ніж было насамрэч.

Ёсць кляшчы, але няма энцэфаліту. Няма шаленства. Што праўда, заражаных кажаноў нядаўна знаходзілі, але хворых людзей, кароў, сабак не было ўжо больш за 50 гадоў. 

Ёсць ліхаманка Дэнге і, верагодна, малярыя.

Той самы павук

Паслугі

Тут ёсць бясплатная медыцына, нават для турыстаў. Яна, вядома, умоўная, але калі вам зусім дрэнна, а ніякай страхоўкі няма, то ў дзяржклініцы вам дапамогуць і грошай за гэта не возьмуць. 

Нядаўна знаёмай аперавалі руку — яна засталася вельмі задаволеная (магчыма, праз тое, што ёй цэлы тыдзень пасля аперацыі марфін давалі). Але ёсць і непрыемныя нюансы. Трапіць да профільнага доктара складана, запіс можа быць 2-3 месяцы наперад, нават за грошы. Але калі аформіць прэміум-страхоўку за дадатковыя 200-300 долараў на месяц, то вам мусяць знайсці любога спецыяліста на працягу трох дзён.

Дзяцей у нас няма, таму адукацыі ацаніць не магу, але ад знаёмых чуў, што яна тут слабейшая, ніж на постсавецкай прасторы. Пры гэтым незадаволеных няма. У дзяржшколах англійскую выкладаюць дрэнна, для добрай мовы знаёмыя аддаюць дзяцей у прыватныя школы. Іх кошт — 300-1000$ на месяц.

Стаўленне мясцовых

Уругвайцы — людзі павольныя, расслабленыя. Tranquila (Расслабся), mañana (заўтра) — тыповыя словы ў іхнім лексіконе — выдатна перадаюць нацыянальны характар.

Мы мала размаўляем з мясцовымі: па-першае, іспанская слабаватая, па-другое, мала агульных тэм. Звычайна гэта смол-токі ў кавярнях/крамах — людзі вельмі дзівяцца, што пераехалі ва Уругвай. З іх пункту гледжання, «Беларусь — гэта ж Расія, такая вялікая краіна, а Уругвай такі маленькі, тут усё дрэнна і рабіць няма чаго».

У цэлым у вачах мясцовых Расія — гэта класная, багатая краіна, аднак у кантэксце вайны Расія/Пуцін асацыююцца са злом, а Украіна адпаведна з дабром. Але насамрэч іх не хвалюе, што адбываецца «там». 

Тут даўным-даўно не было войнаў, і, падобна, ва ўругвайцаў проста няма разумення, што вайна — гэта страшна. Напрыклад, мая выкладчыца іспанскай, калі зайшла гаворка пра вайну, шчыра здзівілася: вы ж беларусы, чаму вы з’ехалі з Украіны? Калі б прыйшлі вайскоўцы, вы б проста сказалі, што вы беларусы, і вас бы ніхто не крануў.

Увогуле, русафобіі на глебе вайны тут няма. Але нядаўна здарыўся буйны скандал: нейкія хлопцы падраблялі пасведчанні аб нараджэнні і іншыя дакументы, якія дазвалялі расійцам атрымаць уругвайскае грамадзянства нібыта на падставе паходжання. Калі ў цябе ёсць прамыя продкі з Уругвая, то ты можаш атрымаць «чалавечы» пашпарт з нацыянальнасцю «ўругваец», а не па краіне нараджэння.

У схеме было задзейнічана шмат народу, у тым ліку былы начальнік службы аховы прэзідэнта і расійцы. У выніку цяпер дакументы расійцаў і беларусаў (нагадваю, для ўругвайцаў «Беларусь — гэта Расія») разглядаюць нашмат даўжэй.

Сацыялізацыя

Размаўляем мы ў асноўным з такімі ж мігрантамі. У Пунце чалавек 50 рускамоўных, усе адно аднаго знаюць (у Мантэвідэа, думаю, некалькі сотняў). Ёсць некалькі беларусаў, але ў асноўным рускія. Украінцаў мы тут не сустракалі. Што робім? На пляж ездзім, у паходы ходзім, часам у парк. Або ў залу, або ў Xbox пазаліпаць. У Бразілію на закупы раз на месяц-два.

Частка рускамоўных пераехала пры канцы 90-х — пачатку 2000-х, яны не моцна ідуць на кантакт. Ёсць тут і руская вёска Сан-Хаўер, заснаваная перасяленцамі на пачатку XX стагоддзя. Але па-руску там ужо практычна ніхто не размаўляе, хіба што на Масленіцу ў какошніках танцуюць.

У нашай знаёмай прадзядуля з’ехаў ва Уругвай, дзядуля вырашыў вярнуцца ў СССР, а назад яго не пусцілі. Цяпер унучка пераехала са сваёй сям’ёй і маму захапіла. З Мінска людзі, тут з імі пазнаёміліся.

У асноўным размаўляем з тымі, хто прыехаў пасля 24.02, асабліва на хвалі мабілізацыі. 

Так, восеньская хваля міграцыі захапіла не толькі Аргенціну, але і Уругвай, што праўда, для Уругвая яна выявілася не такой крытычнай. Цэны вышэйшымі не сталі: было дорага і засталося дорага.

Форт на мяжы з Бразіліяй

Пра ІТ ды іншую працу

Ва Уругваі ёсць мясцовыя ІТ-кампаніі. Заробкі там ніжэйшыя, як мінімум за кошт страты падатковай ільготы. Як я зразумеў, мясцовыя, якія знаюць англійскую, імкнуцца знайсці рэмоўт у ЗША. Тыя, у каго з англійскай горш, ідуць у мясцовыя кампаніі.

Але рынак ІТ тут дзіўны. Незразумелыя ні дыяпазоны заробкаў, ані ўзровень мясцовых спецыялістаў. Чуў водгукі ад беларускай ІТ-кампаніі, што мясцовыя тэхнічна слабыя. Ці так гэта насамрэч, я не ведаю. Можа, проста тыповае беларускае інтэрв’ю для іх вялікі стрэс.

З працай на мясцовым рынку не ў ІТ тут усё яшчэ складаней. Асабіста я не знаю нікога, хто б змог тут уладкавацца. У чаце адзін хлопец пісаў, што працуе ў кавярні/казіно пры гасцініцы. І яшчэ ведаю дзяўчыну, якая працавала ў кветкавым гадавальніку, але гэта быў бізнэс расійцаў ранейшай хвалі міграцыі. Усё астатняе — гэта хутчэй адкрыццё ўласных бізнэсаў: кавярні/пельмені/пазногцікі /торцікі.

Мая жонка — псіхолаг, але каб стаць псіхатэрапеўтам ва Уругваі, ёй трэба пацвердзіць дыплом. А для гэтага трэба як мінімум здаць прадметы на іспанскай, якіх бракуе. Наогул пацвердзіць дыплом вельмі складана. Я знаю толькі адзін такі выпадак: дыплом пацвердзіў доктар. 

Таму жонка па-ранейшаму працуе анлайн з расійскімі кліентамі, якія параз’язджаліся па свеце. Праз грузінскае ІП. І даводзіцца рабіць выгляд, што гэта анлайн-навучанне.

Яшчэ мінусы

Усё працуе дзіўнавата. У адным і тым жа аддзяленні банка адзін і той жа менеджар кліентам з аднолькавым пакетам дакументаў можа адкрыць рахунак, а можа не адкрыць. Камусьці адкрыюць з дэпазітам, камусьці без, камусьці наогул не адкрыюць. У чатах гэта называюць Вялікі Уругвайскі Рандам.

Ён жа пануе ў дзяржорганах. Каб памяняць пасведчанне на мясцовае, у адных рэгіёнах патрэбная звычайная консульская даведка, у іншых — апастыляванае пасведчанне краіны паходжання.

Так як мы чакаем ПМЖ, для выезду з краіны (напрыклад, на закупы ў Бразілію) і паспяховага ўезду нам трэба браць дазвол. Гэта нескладана: пішаш заяву ў міграцыю і плаціш 30$ за выезд (можна купіць пакет з 10 выездаў).

Але і тут ёсць нюансы. Так, Чуй, горад на мяжы Уругвая і Бразіліі, знаходзіцца ў шэрай зоне, дзе няма мытнага і памежнага кантролю. Нам сказалі, што дазвол на выезд туды ўсё роўна патрэбны, але па факце выявілася, што не.

Знаёмы беларус (у яго заблытаная гісторыя і складаны статус) планаваў камандзіроўку ў Штаты і спецыяльна даведваўся ў аэрапорце, ці спатрэбіцца яму дазвол на вяртанне. Яго запэўнілі, што не, але па прылёце адмовілі ва ўездзе. І толькі ўмяшанне жонкі-ўругвайкі дапамагло. Потым у яго праз гэта паўсталі праблемы з падачай на ПМЖ, цяпер яму прапаноўваюць яшчэ раз выехаць і заехаць, але для гэтага патрэбная новая віза.

Такія нюансы высвятляюцца не адразу, а паступова. Можна абіваць парогі месяц і толькі потым высветліць, што ўсё трэба было рабіць інакш. Як быццам няма ніякіх уніфікаваных правілаў, кожны чыноўнік сам сабе начальнік і вынаходзіць свае.

Тут патрэбныя дакументы ЗАГС мясцовага ўзору (пасведчанне аб нараджэнні, аб шлюбе), іх патрабуюць для пацверджання страхоўкі. Звычайна гэта займае месяц-два. Але праз скандал з фальсіфікацыяй дакументаў для расійцаў гэты працэс са жніўня завіс. Цяпер мы катаемся ў Мантэвідэа і абіваем парогі ЗАГСа.

(UPD. З трэцяга разу мы нарэшце злавілі дырэктара ў Мантэвідэа і спыталі, чаму нашыя дакументы так доўга робяцца, патлумачылі, што Беларусь — гэта не Расія, а іншая краіна. У выніку праз дзве гадзіны даведкі былі гатовыя. Яны былі «на разглядзе» 10 месяцаў).

Мантэвідэа

Здаецца, зашмат мінусаў. Але ў цэлым нам падабаецца. І так, мы вырашылі, што застаемся тут. На зіму, магчыма, будзем з’язджаць у Еўропу або Азію. Але пакуль на гэта няма сродкаў, займаемся пытаннем нерухомасці.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
По теме
Компания перевезла в Аргентину. Айтишник про жизнь в «Испании для бедных»
Хікікаморы мімаволі. Айцішнік пакінуў сямю ў Беларусі і жыве ў грузінскай вёсцы
Хікікаморы мімаволі. Айцішнік пакінуў сям’ю ў Беларусі і жыве ў грузінскай вёсцы
Па тэме
Хікікаморы мімаволі. Айцішнік пакінуў сям’ю ў Беларусі і жыве ў грузінскай вёсцы
Техлид сравнивает зимовку в Малайзии Индонезии Вьетнаме Таиланде. Гид по подготовке и нюансам
Техлид сравнивает зимовку в Малайзии, Индонезии, Вьетнаме, Таиланде. Гид по подготовке и нюансам
По теме
Техлид сравнивает зимовку в Малайзии, Индонезии, Вьетнаме, Таиланде. Гид по подготовке и нюансам
Социальный рейтинг строгие правила и другой менталитет. Как я учился в китайском вузе
Социальный рейтинг, строгие правила и другой менталитет. Как я учился в китайском вузе
По теме
Социальный рейтинг, строгие правила и другой менталитет. Как я учился в китайском вузе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-3

Круто все проанализировать и уехать подальше от "проблемной" Европы и атомных бомб в страну где растет шанс, что тебя банально гопстопнут/пырнут на улице. Рационалисты 2023.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 чэрвеня 2023, 12:32

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
8

В Уругвае вероятность этого ниже любых угроз в РБ, так что не по адресу.

0

сравнение было вроде с Европой

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
4

Чем в Европе тем более. В РБ источник опасности вообще не преступность.

2

Поляки, лязгающие гусеницами вдоль границы и голодные литовцы?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 чэрвеня 2023, 12:49

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

3

Есть рейтинг безопасных стран мира от Global Finance.
Методология
-фактор войны или мира в стране или на отдельной территории;
-фактор личной безопасности;
-риск отдельных стихийны бедствий (начиная от землетрясений и извержений и заканчивая наводнениями, штормами и засухами).

Ну так Уругвай выше Франции и Британии. Хотя и ниже большинства европейских стран.
По миру 35 место. Что вполне не плохо.

0

https://www.gfmag.com/global-data/non-economic-data/safest-countries-world

по ссылке выше 72 место из 134. ниже Албании, Израиля и тд

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
-2

Бездомных и наркоманов в Монтевидео на каждой скамейке. По ощущениям в любой момент кто-то может дать просто так бутылкой по голове.

1

Если бы я был помоложе то тоже поехал бы в Уругвай.

-1

The economy of Uruguay features an export-oriented agricultural sector and a well-educated workforce, along with high levels of social spending. Tourism and banking are also prominent sectors; Uruguay acts as a regional hub for international finance and tourism.

Population 3496016
GDP $77,3 billion
GDP per capita $21677

В общем экономика Уругвая развита немного лучше чем экономика Польши или Литвы.

5

Мухика, бывший президент Уругвая, считался самым бедным президентом в мире, ездил на старом жуке, жил на небольшой ферме. А у нашего Президента есть тесла, майбах, вертолет и боинг. В Белоруссии более обеспеченые люди живут всреднем по сравнению с Уругваем

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

Странно, президент Белоруссии получает меньше айтишников, видать айтишники где-то свои майбахи и дворцы прячут - надо раскулачивать

0

World Trade Center Montevideo выглядит великолепно.

https://en.m.wikipedia.org/wiki/File:World_Trade_Center_Montevideo.jpg

2

На зиму, возможно, будем уезжать в Европу или Азию

Не тешьте себя иллюзиями, никуда вы не будете уезжать, особенно если влезете в недвигу. Это ван вэй тикет. Но если это спасет вас от атомной войны, тогда удачи!

ПС берегитесь пауков, следующий может оказаться не таким безобидным.

-1

"В прошлом августе за электричество+дрова отдали примерно 400 долларов. "

Примерно столько стоил обогрев газом среднего дома в Литве в январе.
Так что ваше "здесь всё дорого" весьма относительно. Смотря с чем сравнивать.

0

почему не 4000?) Есть счет за газ с такой суммой?

2

Конечно.
Цена газа для потребителей в Литве € 0.92 за м. куб.
Для обогрева среднего дома на одну семью требуется примерно 400 м. куб. газа в январе. По крайней мере так получается у нас с женой для дома пл. 120 м. кв. Температуру держим 22 гр.

€ 0.92 × 400 = € 368 × 1.1 = $ 404.8

0

не умеют пользоваться утеплителем и делать автоматику. хороший дом с отечественной электроникой будет в 2 раза меньше потреблять газу

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
2

Да, ну и красавчик. Сам хотел куда-то двинуть подальше от вот этого всего. Потом попустило. Но в Монте-Видео всё ещё хочется съездить. Не знаю, почему народ негативит: нормальная страна, рисков мало, ценник - адекватный ситуации в мире. Сколько вы готовы заплатить за то, чтобы не иметь головняка, который сейчас имеете? Кто-то выбирает головняк и меньше платить, кто-то - без головняка и больше + пауки и дорогие закупы. По отзывам коллег, страна для жизни - супер. В меру прилизанная, в меру "с приключениями". Войны нет, деньги есть, местные в адеквате. Может, когда мне станет лет 55-60 тоже в такую поеду, чтобы пить винишко и чилить на пляже. И это без иронии.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 чэрвеня 2023, 01:16

kim-jong-un
kim-jong-un good guy в Horns and hoofs company
2

Спасибо за рассказ. Помотало ребят прилично. Кажется, что странный выбор и минусов пачка. Хотя для бездетных и погодозависимых может и вариант, польский ноябрь длинной в полгода тоже то еще испытание.

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
3

Тоже был недавно в Уругвае. Порции самые маленькие из всех что когда либо видел, цены — космос. Бездомные, наркоманы, алкашня на каждой скамейке в самом центре Монтевидео.
На заборах колючая проволока, битое стекло, граффити. Запах мочи и раздолбанные тротуары. Это место отмывания денег со всей Латинской Америки.
Уругвай уступает той же Колумбии во всем. Не представляю что там можно ловить

0

А вот что говорит об Уругвае Trip Adviser:

Uruguay is the safest country to visit in entire Latin America.

а также:

Uruguay is known for many things in Latin America, and it’s getting a lot of attention because of that: for example, it is ranked first in Latin America in peace, democracy and low rate of corruption and is first when it comes to press freedom and the size of the middle class.

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
0

Вынужден не согласиться. Имейте в виду, средний класс там это $900 з/п при ценах как в Берлине.

2

не знаю что такое 900 в берлине. это примерно как 300 в барановичах ? почти вся зарплата за аренду уходит и комуналку. при ценах как в минске

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 чэрвеня 2023, 12:55

1

Да, тесновато (трудновато) становится жить в Западной Европе и Северной Америке. Нет, там жить хорошо. И даже очень ..... если там родился и получил образование.
Например, небольшие тихие города Западной Германии с их размеренным стилем жизни и немецким sauber machen. Или канадские Торонто, Монреаль с их возможностями устроить свою жизнь.
Знаю это не по наслышке.
Да и соотношение з/ п и cost of living ещё 20 - 25 лет назад было таким что Senior Developer мог жить в доме с undegraund parking и indoor swimming pool.
Сейчас тот же Senior Developer вряд ли может себе позволить такое. Потому что cost of living всё это время растёт быстрее з/ п.

Поэтому и выбирают люди всё чаще другие варианты. Кроме Запада есть ещё и другие хорошие страны где можно устроить свою жизнь с меньшим напрягом.

3

И вот пример.
Близкий родственник моей жены, врач, уехал работать в Африку, уже больше 25 лет назад. Вначале работал в Зимбабве. Тогда это была супер страна для жизни. С её природой, климатом. Национальными парками.
Однако когда чёрные стали выгонять из страны белых пришлось переехать в соседнюю Ботсвану. И там он вошёл в контакт с местной элитой. Уважаемый специалист. Имеет хороший доход. Живут с женой в своём доме. Есть даже какая то прислуга.

И возвращаться в Беларусь не хотят.

-2

Уважаемый специалист. Имеет хороший доход. Живут с женой в своём доме.

Из которого снова могут выгнать. И детей не завели и, наверное, уже не заведут, потому как или уважаемый специалист на птичьих правах или дети.

А "indoor swimming pool" у него в Ботсване есть? А то без него не понятно, достаточно ли он состоялся как уважаемый специалист.

2

"И детей не завели и, наверное, уже не заведут."

Ну, не надо быть таким злобным.

Двое взрослых сыновей. Старший врач, живёт с семьёй и работает в США. Младший програмист, живёт с семьёй и работает в Австралии.

А папа с мамой регулярно ездят к ним в гости. За свои заработанные в Африке деньги. Так что, наверное, всё таки уважают африканцы этого беларуского врача и хорошо платят.
Да, очевидно, и доживать на старости поедут к детям, либо в Америку, либо в Австралию.

0

Вопрос с indoor swimming pool остался не раскрытым.

4

Улыбнуло.
Видишь ли, в Зимбабве и Ботсване нет зимы (в нашем понимании). Поэтому там indoor swimming pool и не нужен. Достаточно иметь outdoor swimming pool.
А это совсем не роскошь. Даже для IT шника в Беларуси.

Надеюсь indoor swimming pool не заслонил всё остальное о чём я рассказал.

0

Я не уверен про критерии зимы в вашем понимании, но уверен, что у вас есть какой-то пунктик, связанный с swimming pool, как мерилом успешности - это идёт красной нитью в ваших сообщениях не первый год. Поэтому я и пытаюсь выяснить этот момент, что бы оценить успешность упоминаемых вами героев.

Интереса ради, на ваш взгляд, шале с банькой на берегу лесного озера, а в озере лодка под парусом может как то свидетельствовать о благополучии владельца? Будет ли вывод зависеть от того, озеро в РБ или Швейцарии, почему?

Ну вот просто вы рассуждает о далёких материях, которые я пытаюсь примерить на себя: квартира в столице, авто премиальный марки из салона, дом у озера и лодка под парусом у причала. Сын ИТшник, получившийся образование в РБ и уехавший работать по специальности в Норвегию, дочь продолжающая образование в РБ... Это всё на одной чаше весов. На другой призывы всё бросить и начинать с нуля не понятно где без ответа на вопрос зачем. Вопрос, который меня мучает: кто тут дурак на самом деле.

dmare
dmare QA-QC Manager в Global Freelance
1

я как-то тоже мечтала о собственном бассейне, а ещё как раз хотела переехать жить в Штуттгарт. Google проанализировал мои запросы и предложил мне купить собственный фитнес-центр с бассейном в центре Штуттгарта. лет 10 назад было. кажется цена вопроса была где-то 4 млн.у.е ))

0

опять этот сумасшедший со своим indoor swimming pool.

0

Понимаю.
Это как если сосед построил хороший дом, а я не могу. Ну как красная тряпка для индюка.

0

Вот только зачем это лицемерие - Европа им не зашла нестабильностью, а штаты сложностью легализации. Типо могли, но просто не захотели, ахахаха:) Виза у вас, дорогие мои, была только в Польшу. И Польша вам не зашла(что не удивительно). А в другую страну Европы и в штаты вас никто не звал, возможности уехать у вас не было.
Что же касается Уругвая - хороший выбор из возможных. Приятная страна. Кстати, чем-то похожа на Беларусь - тоже рядом с "большим братом", точнее сразу с двумя.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 чэрвеня 2023, 17:42

2

Ну в Испанию, Португалию, Мальту, Хорватию и т.п. уехать как два пальца об асфальт. Проблемы тока с богатыми странами, аля Бенилюкс, Швеция, Германия, Франция. Только на***а в богатые (а значит дорогие) страны ехать айтишнику - загадка, когда есть туча стран в Европе относительно дешевых (не дороже Беларуси) безопасных и с на порядок лучшим климатом.

0

Что за страны?

0

Ну зависит о целей - в данном ключе, на сколько они долгосрочные.

1

Прошелся по улицам Монтевидэо, это б…ь какой-то ужос, грязь мусор, как можно с Польшей или Беларусью это сравнивать. Хороший выбор по сравнению с Польшей это может быть только в случае если загоняться по климату, а на остальное всеравно.

0

Я тоже прошёлся по Гугл картам панорамным снимкам, и никакого мусора там и в помине нет. Очень калоритно, но чисто и в целом как-то не бросается в глаза что-то прям очень бедное.

-1

Конечно приоритет разных критериев у каждого свой. Если конкретно с Польшей сравнить, то Уругвай явно выиграет, кроме климата, еще отношением к приезжим и позитивностью [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

1

https://vuruguay.ru/info/evropa.html

"10 июля 2019 вышло распоряжение или как еще назвать это, что граждане Уругвая не по рождению должны получать шенгенскую визу по своему изначальному гражданству. То есть еще буквально вчера можно было по уругвайскому паспорту без проблем ездить в страны европы, а сегодня уже низя. Прикол заключается в том, что в Уругвае гражданство по рождению и приобретенному гражданству немного различаются. У понаехавших чуть меньше прав чем у понародившихся. И в загранпаспорте указывается, что ты понаехавший или нет. А супермозги из ЕС решили, что вполне можно подискриминировать эту часть понаехавшего населения. "

0

Просто Уругвай не даёт иностранцам гражданства. Никогда!
Он даёт пмж, вот только некоторые люди не могут прочитать об этом, и их манит лёгкая натурализация.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 чэрвеня 2023, 18:24

1

Когда уже хвалебные статьи про переезд в афганистан и иран

0

а я жду статей о тысячах счастливых поляков-айтишников релоцировавшихся в Белоруссию.