Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Хікікаморы мімаволі. Айцішнік пакінуў сям'ю ў Беларусі і жыве ў грузінскай вёсцы

7 км — да найбліжэйшай крамы, 15 км — да Батумі. Бізнэс-аналітык Канстанцін (імя змененае на яго просьбу) жыве ў грузінскай вёсцы. Ад панядзелка да пятніцы на дварэ ён бавіць не больш за гадзіну, часам сустракаецца з калегамі ў Батумі, але нячаста. «Хікікаморы мімаволі», — усміхаецца наш суразмоўца.

Калі dev.by кінуў заклік у пошуках айцішнікаў-пустэльнікаў, Канстанцін адазваўся першым. Выслухалі яго гісторыю.

35 каментарыяў
Хікікаморы мімаволі. Айцішнік пакінуў сям'ю ў Беларусі і жыве ў грузінскай вёсцы

7 км — да найбліжэйшай крамы, 15 км — да Батумі. Бізнэс-аналітык Канстанцін (імя змененае на яго просьбу) жыве ў грузінскай вёсцы. Ад панядзелка да пятніцы на дварэ ён бавіць не больш за гадзіну, часам сустракаецца з калегамі ў Батумі, але нячаста. «Хікікаморы мімаволі», — усміхаецца наш суразмоўца.

Калі dev.by кінуў заклік у пошуках айцішнікаў-пустэльнікаў, Канстанцін адазваўся першым. Выслухалі яго гісторыю.

«15 км — дзесьці прыгарад, але не ў Грузіі ж!»

— Я пераехаў у Грузію ў сакавіку. З пачаткам вайны ва Украіне паўстала рызыка, што на маім праекце з Беларусі будзе немагчыма працаваць — і на сямейнай радзе было прынятае рашэнне не рызыкаваць працоўным месцам.

Мая польская віза на той момант скончылася, а ніякай іншай не было, так што варыянтаў было ўсяго два: альбо Узбекістан — я, дарэчы, вялікі аматар узбекскай кухні, дый наогул фанат кулінарыі, — альбо Грузія. 

Мае знаёмыя яшчэ да вайны былі ў Грузіі, і ў сябра засталіся кантакты маклера, які мог дапамагчы з пошукам жытла. Дый водгукі пра гэтую краіну былі вельмі добрыя — так што шалі схіліліся на яе карысць. 

Я звязаўся з маклерам, спытаўся, што ён можа прапанаваць — і, калі шчыра, трохі ашалеў ад коштаў на рынку. У сакавіку за студыю-аднапакаёўку ў Батумі «зараджалі» ад 400 да 600 долараў — я такога не чакаў. Папрасіў: «Пашукаем яшчэ варыянты — мне вялікі горад не патрэбны, я ж еду працаваць, а не ў адпачынак». І праз нейкі час ён даслаў фатаграфіі «з прыгарада Батумі». 

Фармальна 15 км — сапраўды прыгарад. Але гэта ж Грузія! (смяяцца). 

Такім чынам, кошты ў «прыгарадзе» былі напалову ніжэйшыя. Фатаграфіі заліпальныя, з горнымі відамі. І студыя сімпатычная — прасторная. Я, вядома, рыхтаваўся да таго, што ў рэчаіснасці ўсё можа быць інакшым. Але не: у рэальнасці ўсё было як на фота, — маклер не падмануў.

«Я як быццам далёкі сваяк у гасцях»

З Мінска я ляцеў у Кутаісі. У самалёце пазнаёміўся з некалькімі хлопцамі — усе айцішнікі, такія ж рэлаканты, як і я. У аэрапорце нас сустрэлі знаёмыя — адвезлі ў Батумі. А там мяне ўжо забралі маклер і гаспадар кватэры, у якой я жыву. 

Выявілася, гэтая студыя размяшчаецца ў вялікім прыватным доме. Ёсць асобны ўваход, але дэ-факта трэба прайсці праз гаспадарскі дом. З лэндлордам і яго сям’ёй у мяне склаліся вельмі добрыя адносіны. Часам у мяне нават з’яўляецца адчуванне, што я не арандую ў іх жытло, а як быццам бы далёкі сваяк — прыехаў пагасцяваць. Гэта ўсё грузінская гасціннасць!

Калі зараз у кагосьці перад вачыма ўсплыла карцінка: кватарант ідзе калідорам — а гаспадар крычыць яму: «Ой, даражэнькі, а ну-тка падыдзі!..» — то не. Мае гаспадары так сябе не паводзяць, яны глыбока паважаюць чужыя асабістыя межы. Наогул гэта інтэлігентная сям’я:

  • жонка гаспадара — настаўніца англійскай мовы ў школе; 
  • бабуля, яе мама, цяпер на пенсіі. Але яна таксама была настаўніцай, выкладала грузінскую ў школе;
  • старэйшая дачка гаспадара вучыцца ва ўніверсітэце;
  • а мой лэндлорд працуе ў гатэлі і таксуе. Я рэдка яго бачу, бо ён увесь час на працы. Дый дома не сядзіць на месцы — усё нешта рамантуе-майструе, цяпер вось тынкуе.

Часам мы абедаем разам. Вось сёння мне было няёмка: гаспадар паклікаў скласці яму кампанію, я думаў, кавы разам пап’ем — і пабягу на анлайн-мітынг, а ў выніку атрымалася цэлае застолле — сацыві, лобіа, салаты. Я спяшаўся, таму як след не пасядзелі. Аджа ў грузінаў сталаванне — гэта ж не столькі пра ежу, колькі пра сацыялізацыю: патравіць байкі, пагаварыць па душах.

«Усе мае шпацыры — вынесці смецце, у будні ў агульнай суме адна гадзіна»

Што такое грузінская вёска — для мяне гэта каровы-каровы, проста як у Індыі… У нас у Беларусі ў прыватным сектары кароў амаль не трымаюць, бо гэта ж праца. А тут малочка і мяса дарагія, а пенсіі — усяго 280 лары (каля 100 долараў), так што грузінскія пенсіянеры вымушаныя вашаваць, каб забяспечыць сябе. Вось яны часта і заводзяць кароў — хаця б адную на двор.

Каровы тут невялікія — не тое, што ў Беларусі. Я чакаў, што будуць бараны, але не — у гэтай частцы Аджарыі я бачыў іх усяго некалькі разоў. Кажуць, у горнай Аджарыі ёсць свінні на вольным выпасванні, але, на жаль, на свае вочы я такіх пакуль не бачыў. 

Калі шчыра, то па вёсцы я амаль не шпацырую — асцерагаюся сабак. Яны ж усе «пры выкананні»: ідзеш паўз нейкі двор — можа як выскачыць… Дый проста непрыемна, калі ты ідзеш — а злева і справа хорам сабачы брэх.

На працягу працоўнага тыдня я мала выходжу са сваёй студыі. Усе мае шпацыры — вынесці смецце: да скрыні і назад. Калі скласці выхады, то ад панядзелка да пятніцы набіраецца не больш за гадзіну. 

Часам я выбіраюся ў Батумі альбо з гаспадаром, альбо з кімсьці з яго сям'і, хто едзе на машыне, часам бяру таксі — гэта каштуе 10 беларускіх рублёў у адзін бок. А калі ехаць на маршрутцы, то 1 лары (каля 90 капеек).

Раз на тыдзень я закупляюся прадуктамі. Як правіла, паход у краму я сумяшчаю з паездкай у Батумі, спантанна за прадуктамі не выбіраюся. Да найбліжэйшай крамы — 7 км. Пару разоў я хадзіў за ежай пешшу — больш не хачу: туды яшчэ нармальна ісці, бо ты спускаешся з гары, а назад дарога ідзе на ўздым — з пакупкамі ў руках цяжка. 

Вядома, я заўжды закупляюся з запасам — усведамляю рызыкі. І ў мяне заўжды ёсць тушанка і рыс на экстранны выпадак, плюс яшчэ бульба, а ў маразільніку — кураня.

«Вывучыў, як будзе па-грузінску „дай мне“, „хадзі сюды“, ну і лічбы»

Ці самотна мне — не, на працягу працоўнага тыдня пра гэта не думаеш. Раніцу я пачынаю з тэлефанавання жонцы, вечарам зноў тэлефаную — ёй і маці.

Я маю тут невялікі круг зносін — не на бязлюдным жа востраве жыву, зусім побач Батумі, а там жыве трое калег. Час ад часу мы з імі сустракаемся. А з сям’ёй і сябрамі маем зносіны дыстанцыйна.

Я тут жыву ўжо 8 месяцаў, так што суседзяў знаю — сустракаемся з імі на святах. Плюс яны прыходзяць дапамагчы па гаспадарцы: адзін сусед тут усім рамантуе праводку, іншы, Джумбер, можа паглядзець, што там у машыне барахліць… А калі з камп’ютарам трэба разабрацца або ў тэлефоне штосьці наладзіць — то гэта цяпер да мяне.

З мовай зносін ёсць нюансы, вядома. У вёсцы людзі размаўляюць па-грузінску. Хто старэйшы, нават калі і вучылі рускую, то забыліся — не карысталіся на працягу дзясяткаў гадоў. Мужчыны, якія служылі ў савецкім войску, па-руску размаўляюць добра. 

З моладдзю можна перакінуцца парай слоў па-англійску. Але смол-ток атрымліваецца не з кожным, бывае, даводзіцца тлумачыцца на пальцах. Я вывучыў, як будзе па-грузінску «дай мне», «хадзі сюды», ну і лічбы, назвы садавіны-гародніны. 

У прынцыпе, калі ты маеш патрэбу ў дапамозе, табе дапамогуць і без слоў. Я жыву недалёка ад запаведніка Мцірала. Паглядзеў па карце — прайсці ўсяго 3,5 км. Ну гэта ж на карце… Пакуль я падняўся ў горы, знямогся, разумею, што назад не спушчуся — стаміўся. Пашанцавала: ехаў чалавек на машыне — убачыў мяне, кажа: «Заскоквай!» — і адвёз дадому.

Людзі тут вельмі зычлівыя. І заўжды на пазітыве. 

Кажуць, што грузіны не любяць, калі размаўляюць па-руску. Сам я з такім не сутыкаўся. Неяк летам да гаспадара прыязджалі сваякі, адзін з іх удзельнічаў у вайне ў Паўднёвай Асеціі ў 2008 годзе. За сталом штосьці казалі, — і тут ён пакасіўся на мяне. Гаспадар сказаў: «Ён не рускі, беларус…» «А-а-а — тады ўсё!» — і пытанні адпалі. 

Да ўкраінцаў тут ставяцца са спачуваннем, і яно не паказное, не штучнае.

«У Беларусі ідзеш вёскай, бачыш — у гэтым доме п’юць. А тут такога няма»

Мой гаспадар родам з іншай часткі Аджарыі — бліжэйшай да турэцкай мяжы. Я бываў у яго бацькоўскай хаце. І вось што мяне ўразіла: як бы сціпла людзі ні жылі, але ў зале ў іх заўжды «дорага-багата» — прыгожая падлога, карціны на сценах, на столі жырандоля, а яшчэ прыгожы посуд. Пры тым, што гэтыя людзі жывуць вельмі сціпла. 

Вельмі важная частка прыёму гасцей — застолле: у іх так прынята, каб на стале стравы стаялі ў 2 паверхі.

У вёсках тут прынята жыць вялікай сям’ёй. У сям'і шмат дзяцей, і самае малодшае дзіця, як правіла, застаецца жыць з бацькамі ў бацькоўскім доме. У нас таксама так — у доме жыве 7 чалавек: ёсць бабуля з дзядулем, іх малодшая дачка — Эльза, гэта жонка гаспадара, а яшчэ трое яе дзяцей, то-бок унукаў.

А яшчэ ведаеце, у Беларусі ты ідзеш іншым разам вёскай і адразу бачыш — у гэтым доме п’юць. А тут, у Грузіі, я ніводнага такога дома не бачыў. І гэта не значыць, што грузіны не ўжываюць алкаголю, ну не — усякія ёсць, але вось на іх жытлах гэта не адлюстроўваецца. 

У нас тут ёсць сусед, Гурам — вялікі аматар віна. Неяк ён выпіў і не змог устаць. І як у нас звычайна прыходзіць жанчына па свайго п’яненькага мужа — рукі ў бокі і давай яго бэсціць. А жонка Гурама прыйшла, узяла яго далікатна пад локцік — і акуратненька так суправадзіла дадому. Гэта мяне ўразіла! 

Што яшчэ мяне здзівіла: мужчыны і жанчыны тут, бывае, ядуць за рознымі сталамі, бо ў мужчын — адныя размовы, а ў жанчын — іншыя. 

Пра што я мару — вярнуцца ў Мінск. У мяне там сям’я, дзіця. Я з’ехаў, бо гэтага патрабавала праца, а мая жонка вымушаная была застацца, каб даглядаць сваю маці, якая не ўстае з ложка. 

Але калі б мы пераехалі сюды ўсёй сям’ёй, нам было б усё адно няпроста. У вясковай школе дачка вучыцца не змагла б — там усе прадметы выкладаюць па-грузінску. А з вёскі кожны дзень у Батумі не наездзішся — коркі, прыйшлося б пасяліцца ў горадзе. 

Я глядзеў, колькі каштуюць школы ў Грузіі. Добрая нямецкая ў Батумі — 6900 лары (каля 2,5 тысяч долараў) на год. Для майго гаманца гэта было б вельмі адчувальна. А анлайн-навучанне нам не пасуе, бо дачка — яшчэ першаклашка.

Самыя задаволеныя — у Грузіі. Як беларускія айцішнікі ацэньваюць свой заробак
Самыя задаволеныя — у Грузіі. Як беларускія айцішнікі ацэньваюць свой заробак
Па тэме
Самыя задаволеныя — у Грузіі. Як беларускія айцішнікі ацэньваюць свой заробак
Батумі ці Тбілісі? Параўноўваюць рэлаканты з Беларусі
Батумі ці Тбілісі? Параўноўваюць рэлаканты з Беларусі
Па тэме
Батумі ці Тбілісі? Параўноўваюць рэлаканты з Беларусі
«Фишка — платные лифты». Разработчик-ИП про 1% налогов и воздух в Батуми
«Фишка — платные лифты». Разработчик-ИП про 1% налогов и воздух в Батуми
По теме
«Фишка — платные лифты». Разработчик-ИП про 1% налогов и воздух в Батуми
«Город не для семейных». Айтишник уехал в Тбилиси, но вернулся в Минск
«Город не для семейных». Айтишник уехал в Тбилиси, но вернулся в Минск
По теме
«Город не для семейных». Айтишник уехал в Тбилиси, но вернулся в Минск

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

13

Это не жизнь для семьи. Надо возвращаться или искать другую страну.

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
15

Все мои прогулки — вынести мусор: до бака и обратно [...] около 2,5 тысяч долларов в год. Для моего кошелька это было бы очень чувствительно.

Друг, тебе пора просить прибавки.

-3

где родился, там и пригодился. никто о тебе лучше родного государства не позаботится, только порядок не нарушай и будешь с семьей жить

12

Наверное не такое оно и родное государство если из него бегут куда глаза глядят. Из Минска даже в грузинскую деревню, даже без семьи.
Согласно белстат, население РБ уменьшилось более чем на 150 тыс. за два года 2020 - 2021. В 2022 г. тенденция не меняется.

-2

бегут только те, кто дестабилизировать пытался - алкоголики, наркоманы и прочие. пускай уезжают, наша страна чище станет.

3

Алкоголики и наркоманы никому не нужны. Их никто не возьмёт. Они остаются здесь.
А уезжают профессионалы специалисты которые везде нужны. И которых все рады взять. Только работают они уже на другие страны.

1

вот давайте не будем подменять четкие определения.
по телевизору сказали - на улицу вышли алкоголики, наркоманы и проститутки.
сейчас эти беглые от закона скрываться уехали заграницу.
нормальному человеку, со здоровой логикой и телевизором вместо деструктивного канала, сразу всё понятно кто уехал - алкоголики и наркоманы.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement

mikh-j
mikh-j frontend lead в ІП
3

Беларусі ў прыватным сектары кароў амаль не трымаюць, бо гэта ж праца. - ну і праўду аналітык, а пра кошты на малако ты не думаў? кошты на сена? а чаму у лос анжэлесе кароў не трымаюць, лайдакі думаю

mikh-j
mikh-j frontend lead в ІП
1

жонка даглядае дачку і сваю маці якая з ложка не ўстае. мо дадому пара? калі няма перашкод вяртанню

1

Дома в РБ работы для айтишников нету ибо с астраука стабильности уехали все работодатели. Никто с бандитами захватившими страну дела иметь не желает. В РБ остаются только те кто не может уехать либо остается вынужденно. Ну и третья категория это ябатькостановцы со слабовиками, эти рады и обглоданной кости.

-3

Работы хватает, только вот тунеядцы не спешат трудоустраиваться. Зайдите на сайт городского центра занятости и в поиске "программист" наберите - вакансий больше 200.

2

Работы хватает, вот только денег у вас нет чтобы платить за неё. А уважающий себя програмист не будет работать за ту нищенскую з/п что в предлагаемых вакансиях.

2

Вы эти сказки прикормленным хомякам в телеграмах рассказывайте, а соваться с пропагандой на профильные ресурсы не нужно, не слепые.

chubaka
chubaka null в undefined
0

Эй, а что тогда ты здесь делаешь? :)

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
4

Чувак сбежал и счастлив, что вы от него хотите?

4

Очевидно, поржать с индивида, переехавшего в грузинскую деревню из-за работы «айтишником» с зарплатой не позволяющей раскошелиться $500 на аренду однушки в Батуми.
Вы увидели другой смысл в статье?

4

Ну выдатны муж, шо скажаш. Сам ненапружваючыся жыве ў вёсачцы, а жонка там хай адна дваіх цягне. І што гэта за айцішнік такі каму 2500 за школу ў год вельмі шмат? Гэта менш 300 у месяц (калі браць, што навучанне 9 месяцаў у годзе). Можа скараціў б выдаткі ды і змог? Карацей, брыдка ад такіх.

0

Ён там у Грузіі грошы зарабляе і сям'і высылае.

6

«возник риск, что на моём проекте из Беларуси будет невозможно работать — и на семейном совете было принято решение не рисковать рабочим местом.»
«за студию-однушку в Батуми «заряжали» от 400 до 600 долларов — я такого не ожидал»
«Хорошая немецкая в Батуми — 6900 лари (около 2,5 тысяч долларов) в год. Для моего кошелька это было бы очень чувствительно.»
«О чём я мечтаю — вернуться в Минск.»

Домой этому «айтишнику» надо, и нормальную работу найти не помешало бы.
А в Грузии физически сидеть - это глупость, туда есть смысл разве что сеньорам+ съездить доки оформить/счёта открыть. Разбирайтесь с инструкцией, прежде чем делать что-либо.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 снежня 2022, 13:43

1

и за аренду будет в новой боровой в разы меньше платить, сейчас цены стали меньше а предложений гораздо больше

-3

"Домой этому «айтишнику» надо, и нормальную работу найти не помешало бы."

Так нет этой нормальной работы дома. Проекты заканчиваются. Новые особенно и не приходят. Количество ожидающих на бэнчэ компаний увеличивается.
Этот парень уехал не из'за завихреней в голове, а реально оценив перспективы.

8

Нахожусь в Минске.
Сейчас три активных проекта. Можно было бы еще набрать, но иногда хочется иметь время и на "потупить".
Так что проектов нету только у малахольных и тех кто умеет только грести по детальному ТЗ.

-1

знаю айтишников в минске у которых по 5-6 активных проектов, строят по третьему котеджу уже. кто хочет в Белоруссии работать, тот не будет бегать и жаловаться на "рэжим"

3

"грузинские пенсионеры вынуждены впахивать, чтобы обеспечить себя. Вот они часто и заводят коров — хотя бы одну на двор."

вся суть статьи в одном предложении. Есть такая сказка про то как посуда от Федоры убежала, так вот это от кого-то видимо коровы убегают. Походу грузинские пенсионеры вместо коровы завели айтишника.

-1

а все потому, что прогнулись под запад. если бы строили социально-ориентированое государство, сейчас было бы время в очередях в поликлинике диагнозы обсуждать каждый день, а не впахивать чтоб в старости худо-бедно выжить

1

Сразу видно настоящего патриота, каждый ваш комментарий можно в печать и в рамку

Anonymous
Anonymous
6

Странный чел. Ему работа важнее семьи или он просто сбежал от нее под предлогом, что работать надо? Почему ни слова о том, как он все эти месяцы пытается удаленно проходить собеседования на проекты, на которых можно работать из РБ? Думаю потому что его все устраивает в текущей ситуации, и ничего он не ищет. Мужик просто неофициально развелся с женой, у которой на руках дочь первоклассница и лежачая мать и свалил за границу. Деньги хоть присылает?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 снежня 2022, 14:36

-5

Статью читали?
Решение было принято на семейном совете.

Anonymous
Anonymous
11

На семейном совете это значит предупредил жену? Или вы представляете себе семейный совет в его случае как собрание его, жены, дочери первоклассницы и лежачей тещи за круглым столом?

Ещё раз, я ориентируюсь только на то, что он описал как свои обстоятельства. У него есть текущая работа, на которой ВОЗМОЖНО когда-нибудь получится так, что работать из РБ будет затруднительно. В то же время его семья переехать не имеет возможности. И вместо того, чтобы пока до наступления проблем работать дальше / искать другое место работы, он пакует чемодан, покупает билет на самолёт и летит в грузинскую деревню, где ведёт практически затворнический образ жизни. При этом ничего не говорит о том, что он собирается делать дальше, типа к семье тянет, но пока и так норм. Этот человек либо странный, либо просто сбежал от семьи по надуманным причинам, либо описана не полная картина. Возможно есть ещё какие-то существенные обстоятельства, которые мешают человеку вернуться к семье.

0

да все просто! на том же семейном совете пару лет назад было принято решение взять кредит на бетон в новой боровой. а сейчас отправили работать кредит отдавать. кому этот кредитный бетон продать? вот и живет аскетично, чтобы банку деньги вернуть. что больше интересует - платит ли этот индивид налоги в Белоруссии, или его надо проверить хорошенько

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 9 снежня 2022, 16:38

chubaka
chubaka null в undefined
0

Да, на полноценное досье не тянет...

3

Не знаю, чего вы накинулись на человека, может это джуниор без знания английского.
Был в схожей ситуации, герою статьи сил и удачи.

0

джун без знания английского должен за интерес путена на передовой в окопе умереть, а не в Грузии от частичной мобилизации на спецоперацию прятаться.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 снежня 2022, 15:27

0

Кажется, гражданин, вы ресурс перепутали, это не российский