OpenAI трапіла ў топ ІТ-вендараў, на якіх кампаніі плануюць выдаткаваць больш за ўсё ў 2025
OpenAI заняла 4 месца ў спісе пастаўшчыкоў тэхналагічных прадуктаў і паслуг, на якіх ІТ-кіраўнікі ўжо выдаткоўваюць або плануюць выдаткаваць больш за ўсё грошай у 2025 годзе. Апытанне сярод 800 рэспандэнтаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Германіі праводзіла кампанія Flexera, якая спецыялізуецца на кіраванні праграмнымі актывамі.
Самымі запатрабаванымі ІТ-вендарамі застаюцца Microsoft, Google і Amazon. Сёлета OpenAI ўдзельнічала ў апытанні ўпершыню, і яе пазначылі 37% апытаных (можна было выбіраць некалькі варыянтаў). Сваю пазіцыю яна падзяліла з Oracle.
Аўтары тлумачаць поспех OpenAI яе ўменнем працаваць з карпаратыўнымі кліентамі і ствараць кастамныя АІ-рашэнні, што абумовіла яе «канкурэнтную перавагу ў сферы АІ-кансалтынгу».
42% ІТ-кіраўнікоў паведамілі, што найбольш значным змяненнем у іх арганізацыях стане ўкараненне АІ. 26% у такоц якасці пазначылі зніжэнне колькасці пагроз бяспекі, 25% — скарачэнне ІТ-выдаткаў.
Сэрвісамі OpenAI карыстаюцца як кампаніі, так і органы ўрада. Microsoft актыўна інтэгруе АІ у свае прадукты, напрыклад, у асістэнта Microsoft Copilot, і многія з іх працуюць на базе мадэляў OpenAI. Кампанія Сэма Альтмана ацэньваецца ў $157 млрд.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.