OpenAI запусціла адукацыйны курс па ChatGPT для настаўнікаў, але яны насцярожаныя
OpenAI запусціла бясплатны анлайн-курс для школьных настаўнікаў, прысвечаны асновам АІ і яго ўжывання ў вучобе, піша TechCrunch.
OpenAI запусціла бясплатны анлайн-курс для школьных настаўнікаў, прысвечаны асновам АІ і яго ўжывання ў вучобе, піша TechCrunch.
Курс створаны сумесна з некамерцыйнай арганізацыяй Common Sense Media. Ён складаецца з 9 модуляў і доўжыцца адну гадзіну. Настаўнікам расказваюць пра тое, як з дапамогай АІ-інструментаў OpenAI ствараць навучальныя планы і інтэрактыўныя матэрыялы для вучняў.
Паводле слоў OpenAI, курс ужо ўкаранёны ў дзясятках школ ЗША, а 98% удзельнікаў знайшлі ў ім карысныя новыя ідэі і метады, якія гатовыя прымяняць на практыцы.
Некаторыя педагогі ставяцца да навінкі скептычна. Яны асцерагаюцца этычных наступстваў выкарыстання тэхналогіі ў адукацыйным працэсе. Таксама крытыкі лічаць вельмі абмежаванымі і супярэчлівымі модулі курса пра канфідэнцыйнасць і бяспеку даных вучняў, якія перадаюцца АІ. Некаторыя выкладчыкі заўважылі ў курсе адсутнасць яснасці ў пытанні кантролю над кантэнтам, які настаўнікі ствараюць пры дапамозе сэрвісаў OpenAI.
Паводле даных Allied Market Research, цяпер укараненне АІ на адукацыйным рынку прасоўваецца павольна. Паводле даследавання Pew Research Center, чвэрць настаўнікаў дзяржаўных сярэдніх школ у ЗША лічыць, што выкарыстанне АІ-інструментаў у адукацыі прыносіць больш шкоды, чым карысці. Апытанне Rand Corporation паказала, што толькі 18% школьных педагогаў выкарыстоўваюць АІ на занятках.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Учителя не нужны. ЫИ обучит всех.