Easybrain прадалі за 1,2 мільярда долараў. Значыць, у беларусаў +1 аднарог?
Embracer Group прадаў мабільнага геймдэў-распрацоўшчыка з беларускімі каранямі Easybrain швейцарскай кампаніі Miniclip за 1,2 мільярда долараў. Атрымліваецца, Easybrain цяпер аднарог? Ці не? Спыталі ў экспертаў па венчуры.
Easybrain другі раз стала аб’ектам гучнай угоды. На пачатку 2021 года геймдэў-кампанію з беларускімі каранямі купіў шведскі холдынг Embracer Group за 640 мільёнаў долараў. Цяпер ён прадаў актыў швейцарскаму паблішару мабільных гульняў Miniclip — амаль у два разы даражэй. 1,2 мільярда долараў больш чым дастаткова, каб лічыцца аднарогам.
Дык чаму наогул сумневы?
Калі па выніках чарговага раўнда ацэнка Flo дасягнула 1 мільярда долараў, акцэнт у навінах быў менавіта на ператварэнне стартапа ў аднарога. У паведамленнях пра ўгоду з Easybrain яго няма. Чаму?
Верагодна, таму, што Flo — стартап, а Easybrain — не. Калі кампанія ўпэўнена генеруе прыбытак, не залежыць ад венчурнага капіталу, мае ўстойлівае рынкавае становішча, яна ўжо не стартап.
У распрацоўшчыкаў казуальных мабільных гульняў зусім іншая бізнэс-мадэль, чым у прадуктовых стартапаў. «Класічныя» аднарогі Flo або Pandadoc стварылі шмат у чым унікальныя і пазнавальныя праграмы. Прадукты Easybrain — гульні накшталт электроннай версіі Sudoku або пазлаў. Такіх гульняў у сторах — сотні ці нават тысячы.
Але ці прымяншае гэтае адрозненне ад класічных стартапаў поспех Easybrain? Аджа менавіта распрацоўшчыку з беларускімі каранямі ўдалося прыцягнуць у свае праекты сотні мільёнаў карыстальнікаў.
Не, заяўляюць эксперты.
«Больш, чым аднарог»
— Вядома, Easybrain — аднарог, — кажа ІТ-прадпрымальнік, стваральнік венчурнай кампаніі Geek Ventures Ігар Маханёк. — Больш, чым аднарог, бо яе ацанілі больш як у мільярд долараў.
Паводле слоў Маханька, бізнэс-мадэль кампаніі ў дадзеным выпадку не важная — важна толькі тое, колькі кампанія каштуе. У пэўным сэнсе гэтая гісторыя нават круцейшая за гісторыю Flo, бо «атрымаць рэальны кэш пры продажы кампаніі азначае большы поспех, чым ацэнка ў мільярд».
— Калі кампанія прададзеная за мільярд, гэта вялікі поспех, — настойвае прадпрымальнік. — Easybrain, што праўда, была ўжо не зусім незалежнай, так што гэта поспех не толькі фаўндараў, але і папярэдняга ўладальніка кампаніі (Embracer Group — dev.by). Усе — малайцы. Flo — таксама велізарныя малайцы. Проста экзіт у выглядзе продажу кампаніі — гэта вельмі класна.
Адзінае, заўважае Ігар Маханёк, што продаж Easybrain абмяжоўвае патэнцыял для росту кампаніі, так як яна ўжо прададзеная і інвестары атрымалі свае грошы. А такая кампанія, як Flo, у будучыні «можа дасягнуць ацэнкі і ў 10, і 50 мільярдаў».
«Паблішынг-бізнэс са зразумелай бізнэс-мадэллю»
Падобны пункт гледжання выказвае і бізнэс-анёл, заснавальнік Angels Band 2.0 Кірыл Валошын.
— Давайце разважаць лагічна: чым рэальна заплачаная цана 1,2 мільярда долараў горшая за экстрапаляваную ацэнку пры паднятых 200 мільёнах? — кажа ён. — Проста складана назваць гэтую кампанію стартапам паводле хоць якіх крытэраў.
Менавіта таму, што Easybrain не стартап і не скейлап, а паблішынг-бізнэс з больш-менш зразумелай бізнэс-мадэллю, кампанія, на думку Валошына, і не заяўляе пра сябе гучна як пра юнікорна.
«Як мыла ў гарачай вадзе»? Якая будучыня ў новага аднарога
Як заявіў для прэс-рэлізу СЕО Easybrain Алег Грушэвіч, разам з пераходам да новага ўладальніка Easybrain «пачынае новы раздзел». Але што азначае гэтая агульная фармулёўка? Якая будучыня ў юнікорна пасля экзіту?
— IMHO, гэта як умоўны BMW купіў Mini, — дзеліцца меркаваннем Кірыл Валошын. — І што цяпер з Mini? Усё тое ж самае: выпускаюць «тыя ж» аўтамабілі, толькі на іншых заводах і брэнд належыць ужо не самой Mini. Пры гэтым у выпадку Mini гэта ўсё яшчэ арыгінальны дызайн з адсыланнем да Брытаніі, са сваімі «фішкамі» ў інтэр’еры і іншым.
А можа здарыцца, як з MSQRD або Vochi. Распусціліся, як мыла ў гарачай вадзе, і іх не відаць, не чуваць — робяць агульную справу галаўной карпарацыі без аглядкі на мінулыя поспехі і брэнды.
А які беларускі юнікорн гэта па ліку?
Так, мы памятаем, што Easybrain — кіпрская кампанія, але па традыцыі працягваем лічыць беларускім усё, што мае айчынныя карані: то-бок кампаніі, заснаваныя ў нашай краіне фаўндарамі-беларусамі.
Венчурныя інвестары ўжо неяк спрачаліся пра тое, хто наш першы аднарог (там усё тыя ж крытэрыі: стартап — не стартап, прыватная кампанія або публічная). Калі адмесці ўсе прыдзіркі і пакінуць адзіны крытэр — кошт у 1 млрд долараў і большы — то атрымліваецца такі шорт-ліст:
p.s. я лично даже бренд Ральф Лаурен отношу к беларуским (его отец, Франк Лифшиц из Пинска, а мать Фрейдл из Гродно). А тут вообще наша страрая традиция. Каждый беларуский единорог – киприот своей страны!
Какое мне дело до них, и какое им дело до меня? Просто какой-то левый чувак выиграл джек-пот, мне что сейчас всё бросать и начинать плясать? Да плевать вообще. Что за непонятные попытки примазать что-то где-то к "белорусам"?
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Пиньята-единорог это хорошо, это одобряю.
Не у белорусов, а у кипритов, где все деньги лежат)))
Беларусам усюды добра жывецца, акрамя Беларусi.
почему молчит наш КГК? тут налогов на пароход
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Ну и правильно. У нас не территория беспредела и не тихая гавань для ухода от налогов.
Аплот пастаянства и стабилизацыы
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 лістапада 2024, 20:28
Шикарные новости!
p.s. я лично даже бренд Ральф Лаурен отношу к беларуским (его отец, Франк Лифшиц из Пинска, а мать Фрейдл из Гродно). А тут вообще наша страрая традиция. Каждый беларуский единорог – киприот своей страны!
Типичные беларуские фамилии кстати
А городах до 19 столетия просто жили евреи . Вот и вся типичность.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 лістапада 2024, 19:06
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
А давайте уж тогда и Майкрософт в наши запишем. Дедушка Стива Балмера как раз из того же Пинска.
😂😂😂
100%
Почему? Что тут прямо шикарного нашлось?
Новости уровня "в колхозе Заветы Ильича отелилась корова".
Какое мне дело до них, и какое им дело до меня? Просто какой-то левый чувак выиграл джек-пот, мне что сейчас всё бросать и начинать плясать? Да плевать вообще. Что за непонятные попытки примазать что-то где-то к "белорусам"?