Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху, які пачынаўся ў Мінску

Flo Health прыцягнула $200 млн у раўндзе С, пасля чаго ацэнка кампаніі перавысіла $1 млрд. Так «амаль аднарог» стаў нарэшце сапраўдным «аднарогам». На жаль, як і Pandadoc, гэты чароўны звер жыве ўжо не ў Беларусі. Згадалі, як ён рос «у нашых лясах».

1 каментарый
Як Flo ішла да ацэнкі ў мільярд. Згадалі галоўныя вехі шляху, які пачынаўся ў Мінску

Flo Health прыцягнула $200 млн у раўндзе С, пасля чаго ацэнка кампаніі перавысіла $1 млрд. Так «амаль аднарог» стаў нарэшце сапраўдным «аднарогам». На жаль, як і Pandadoc, гэты чароўны звер жыве ўжо не ў Беларусі. Згадалі, як ён рос «у нашых лясах».

Як усё пачыналася

Усё пачалося ў 2015 годзе, калі Flo было яшчэ не Flo, а OW (Only Women). Папярэдніка папулярнай жаночай праграмы тады распрацоўвала каманда Ideanomix Digital пад кіраўніцтвам Змітра Гурскага. Прадукт падаўся занадта складаным, і яго хутка закрылі. А да праекта Гурскага далучыліся Андрэй Коўзель і Максім Скробаў. Яны ж у пачатку 2016 года і выдалі першую працоўную версію Flo. Назва паходзіць ад амерыканскага эўфемізму Aunt Flo, які пазначае менструацыю. Праграма абышлася прыкладна ў $100 тыс. 

Як прыцягвалі інвестыцыі

Інвестыцыі пайшлі ад канца 2016 года. Спачатку $1 млн пасяўных інвестыцый ад Flint Capital у снежні 2016, потым тры раўнды серыі А:

— $5 млн ад Flint Capital ж у жніўні 2017;

— $12 млн ад чатырох інвестараў (лід-інвестар — Mangrove Capital Partners) у кастрычніку 2018;

— $7,5 млн у маі 2019. У пералік васьмі інвестараў тады ўвайшлі беларускія айцішнікі Сяргей Ганчар, Яўген Неўгень. Ацэнка кампаніі па выніках раўнда дасягнула $230 млн.

Пасля гэтага інвестыцый не было больш за два гады. Нарэшце, у верасні 2021 Flo прыцягнула $50 млн у раўндзе B ад VNV Global і Target Global. З улікам гэтага раўнда кампанію ацанілі ў $800 млн, і Flo стала кандыдатам у «аднарогі», тады яшчэ беларускім.

Штат супрацоўнікаў рос разам з інвестыцыямі: 60, 100, а ўлетку 2019 года — 150 чалавек (цяпер — 230+ работнікаў). Прадукт з жаночага каляндарыка ператвараўся ў вялікую платформу жаночага здароўя. Мужчынам, дарэчы, на ёй таксама знайшлося месца

Як траплялі ў непрыемнасці

Здараліся і скандалы, дакладней адзін. У 2019 годзе Wall Street Journal правёў расследаванне і высветліў, што шэраг фітнэс-праграм таемна дзеліцца прыватнымі данымі сваіх карыстальнікаў з Facebook. Сярод іх апынулася і Flo. У адказ на публікацыю кампанія пачала аўдыт і аператыўна «выпілавала» Facebook Analytics SDK з праграмы, што праўда, з Федэральнай гандлёвай камісіяй (FTC) ЗША разбірацца прыйшлося доўга. Толькі на пачатку 2021 года FTC абвясціла, што пытанне ўрэгуляванае

Як будавалі планы на Беларусь

Развіцця кампаніі непрыемная гісторыя не спыніла. Праца ў Мінску ішла сваім парадкам. З 700 квадратных метраў у Тучынскім завулку Flo ў 2019 годзе пераехала ў Dana Сenter. Там арандавалі спачатку 1,6 тыс. квадратаў на 11-м паверсе, а потым 3,3 тыс. квадратаў на 9-м. Нядзіўна, аджа кампанія расце!

Планы павялічыць офісную плошчу прынятыя яшчэ да пандэміі, і карона іх не зламала. Не змяніў планы на Беларусь і 2020-ы: у красавіку 2021-га Flo цвёрда мае намер нарошчваць штат у Мінску. Што праўда, у Вільні і Лондане таксама (пры канцы 2020-га кампанія прадбачліва адкрыла офіс у Літве, а яшчэ ў Нідэрландах і Сан-Францыска). Планы на канец 2021 года — 400 супрацоўнікаў, палова з іх — у Мінску. У маі кампаніі так патрэбныя крутыя інжынеры ў Беларусі і Літве, што яна праводзіць Hiring Day, абяцаючы сеньёрам велкам-бонус $5 тыс.

Хмары ў краіне згушчаліся, між тым паказчыкі ў кампаніі былі выдатныя. Ад 2020 года Flo — самая пампаваная праграма ў AppStore у катэгорыі Health & Fitness ва ўсім свеце. На пачатку 2021–га ў праграмы мільён платных падпісчыкаў (цяпер ужо 5 млн), за студзень-люты выручка перавысіла $6,5 млн долараў (+50% да аналагічнага перыяду 2020 года).

Паралельна кампанія давала справаздачу пра новыя вяршыні: вось праграма навучылася прадказваць палікістоз яечнікаў, вось яе спампавалі 60+ млн разоў (улетку 2024 — ужо 137 млн разоў), вось яна стала прадуктам нумар 1 для жаночага здароўя ў актыўнай аўдыторыі ў ЗША.

Flo лидер в App Store в категории Health&Fitness. Второй год подряд
Flo лидер в App Store в категории Health&Fitness. Второй год подряд
По теме
Flo лидер в App Store в категории Health&Fitness. Второй год подряд

Як сышлі з Беларусі

Офіс у Вільні добра прыдаўся ўжо вясной 2022 года, рэлакацыя мінскіх супрацоўнікаў туды праходзіла імкліва.

Flo заявіла, што «закрыла аперацыі» ў Расіі і Беларусі і больш не мае там карпаратыўнай прысутнасці. Акрамя таго, кампанія гарантавала, што ўсе яе ўнутраныя інструменты і сістэмы недаступныя з гэтых дзвюх краін. Увосень таго ж года яна запусціла працэдуру ліквідацыі юрыдычнай асобы ў Беларусі (да таго там змяніўся ўласнік: з амерыканскай кампаніі «Фло Хэлс, Інк», якая валодала 100% беларускай юрыдычнай асобы ад жніўня 2018 года, на фізасобу).

Наперадзе ў будучага «аднарога» было вялікае жыццё, але ўжо ў іншым «лесе».

Бонус: трохі настальгіі з мінулага

dev.by памятае часы, калі кафаўндары Flo хацелі «класныя інтэрв’ю, як з Дубаковым», і падрабязна расказвалі пра ўнутраную кухню, хваробы росту і выбар новага СТО, які не будзе ментальна барахліць праз шматзадачнасць.

Новы СТО Раман Бугаёў спраўляўся не толькі з працай, але і з медыйнай рэфлексіяй — на сур’ёзныя тэмы (накшталт перформанс-рэв’ю ў кампаніі) і не вельмі (накшталт разваг пра пачуццё меры пры выкарыстанні англіцызмаў).

Дмитрий Гурский о том как его брат придумал Flo насмешках ошибках и отставших конкурентах
Дмитрий Гурский о том, как его брат придумал Flo, насмешках, ошибках и отставших конкурентах
По теме
Дмитрий Гурский о том, как его брат придумал Flo, насмешках, ошибках и отставших конкурентах

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Прочитал эту же новость про flo, но на delfi lt. Ни одного упоминания о токсичной локации. Flo - международная компания с офисом втч в Литве. Точка. Хорошо хоть имя и фамилию CEO не замазали.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 жніўня 2024, 01:25