Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Дакажы, што чалавек. Спрэчны праект стваральніка ChatGPT ідзе ў Польшчу

Палякі будуць аднымі з першых у Еўропе, хто зможа атрымаць World ID — «лічбавы пашпарт» пацвярджае, што яны людзі. Гэта высветліла «Rzeczpospolita», пераказаў Dzik Pic.

4 каментарыя

Палякі будуць аднымі з першых у Еўропе, хто зможа атрымаць World ID — «лічбавы пашпарт» пацвярджае, што яны людзі. Гэта высветліла «Rzeczpospolita», пераказаў Dzik Pic.

Гэта павінна, па ідэі, стаць сродкам барацьбы з патокам ботаў і дыпфэйкаў. Але за ініцыятывай пільна сочыць Упраўленне абароны персанальных даных (UODO).

Што за праект

За інавацыйным праектам Worldcoin, які стартуе ў Польшчы, стаяць Сэм Альтман, заснавальнік OpenAI, і Алекс Бланія, кіраўнік кампаніі Tools for Humanity, экс-фізік Інстытута Макса Планка.

У рамках гэтага незвычайнага праекта ў трох лакацыях у Варшаве з’явяцца так званыя «орбы» — срэбраныя футурыстычныя прылады, якія нагадваюць шары для боўлінга. Яны прызначаныя для сканавання вясёлкавай абалонкі вачэй. Узамен людзі атрымаюць спецыяльны лічбавы сертыфікат, што яны людзі, а не боты.

Гучыць абстрактна, але прадстаўнікі Tools for Humanity, кампаніі, што стаіць за Worldcoin, сцвярджаюць, што ў эпоху буму штучнага інтэлекту і ўсё большай няўпэўненасці ў тым, з кім мы маем дачыненне па той бок экрана, гэта свайго роду пашпарт, пацверджанне «чалавечнасці».

Ці легальна гэта?

Атрымліваецца, Польшча стане трэцім рынкам у Еўропе, на якім запусцяць гэты інавацыйны праект. На старце ў Варшаве чакаецца з’яўленне каля дзесяці «орбаў», пры канцы гэтага года сетка будзе пашыраная за кошт дадатковых гарадоў.

Праект, які быў запушчаны ва ўсім свеце мінулым летам і фінансуецца Сэмам Альтманам, ужо працуе, сярод іншага, у Германіі, Аўстрыі, а таксама Паўднёвай Карэі, Японіі, Сінгапуры, Аргенціне, Мексіцы, Перу, Эквадоры, Калумбіі, Чылі і ЗША. Напэўна, яшчэ сёлета да спісу далучацца і іншыя рынкі Цэнтральнай Еўропы.

Усяго ў базе даных ужо зарэгістраваліся 6,5 млн карыстальнікаў амаль з 40 краін. Як тлумачыў «Rzeczpospolita» Караль Хіліманюк з Tools for Humanity, попыт на гэтае рашэнне расце.

Але калі ў Азіі людзі ахвотна скануюць свае вочы, то ў Старым Свеце кампанію трасуць органы абароны персанальных даных. У выніку TfH прыняла рашэнне згарнуць дзейнасць у Іспаніі і Партугаліі, хоць раней у кожнай з гэтых краін верыфікацыю прайшло прыкладна па 0,5 млн чалавек.

Але Караль Хіліманюк сцвярджае, што сумневы еўрапейскіх уладаў рассейваюцца. Так, фірма ўкараніла праверку ўзросту карыстальнікаў (паслуга даступная толькі паўналетнім). І яшчэ рэалізавала магчымасць выдалення сваіх даных з сістэмы.

А бяспечна?

Як даведалася «Rzeczpospolita», Tools for Humanity ўжо праінфармавала Упраўленне абароны персанальных даных аб сваім жаданні пачаць праект на Вісле. Кампанія гарантуе адпаведнасць патрабаванням заканадаўства. 

У прыватнасці, яны працуюць у адпаведнасці з GDPR. А яшчэ, паводле словах Караля Хіліманюка, кампанія ўкараніла рашэнні, якія павышаюць бяспеку карыстальнікаў. 

Так, фота вясёлкі захоўваецца толькі на тэлефоне карыстальніка, пры гэтым біяметрычныя даныя пераўтвараюцца ў унікальны код з адзінак і нулёў, ключ ад якога толькі ў юзера. Прадстаўнік кампаніі падкрэслівае, што звесткі ананімізаваныя і зашыфраваныя, і ніхто, акрамя карыстальніка, не мае да іх доступу.

Нягледзячы на гэта, Упраўленне абароны персанальных даных ужо вывучае праект, і кажа, што выкарыстанне гэтых даных павінна ажыццяўляцца «з асаблівай асцярожнасцю і абачлівасцю».

Ці будзе ўзнагарода?

Людзі, якія прайшлі «верыфікацыю», могуць падаць заяўку на атрыманне лічбавага токена. Гаворка пра валюту Worldcoin (яе бягучы курс складае крыху больш за $1,5).

Уладальнік пашпарта World ID мае магчымасць да канца года атрымаць у агульнай колькасці 57 такіх токенаў.

У TfH сцвярджаюць, што гаворка ідзе не пра збор даных або іх перадачу. Паводле іх слоў, заахвочванне людзей токенамі — гэта сродак для дасягнення неабходнага маштабу праекта.

World ID ужо інтэграваны з Telegram, Reddit, Discord і нават з Minecraft. Больш за тое, Tools for Humanity таксама вядзе перамовы з польскімі стартапамі пра далейшыя рэалізацыі. Паводле даных СМІ, першыя сумесныя праекты павінны запусціць сёлета.

Чытайце таксама
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
15 каментарыяў

Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
12 каментарыяў
Лукашенко предложил разобраться с обладателями карты поляка и «иных подобных документов»
Лукашенко предложил разобраться с обладателями карты поляка и «иных подобных документов»
Лукашенко предложил разобраться с обладателями карты поляка и «иных подобных документов»
39 каментарыяў
«Даведаліся, што беларус — і адмовілі». З якой дыскрымінацыяй сутыкаюцца экспаты
«Даведаліся, што беларус — і адмовілі». З якой дыскрымінацыяй сутыкаюцца экспаты
«Даведаліся, што беларус — і адмовілі». З якой дыскрымінацыяй сутыкаюцца экспаты
91 каментарый

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
2

во времена пошли, надо доказывать что ты не бот

-2

Отличная идея. Отдать сканы глаз всего человечества компании, владеющей самым крутым ИИ, чтобы этот крутой ИИ модерировать. Что может пойти не так.

Немногоне о том почтенные господа думают. Из отчета по безопасности их новой O1 модели:

0.8% of o1-preview’s responses got flagged as being ‘deceptive’. The deception classifier provided a reason for each classification, which we grouped into 4 broad categories. Most answers (0.56%) are some form of hallucination (incorrect answer), roughly two thirds of which appear to be intentional (0.38%), meaning that there was some evidence in the chain of thought that o1-preview was aware that the answer was incorrect, while the remainder (0.18%) was unintentional

В 4 случаях из 1000 самая умная на сегодняшний день модель "осознанно" дает ложные и манипулятивные ответы. В том смысле, что она понимет, что делает, но все равно делает. При этом внутренние "мысли" OpenAI решили пользователям не показывать, только короткую выжимку. Ты платишь за эти токены, но не можешь их видеть.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 верасня 2024, 15:23

Raman BONDARAU
Raman BONDARAU QA в Elinext
-1

Я с ними работаю на одном проекте. Всё у ребят схвачено и плоцюць исправно 😁

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-1

Человечество - это точно не про умеренность.

Автоповозки бы чмыхали остатками бензина прямо в выхлоп, не будь введено ограничений. И то, прижились эти ограничения потому что с их помощью можно продавать больше-лучше-чаще.

В айти та же тема: сначала персональные данные стали течь во все стороны. Подзамерло всё примерно в тот момент, когда ценность данных среднего менеджера среднего звена стала ничтожно мала.

Уже даже подслушивание через телефончик за потенциальным покупателем изжило себя. Настолько, что уже и не тратятся ресурсы на сокрытие оного. До чего дошёл прогресс!

Теперь ИИ-для-каждого-мамкиного-стартапера. Точнее, как ИИ... Все, кто айти науки не по ютубчику постигал, понимают что как компуктеры появились, так и тема с "мышлением" стала амаячить-акопянить. Особенно у любителей побряцать вупсенями.

Компуктерные игры уже со старта 90-х - это разве не про ИИ?