Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Ёсць варыянт нарадзіць дзіця ў Бразіліі» Як беларусы будуць вырашаць праблему пашпартоў

Беларускія консульствы пасля выхаду ўказа № 278 больш не могуць мяняць і падаўжаць пашпарты рэлакантаў. Тэлеграм-канал «Ты таксама ў Грузіі? ІТ-навіны» спытаў беларусаў, у якіх неўзабаве сканчаецца пашпарт, што яны збіраюцца рабіць у такой няпростай сітуацыі.

15 каментарыяў
«Ёсць варыянт нарадзіць дзіця ў Бразіліі» Як беларусы будуць вырашаць праблему пашпартоў

Беларускія консульствы пасля выхаду ўказа № 278 больш не могуць мяняць і падаўжаць пашпарты рэлакантаў. Тэлеграм-канал «Ты таксама ў Грузіі? ІТ-навіны» спытаў беларусаў, у якіх неўзабаве сканчаецца пашпарт, што яны збіраюцца рабіць у такой няпростай сітуацыі.

«Палячу ў Беларусь»

— Тэрмін дзеяння пашпарта заканчваецца менш як праз 4 месяцы. Калі бліжэй да канца года не будзе новых паведамленняў або змяненняў — палячу на тыдзень-паўтара ў Беларусь за новым, бо без пашпарта сумнавата. Так, гэта вельмі непрыемна, але пакуль што варыянтаў не бачу.

Пераезду ў Еўропу не разглядаю. Каб падацца на шэнген у Грузіі, патрэбны ДНЖ. Але для яго атрымання ў мяне яшчэ не ўсе ўмовы выкананыя па ІП. Не факт, што паспею, плюс звычайна для шэнгена просяць, здаецца, не менш за 3 ці 6 месяцаў дзеяння пашпарта — таксама не варыянт.

«PBH або міжнародная абарона»

— У мяне пашпарт да снежня 2024 года. Планую альбо рабіць PBH (паўторна, першым, зробленым у РБ, не скарыстаўся), альбо падацца на міжнародную абарону ў Польшчы.

На дадзены момант ведаю, што ёсць зразумелыя механізмы атрымання «замежных пашпартоў» у Польшчы і Літве. Пакуль не з’ехаў з Грузіі, шукаю інфу, у якіх краінах, калі паспею зрабіць ДНЖ, можна будзе таксама атрымаць падобны дакумент, і як менавіта.

«Можна падацца на ўцекача»

— Пашпарт сканчаецца ў 2025-м. У Беларусь, само сабой, яго мяняць не паеду. Таму застаецца варыянт альбо чакаць пашпарт Новай Беларусі, альбо падавацца на ўцекача.

Дзе менавіта? У дадзены момант яшчэ нічога канкрэтнага не планаваў, да 2025-га, можа, будзе больш інфармацыі ад кабінета Святланы Ціханоўскай, тады і буду вырашаць. Яшчэ мінімум год ёсць падумаць і прааналізаваць сітуацыю.

«Думаю нарадзіць дзіця ў Бразіліі»

— У мяне пашпарт сканчаецца ў студзені 2027-га, але думаць над варыянтамі пачынаю ўжо цяпер. Адная надзея на праязны дакумент у Польшчы. У Грузіі заставацца ў такой сітуацыі не выпадае, а то можна потым і не выехаць.

Яшчэ апошні час думаю пра варыянт нарадзіць дзіця ў Бразіліі. Мая былая аднагрупніца так зрабіла і ўжо на дарозе да грамадзянства. Пашпарт нармальнай краіны — найлепшы падарунак на дзень нараджэння дзіцяці.

«Мару пра пашпарт Новай Беларусі» 

 — Не так палохае, што пашпарт скончыцца па тэрміне, як тое, што там скончацца старонкі. Бо ганяць машыну на беларускіх нумарах у Турцыю трэба раз на квартал — гэта 4 штампы (паўстаронкі ў ідэальным выпадку).

А што будзе потым, незразумела. Што рабіць, калі ў пашпарце ёсць візы, а пустых старонак няма? Зразумела, што можна паставіць машыну на грузінскія нумары, і тады неабходнасць у рэгулярных паездках адпадзе. Але гэта паўплывае на свабоду перамяшчэння. І тут трэба ставіць на шалі: захаванне старонак або жаданне падарожнічаць і мець шляхі адыходу на аўто.

У Беларусь лішні раз я б не ездзіў. Не ведаю, ці можа дзяржава нешта мне выставіць. Так што актыўна думаю над агучаным вышэй выбарам і мару пра пашпарт Новай Беларусі.

Праваабаронца: «У Грузіі можна падацца на міжнародную абарону»

Раман Кісляк, праваабаронца, намеснік кіраўніка беларускай дыяспары Аджарыі расказаў, як ідуць справы з прадастаўленнем міжнароднай абароны беларусам у Грузіі. 

— У Грузіі падацца на міжнародную абарону можна. Проста мала хто падаецца — ніякіх плюшак ад гэтага няма, — тлумачыць суразмоўца. — Штомесячная дапамога (для асоб з гуманітарным статусам) — гэта 45 лары (прыкладна 17 долараў). Медыцынская страхоўка пакрывае толькі экстранныя выпадкі (і яшчэ нараджэнне дзяцей; ведаю выпадкі, калі беларускі нараджалі за кошт грузінскай дзяржавы). Пашпарт (праязны дакумент) адбіраюць. 

З плюсаў — легалізацыя статусу. Так што падаюцца тыя, у каго няма выйсця.

Цяпер сітуацыя мяняецца, і такіх людзей безумоўна стане больш. Павялічыцца колькасць зваротаў — павялічыцца магчымасць атрымання статусу. Проста пакуль вельмі мала людзей прайшлі праз гэтую працэдуру, наколькі мне вядома. 

Я асабіста ведаю пра трох людзей, якія падаліся ў 2020-м, і ўсе трое атрымалі адмову ў 2022-м. Але насамрэч такіх кейсаў больш. Са мной кансультаваліся людзі, якія толькі-толькі падалі тут на міжнародную абарону — усяго ў сукупнасці іх да дзясятка.

Праблема не ў самой падачы або нейкай складанасці. Так, ёсць некаторы дэфіцыт інфармацыі, недакладнасці. Напрыклад, Офіс Упаўнаважанага па правах чалавека (амбудсмена) Грузіі распаўсюджвае інфармацыю, што можна падысці ў любую ўстанову і зрабіць заяву. Гэта не так, мы правяралі. Падаць заяву на абарону можна толькі ў Дэпартаменце міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў у Тбілісі. Там жа праходзяць і інтэрв’ю.

Што далей? Будзем «нагружаць» грузінскі ўрад заявамі. Мы ўжо спрабуем рознымі спосабамі камунікаваць і вырашаць пытанні, каб падыход змяніўся. Можа, калі колькасць заяўнікаў павялічыцца, то стане зразумела і стаўленне грузінскага ўрада да нас — ці можа ён выдаваць беларусам прытулак.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

У тэму ўказа № 278. Як беларусы атрымлівалі замежныя пашпарты ў 2021-2023
У тэму ўказа № 278. Як беларусы атрымлівалі замежныя пашпарты ў 2021-2023
Па тэме
У тэму ўказа № 278. Як беларусы атрымлівалі замежныя пашпарты ў 2021-2023
Новы ўказ забараняе мяняць пашпарт і прадаваць нерухомасць без візіту ў Беларусь
Новы ўказ забараняе мяняць пашпарт і прадаваць нерухомасць без візіту ў Беларусь
Па тэме
Новы ўказ забараняе мяняць пашпарт і прадаваць нерухомасць без візіту ў Беларусь
Як айцішніку хутка і легальна купіць пашпарт: вось спіс краін і цэны
Як айцішніку хутка і легальна купіць пашпарт: вось спіс краін і цэны
Па тэме
Як айцішніку хутка і легальна купіць пашпарт: вось спіс краін і цэны
Польшча дапаможа беларусам з часовым дазволам на жыхарства якія згубілі пашпарт (або ён пратэрмінаваны)
Польшча дапаможа беларусам з часовым дазволам на жыхарства, якія згубілі пашпарт (або ён пратэрмінаваны)
Па тэме
Польшча дапаможа беларусам з часовым дазволам на жыхарства, якія згубілі пашпарт (або ён пратэрмінаваны)

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

7

Ну вот оно сколько вариантов. Не стоит переживать и зря рисковать.

-1

Да, вариантов много! можно стать почетным гражданином таких развитых стран, как Зимбабве, Мьянма, Нигерия))

1

Сдаю квартиру в Минске гражданину Зимбабве. Интеллигентный, платежеспособный субъект.

1

Ну или так. Зато не в сизо.

Anonymous
Anonymous
1

развитых стран

Не надо сравнивать всех с беларусью :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 верасня 2023, 21:59

0

Я не понял, а что с Зимбабве не так. У нас же тесные связи дружественные!

-3

Папа, почему вы с мамой меня родили? Ну, у мамы паспорт истекал в 27 году.... пир духа.

7

Спроси у своих родителей лучше.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-9

это в традиционной семье есть мама и папа. у некоторых релокантов только папа есть

7

да, но только не у релокантов, а у ротоботов

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

4

То ли дело в РБ:

Папа, почему вы с мамой меня и двух братьев/сестер родили? Льготные квартиры на деревьях не растут

-1

А вы в Зимбабве попробуйте родить, может сразу 3 паспорта выдадут, разных цветов :D

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

Вот только что грузинское правительство признает паспорта, хотя и оно может измениться...