Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як айцішніку хутка і легальна купіць пашпарт: вось спіс краін і цэны

Днямі Аб’яднаны пераходны кабінет паказаў на канферэнцыі «Новая Беларусь» праект будучага пашпарта новай Беларусі. Але гэтага пашпарта яшчэ няма, а атрыманне дазволу на жыхарства або грамадзянства ў месцы рэлакацыі — доўгая рэч. Выхадам — напалову жартоўным — можа стаць атрыманне пашпарта (і грамадзянства) мікранацыі. 

devby.io паглядзеў, колькі грошай трэба, каб атрымаць сапраўдны машыначытэльны пашпарт ад краіны, пра якую вы дакладна ніколі не чулі.

25 каментарыяў

Днямі Аб’яднаны пераходны кабінет паказаў на канферэнцыі «Новая Беларусь» праект будучага пашпарта новай Беларусі. Але гэтага пашпарта яшчэ няма, а атрыманне дазволу на жыхарства або грамадзянства ў месцы рэлакацыі — доўгая рэч. Выхадам — напалову жартоўным — можа стаць атрыманне пашпарта (і грамадзянства) мікранацыі. 

devby.io паглядзеў, колькі грошай трэба, каб атрымаць сапраўдны машыначытэльны пашпарт ад краіны, пра якую вы дакладна ніколі не чулі.

Змест

Папярэджваем: паводле беларускіх законаў грамадзяне Беларусі, якія валодаюць іншымі грамадзянствамі і дазволамі на жыхарства, абавязаныя паведамляць аб гэтых другіх (трэціх і г. д.) грамадзянствах уладам. Відавочна, пад гэтае правіла падпадаюць і ўладальнікі пашпартоў мікранацый.

Мікранацыі, яны ж мікрадзяржавы, — гэта такія нікім (акрамя іншых такіх жа мікранацый) не прызнаныя тэрытарыяльныя ўтварэнні, якія абвешчаныя іх стваральнікамі як незалежныя краіны. Часцей за ўсё ўнутры якой-небудзь прызнанай дзяржавы.

Адзін з самых вядомых прыкладаў — Сілэнд на былой нафтавай платформе ля берагоў Вялікабрытаніі. Праўда, ужо шмат гадоў Сілэнд не выдае пашпартоў. Яшчэ адзін вядомы прыклад — Малосія ў Невадзе, чый кіраўнік Кевін Бо носіць форму, падобную да той, у якой любілі фарсіць афрыканскія дыктатары. Малосія, як Сілэнд і многія іншыя мікрадзяржавы, прадае паштовыя маркі, банкноты і манеты, але таксама не выдае пашпартоў.

Наогул многія такія мікранацыі моцна захапляюцца фармальнасцямі накшталт напісання ўласнай працяглай гісторыі, прызначэння прэзідэнтаў і міністраў, абвяшчэннем тэрыторый і ўсталяваннем дыпадносін з іншымі падобнымі мікрадзяржавамі, але ў пытаннях грамадзянства і атрымання дакументаў не могуць прапанаваць нічога такога, што можна было б патрымаць у руках. Заява на ўступленне ў грамадзянства — праз Google-форму, — і ўсё на гэтым, паперак пацверджання не прадугледжана.

Але ёсць мікракраіны, якія ва ўсёй гэтай несур’ёзнай сур’ёзнасці надалі належную ўвагу афіцыйным паперам і заняліся выпускам пашпартоў. Амерыканская кампанія Ambro Manufacturing з Нью-Джэрсі нават спецыялізуецца на выпуску пашпартоў для мікранацый. 

«Калі ў вашай мікранацыі больш за 1000 сяброў, пашпарты новай мікракраіны могуць стаць якраз тым, што трэба для ўмацавання салідарнасці і павышэння фану», гаворыцца ў апісанні паслугі.

Рэспубліка Слаўджамастан (the Republic of Slowjamastan)  

Дзе знаходзіцца: Каліфорнія, ЗША

Пашпарт  

Цана: 49,99 долараў + 5 долараў за штампы ўезду-выезду.

Гэта адная з самых свежых мікранацый — ёй усяго некалькі гадоў.

На сайце сказана, што гэта «самая маладая нацыя ў свеце». Рэспубліку Слаўджамастан заснаваў дыджэй Рэндзі «R Dub!» Уільямс з Сан-Дыега, які вёў і вядзе на радыё шоу Sunday Nights Slow Jams. Ён наведаў 193 краіны з тых, што прызнаныя ААН, і захацеў наведаць 194-ю. Такой не знайшлося — і тады Рэндзі прыдумаў і заснаваў яе сам. Выкупіў за 19 тысяч долараў участак зямлі ў 44 798 квадратных метраў у Паўднёвай Каліфорніі, убраўся ў зялёны «дыктатарскі» касцюм і ўзяўся кіраваць. Сябе ён называе султанам, а форму кіравання — «часам дыктатурай, часам дэмакратыяй».

Рэндзі сумясціў сур’ёзны падыход да афіцыйных сімвалаў і атрыбутаў і несур’ёзны падыход да напаўнення гэтых атрыбутаў сэнсам. Вось некалькі законаў, якія дзейнічаюць у Слаўджамастане:

  • Забаронена насіць кроксы — пластыкавы абутак з дзіркамі (парушальніка ўдараць гэтымі кроксамі па галаве);
  • Забаронена ў адказе на электронны ліст выбіраць опцыю «Адказаць усім» (парушальнік будзе абавязаны пісаць шрыфтам Comic Sans на працягу месяца, бо астатнія шрыфты яму выдаляць);
  • Забаронена публічна слухаць мамбл-рэп (парушальніка прымусяць слухаць нармальны хіп-хоп і напісаць сачыненне, у якім той дакажа, што ўсё ўсвядоміў).

Валюта Слаўджамастана называецца «дубль» (на сайце так і напісана: «рыфмуецца з расійскім рублём»). Нароўні з банкнотамі-манетамі і іншай сувеніркай любы можа купіць пашпарт Слаўджамастана. На разваротах намаляваны султан Рэндзі, які — асабліва там, дзе ён на танку — вельмі падобны да Зяленскага.

Як і стваральнікі іншых мікранацый, Рэндзі папярэджвае: хоць гэты пашпарт сапраўдны, усё ж ён не прызнаецца большасцю краін свету, таму не спрабуйце з ім перасякаць мяжу, падаваць яго ў аэрапорце і да т. п.

Але можна паспрабаваць папрасіць паставіць адзнакі і ў слаўджамастанскі пашпарт пасля таго, як вы ўжо выканалі ўсе памежныя фармальнасці са сваім асноўным пашпартам. Рэндзі адзначае, што такія спробы часам атрымоўваюцца. На сайце ёсць фота пашпарта з уязнымі штампамі ПАР, Замбіі і Зімбабвэ. Ну, а калі вам адмовілі ў прастаўленні штампа ў гэты пашпарт, не бяда: за дадатковыя 5 долараў вам паставяць у пашпарт адзнакі аб уездзе і выездзе ў сам Слаўджамастан.

Цікава, што на сайце Рэспублікі Слаўджамастан ёсць пайменны спіс усіх, хто атрымаў яе грамадзянства.

Сярод іх мы знайшлі пяцярых беларусаў. Адное імя-прозвішча супадае з данымі чалавека, у каго ў LinkedIn такія ж імя-прозвішча і хто пазначыў сваё месца працы як менеджар у ІТ-кампаніі.

Рэспубліка Конк (Conch Republic) 

Дзе знаходзіцца: Фларыда, ЗША

Пашпарт

Цана: ад 100 долараў

Рэспубліка Конка — адная з самых вядомых мікранацый. Яна існуе ўжо больш за 40 гадоў, а пачыналася як адказ на блакаду ўладамі ЗША астравоў Фларыда Кіс на паўднёвым ускрайку штата Фларыда. У адказ на гэта мэр горада Кі-Уэст Дэніс Уордлаў і абвясціў незалежнасць Рэспублікі Конк. «Рэспубліка Конк існуе як суверэнны стан розуму, які адлюстроўвае нашае бачанне Амерыкі, часткай якой мы ганарымся быць», сказана на сайце Рэспублікі.

У Рэспублікі Конк ёсць уласныя ваенна-марскія сілы (у якіх нават ёсць асобны сайт): сцвярджаецца, што гэта самыя вялікія парусныя ВМС у свеце. Штогод ладзіцца паказальнае выступленне-рэканструкцыя «Вялікая бітва Рэспублікі Конк».

У рэспублікі ёсць некалькі відаў пашпартоў. Самы просты і самы запатрабаваны — гэта звычайны пашпарт за сто долараў, які будзе гатовы праз 6-8 тыдняў пасля пакідання заяўкі. Так што лепш не адкладаць справу да святога нігды!

Яшчэ ёсць так званы Party Passport, які з’яўляецца ўсяго толькі кніжачкай са зніжкамі, — абодва абыдуцца ў суму 129 долараў.

Дыпламатычны пашпарт каштуе ўжо 2500 долараў і дазваляе вам быць афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Конк у сваім горадзе і бясплатна наведваць мерапрыемствы ў мікрадзяржаве.

На фотаздымках відаць, што ў чыімсьці пашпарце Рэспублікі Конк стаяць іміграцыйныя штампы дзяржаў, якіх не разглядзець.

На сайце распісаная гісторыя, як у 80-х адзін грамадзянін на імя Бад Навара з пашпартам Рэспублікі Конк падарожнічаў па гарах Гватэмалы і трапіў пад аблаву нейкіх сепаратыстаў, узброеных нажамі, бітымі бутэлькамі і аўтаматамі. Тыя пачалі абражаць Бада словамі «Амерыкана, грынга, пута, муэрта», на што Бад выгукнуў «Амерыкана но! Рэпубліка дэ ля Конка!» і пачаў размахваць сінім пашпартам з усімі атрыбутамі незалежнасці. Ведаў яго іспанскай мовы хапіла на тое, каб распавесці гісторыю Рэспублікі Конк, пасля чаго галаварэзы расчуліліся і напаілі яго тэкілай. Не бярэмся судзіць, наколькі праўдзівая гэтая гісторыя, адзначым толькі, што знакаміты аўтамат у гэтым тэксце названы Kalishnakov.

Дарэчы: пашпарт Рэспублікі Конк апісаны на сайце як «The World’s Favorite Second Passport».

Сусветны ўрад (World Citizen Government)  

Дзе знаходзіцца: увесь свет (але пашпарты дасылаюць з Вашынгтона, ЗША)

Пашпарт

Цана: ад 75 долараў

Гэтая гісторыя пачыналася як вялікая ідэя непадпарадкавання чалавека асобным урадам, а цяпер больш падобная да вялікай секты або аферы па выбіванні грошай.

У маі 1948 года 26-гадовы Гары Дэвіс, былы брадвейскі акцёр і пілот-бамбавік, адмовіўся ад амерыканскага грамадзянства і абвясціў сябе грамадзянінам свету. Адбылося гэта ў Парыжы (французскім). Улады Францыі запатрабавалі ад Дэвіса пакінуць краіну, але без пашпарта ён гэтага зрабіць не мог. А калі праз некалькі месяцаў у Парыжы сабралася Генеральная Асамблея ААН і, па сутнасці, абвясціла палац Шаё міжнароднай тэрыторыяй, Дэвіс «пакінуў» Францыю і ўступіў на гэтую міжнародную тэрыторыю. Ён працягваў абвяшчаць і звяртацца, зачытваць прамовы і патрабаваць падтрымкі.

Паколькі ААН адмовілася засноўваць сусветны ўрад, Дэвіс зразумеў, што ўсё прыйдзецца рабіць самому. У 1949-м ён заснаваў рэгістр грамадзян свету, у 1953-м — сусветны ўрад грамадзян свету, а ў 1954-м — адміністрацыйны орган World Service Authority і ад таго моманту пачаў выдаваць пашпарты грамадзян свету.

Сусветны ўрад разрастаўся. Насуперак стэрэатыпам, там не было ніякай змовы масонаў, разенкрэйцараў і сяброў Більдэрбергскага клуба. Затое было мноства адэптаў веравання ў тое, што чалавеку не патрэбны ніякі ўрад, акрамя сусветнага.

За мінулыя вось ужо амаль 70 гадоў было выдадзена каля 5 мільёнаў дакументаў ад імя WSA, у тым ліку каля 800 тысяч пашпартоў. Прынамсі 185 краін прызналі гэты «сусветны ўрад» — але не афіцыйна, а толькі фактам прастаўлення іміграцыйных штампаў. На сайце арганізацыі можна знайсці сканы са штампамі практычна любой краіны свету. У тым ліку і Беларусі. На чорна-белым скане бачныя ўязныя і выязныя штампы за 1997 год з аўтамабільных і чыгуначных пунктаў пропуску Гродна і Смаргонь, а таксама Несцераў і Савецк (Калінінградская вобласць Расіі).

Сусветны ўрад прапаноўвае на продаж купу розных дакументаў: просты пашпарт (на 3, 5 і 10 гадоў), пашпарт донара, ідэнтыфікацыйныя карты, пасведчанні аб нараджэнні і шлюбе, пасведчанні палітычнага ўцекача і гэтак далей. Самы танны пашпарт каштуе 75 долараў — і яго будуць рабіць 4 месяцы. За 50-150 долараў можна паскорыць гэты працэс да 5 працоўных дзён, а перасылка ва Усходнюю Еўропу пацягне яшчэ на 140 долараў.

Дарэчы, пашпартоў існуе прынамсі дзве разнавіднасці. Проста «Пашпарт свету» (World Passport) і, з некаторых часоў, «Пашпарт усясветнага ўрада» (World Government Passport). Абодва на 30 старонак з тэкстам на 7 мовах (уключаючы рускую і эсперанта), з фота, галаграмамі, схаванымі выявамі і іншымі атрыбутамі сапраўдных пашпартоў.

WSA прапануе купляць менавіта «Пашпарт сусветнага ўрада». Чаму? Бо (гэта афіцыйнае тлумачэнне) на яго першай старонцы напісана, што ён выдадзены Сусветным урадам грамадзян свету, — ну што можа быць больш пераканаўчым? Хіба што дадатковая карта грамадзяніна за дадатковыя 40 долараў.

Гары Дэвіс, напэўна, і не падазраваў, што такая светлая і чыстая ідэя непадпарадкавання канкрэтнаму ўраду выльецца ў сіндыкат па гандлі паперкамі, за якімі ўжо і не відаць самой ідэі.

Царства нябеснае (Kingdom Of Heaven)

Дзе: увесь свет плюс нябёсы ў прыдачу

Пашпарт

Цана: ад 50 долараў

Яшчэ адная арганізацыя, якая выглядае сектай, — гэта Царства нябеснае (або, калі хочаце, Каралеўства неба). Тут ужо стваральнікі не заяўляюць пра сусветны ўрад — яны наогул па-над усім гэтым, яны шануюць Хрыста і падпарадкоўваюцца толькі нябесным законам. Прама кажуць: «Мы не грамадзяне свету — мы грамадзяне Царства нябеснага». Гэтыя «нябесныя» грамадзяне не падтрымліваюць дзяржаўных інстытуцый, не звяртаюцца ў суды, не прызнаюць разводаў. А яшчэ ў Царства нябеснае не можа ўступіць нехта, хто ўжо звязаў сябе з якой-небудзь «дзяржаўнай царквой».

Каб уступіць у Царства, трэба вытрымаць некалькі ўмоў. Па-першае, быць ахрышчаным. Па-другое, праслухаць 45-хвілінны падкаст. Па-трэцяе, заплаціць. Царства нябеснае не прызнае зямных законаў, але вельмі нават прызнае долары ЗША, якіх патрабуецца 50 за сам пашпарт і ад 25 да 46 долараў за перасылку.

У апісанні пашпарта ёсць некалькі заяў, якія супярэчаць адна адной. Царства нябеснае не прызнае зямных межаў, і любы памежнік парушае нашае права падарожнічаць унутры Царства нябеснага, бо ў нашым Царстве няма ніякіх зямных межаў. Але пашпарт «грамадзяніна Неба» ўсё ж карысная рэч, бо ён дапамагае мець зносіны з (цытата) «урадам няверуючых». А калі памежны патруль не пускае вас з гэтым пашпартам, то трэба «спадзявацца і верыць, што Наш Збаўца пакажа шлях».

Увогуле, шлях нялёгкі, і калі вы цвёрда вырашылі атрымаць гэты пашпарт, — звяртайцеся ў Амбасаду Неба (так і называецца) па асобнай спасылцы. Там жа можна заказаць нябесныя правы кіроўцы, пасведчанне аб нараджэнні, аб шлюбе, аб хрышчэнні і гэтак далей.

Княства Себорга (Principato di Seborga)

Дзе: Лігурыя (Італія), недалёка ад Манака і Францыі

Пашпарт 

Цана: 122 еўра

Пакуль іншыя мікрадзяржавы спрачаюцца, хто быў першым, а хто першым пачаў выдаваць пашпарты, а «Сусветны ўрад» пазірае на ўсіх гэтых выскачак з пагардай, малюсенькае княства Себорга, відаць, бясспрэчна з’яўляецца самай старой на сёння мікракраінай.

У 954 годзе (!) граф Гвідон Вентымільскі, адпраўляючыся на вайну з сарацынамі, адпісаў тэрыторыю з цяперашняй вёскай Себорга (усяго 14 квадратных кіламетраў) бенедыкцінскаму абацтву Лерын. У 1079 годзе манаская Себорга становіцца асобным княствам у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, і кіраўніка абацтва пачынаюць называць Князь-абат Себоргі — сур’ёзная заявачка на незалежнасць. На працягу некалькіх наступных стагоддзяў тэрыторыя Себоргі становіцца аб’ектам увагі розных навакольных дзяржаў, напрыклад, Генуі і Сардзініі. Увогуле, калі справа дайшла да аб’яднання Італіі ў 1861 годзе, то пра Себоргу быццам бы забыліся — прынамсі, дакументаў, якія сведчаць аб добраахвотным уваходжанні Себоргі ў Італію, няма.

Гэтым вырашыў скарыстацца мясцовы кветкавы заводчык Джорджыа Карбоне, і ў 1963 годзе Себорга аб’яўляе незалежнасць, а Карбоне становіцца князем Джорджыа I. Ён кіраваў княствам да 2009 года, калі яго змяніў Марчэла Менегата. Цяпер княствам кіруе былая жонка Марчэла — Яе Светласць Прынцэса Ніна.

У Себоргі ёсць усе атрыбуты незалежнасці: кіруючы ордэн, герб і сцяг, памежны пост, паліцыя, пошта з маркамі, валюта. Яшчэ ў 1666 годзе ў Себорзе пачалі чаканіць уласныя манеты — луіджына. У 1995-м Джорджыа I аднавіў гэтую традыцыю, і ў Себорзе з’явіліся сучасныя манеты, якія прымаюцца на тэрыторыі ўсяго княства. Між іншым, себаргійскі луіджына (SPL) — адная з самых плацежаздольных валют свету: ён роўны 6 доларам. Калі не лічыць памятных манет у 7,5 луіджына, то сярод штодзённых найбуйнейшымі з’яўляюцца манеты ў 2 і 2,5 луіджына, — яны свабодна прадаюцца на себаргійскім сайце з невялікай нацэнкай (2,5 луіджына за 15,5 еўра пры афіцыйным курсе 13,62 еўра).

Себорга не спяшаецца раскідвацца грамадзянствамі, але з некаторых часоў дазваляе ахвотнаму турысту абзавесціся пашпартам турыста Себоргі. Ён выглядае як сапраўдны пашпарт: вокладка з залатым цісненнем, парадкавы нумар, даныя чалавека і яго фота. Але пры гэтым княства папярэджвае і на сайце, і на старонках пашпарта: гэта менавіта пашпарт турыста, а не грамадзяніна Себоргі. Зрэшты, на вокладцы напісана проста Passaporto, а ўнутры — што гэты пашпарт з’яўляецца сапраўдным дакументам ва ўсіх краінах, якія прызнае ўрад Себоргі або ўрады якіх прызнаюць Себоргу. Досыць пераканаўча. У кошт пашпарта ўжо ўключаная перасылка.

Некаторыя іншыя мікранацыі, якія сур’ёзна падышлі да дэкларацыі ўласнай незалежнасці, абяцаюць прадастаўленне грамадзянства і патрабуюць пры гэтым дэталёвых звестак.

Вось толькі звестак пра тое, як выглядае пашпарт і пры якіх умовах ён выдаецца, на сайце краіны не адшукаеш — хоць дакладна вядома, што такія пашпарты існуюць. Разгледзім парачку такіх.

Княства Санкратозія (the Principality of Sancratosia)

Дзе: каля Манрэаля, Правінцыя Квебек, Канада

Грамадзянства

Княства Санкратозія знаходзіцца каля Манрэаля ў Канадзе, яго плошча — 115 квадратных метраў (як трохпакаёўка ў Новай Баравой).

Ва ўрадзе 6 міністраў, а ўсяго насельніцтва складае 62 чалавекі з 24 краін. Незалежнасць абвешчаная 1 снежня 2021 года. Кіруе княствам трансгендарная жанчына Хлоя Фарцін Катэ, якая ўзяла сабе імя Хлоя Рамана Марыя дэ Санкратозія і вельмі актыўная ў справе ўстанаўлення знешнепалітычных сувязяў з іншымі мікранацыямі.

Пашпарты Санкратозіі існуюць, на сайце княства гаворыцца, што пашпарты і ID-карты выдаюцца грамадзянам княства — і для гэтага, відаць, трэба пражываць унутры княства (але гэта не дакладна).

Каралеўства Паўночны Бархант (Kingdom of North Barchant)

Дзе: увесь свет плюс інтэрнэт

Грамадзянства

Каралеўства з’явілася дзякуючы міжнародным валанцёрам, якія ўдзельнічалі ў выратаванні экіпажаў дзвюх барж у Атлантычным акіяне недалёка ад Марока ў маі 2010 года. Баржы засталіся там на вечным прыколе, а энтузіясты вырашылі заснаваць новую дзяржаву якраз на тэрыторыі барж. У 2015 годзе адбылося абвяшчэнне незалежнасці краіны, якая атрымала назву ў гонар барханаў — бо баржы якраз перавозілі пясок. Пасля дзяржава была абвешчаная віртуальнай і экстэрытарыяльнай (то-бок без канкрэтнай зямлі з выразнымі межамі).

Руская мова з’яўляецца адной з афіцыйных моў Паўночнага Барханта, дый некаторыя раздзелы на сайце моцна аддаюць рускамоўным следам заснавальнікаў каралеўства (напрыклад, сама спасылка на атрыманне грамадзянства).

Атрыманне грамадзянства падзеленае на два этапы. На першым просьбіт атрымлівае Blue Card, якая дзейнічае год. Калі ўладальнік гэтай карты актыўна ўдзельнічае ў жыцці Паўночнага Барханта, то затым каралева Ганна Мака вырашае, ці варты гэты чалавек пастаяннага грамадзянства з выдачай пашпарта. Зварот па грамадзянства бясплатны — можаце спрабаваць.

Цяпер у Каралеўстве Паўночны Бархант 560 паўнавартасных грамадзян і яшчэ 1440 маюць Blue Card. А на асобнай старонцы з картай пазначаныя краіны, чые жыхары з’яўляюцца таксама грамадзянамі Паўночнага Барханта. Больш за палову прадстаўляюць Расію, а беларусаў 21 чалавек (5%) — Гэта трэцяя па прадстаўленасці нацыя сярод усіх грамадзян каралеўства.

Свабодная Рэспубліка Вердзіс (Slobodna Republika Verdis)  

Дзе: спрэчная тэрыторыя паміж Сербіяй і Харватыяй

Грамадзянства

Цана: 300 еўра

Краіна плошчай у чвэрць квадратнага кіламетра (а з улікам тэрытарыяльных вод — 0,5 кв. км) знаходзіцца на рацэ Дунай паміж Харватыяй і Сербіяй, на яе заходнім, фармальна харвацкім беразе. Сцвярджаецца, што гэта спрэчная зямля, якая, зрэшты, не была абвешчаная чыёй-небудзь тэрыторыяй па выніках вайны за незалежнасць Харватыі. Чаму спрэчная і нічыйная? Сербія сцвярджае, што мяжа праходзіць строга па цяперашнім цячэнні ракі, а Харватыя — што па межах кадастравых муніцыпалітэтаў, якія, у сваю чаргу, адпавядалі ранейшаму рэчышчу Дуная да таго, як рака змяніла плынь у выніку меандравання. Вось гэтыя ўчасткі паміж старым і новым рэчышчам і з’яўляюцца спрэчнымі.

У Вердзісе няма грамадзян краіны, якія пастаянна там пражываюць, але на сайце рэспублікі сцвярджаецца, што побач пражываюць 323 сербскія і харвацкія грамадзяніны, а сама Рэспубліка Вердзіс атрымала ўжо тысячы заявак на грамадзянства. Сказана, што 300 еўра — гэта «невялікая плата за афармленне дакументаў, якая пойдзе на развіццё і пабудову нацыі».

Дарэчы, на гэтай жа нічыйнай зоне паўсталі таксама яшчэ некалькі мікрадзяржаў: Ліберланд, Каралеўства Энклава, Селісцінія, Экалагічнае Дунайскае княства Онгал. Гэтак можна стаць грамадзянінам адразу паўдзясятка краін на адной і той жа лясіста-балоцістай зямлі.

Рэспубліка Сонланд (Republic of the Sohnland)

Дзе: Вялікабрытанія

Грамадзянства

Рэспубліка Сонланд плошчай усяго 305 квадратных метраў (паводле іншых даных, 310 квадратаў) размешчаная ў Уэст-Мідлэндсе на захадзе Англіі. Тэрыторыя вельмі абмежаваная, таму існуюць абмежаванні на візіты і выдачу грамадзянства. Напрыклад, падавацца трэба асабіста. Урад рэспублікі сцвярджае, што вельмі няпроста выканаць усе ўмовы, каб займець іх грамадзянства, затое тады вы станеце ўладальнікам «самага рэдкага ў свеце пашпарта» (цяпер такіх усяго 11 штук). Акрамя таго, за штомесячны ўнёсак у 24 фунты будзе прадастаўляцца медыцынская дапамога на тэрыторыі краіны.

Некаторую вядомасць Сонланду прынёс выпуск банкноты ў 0 (нуль) сонландскіх фунтаў стэрлінгаў. Дарэчы, афіцыйны курс такі: 1 SPS (Sohnland Pound Sterling) = 1,5 GBP (Great Britain Pound Sterling). Самі вылічыце, колькі будзе каштаваць такая банкнота ў іншых валютах.

Ці варта абзаводзіцца такім пашпартам мікрадзяржавы, кожны хай вырашае сам — і калі ўсё ж вырашыць станоўча, то нядрэнна адразу прыкінуць, для якіх мэт яго выкарыстоўваць.

Калі дойдзе да нейкага сур’ёзнага прымянення, то карысна хаця б вывучыць асноўныя звесткі пра краіну, як завуць кіраўніка і дзе дзяржава знаходзіцца. Гэта наогул даволі важны момант. Пагадзіцеся, адказ чыноўніку «Я грамадзянін незалежнай Рэспублікі Конк; яна размешчаная на астравах Фларыда-Кіс у Мексіканскім заліве» гучыць куды выразней за «Я грамадзянін Сусветнага ўрада» або «Я грамадзянін Царства нябеснага».


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Как поменять паспорт в Польше. Инструкция
Как поменять паспорт в Польше. Инструкция
По теме
Как поменять паспорт в Польше. Инструкция
Польшча дапаможа беларусам з часовым дазволам на жыхарства якія згубілі пашпарт (або ён пратэрмінаваны)
Польшча дапаможа беларусам з часовым дазволам на жыхарства, якія згубілі пашпарт (або ён пратэрмінаваны)
Па тэме
Польшча дапаможа беларусам з часовым дазволам на жыхарства, якія згубілі пашпарт (або ён пратэрмінаваны)
Продлённый паспорт. Как сделать что с ним можно, а что нельзя
Продлённый паспорт. Как сделать, что с ним можно, а что нельзя
По теме
Продлённый паспорт. Как сделать, что с ним можно, а что нельзя
Доверенности справки выписки апостиль. Как айтишники оформляли это за границей
Доверенности, справки, выписки, апостиль. Как айтишники оформляли это за границей
По теме
Доверенности, справки, выписки, апостиль. Как айтишники оформляли это за границей

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

8

А в чем смысл то? Ну напечатали люди красивый блокнотик. Немного Фотошопа и можно свой такой сделать? Объявить грядки на даче независимым государством с флагом, гербом к конституцией? Пока санитары не узнали должно работать. Там в интернетах бывает реклама всяких Борбодосов, Науру, Микронезий, Каймановых островов - это уже интереснее.

-6

Можно румынский или болгарски паспорт чуть ли не за пару сотен евро купить)

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше
2

Может за банку кефира и бублики?

Если ты этнический румын, имеешь документы по все линии родства выданные органами ЕС, отстоял пол года в очереди на подачу а потом 1-2 года на выдачу решения — то да, можешь уложиться в пару сот евро ПОШЛИН.

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
4

А ещё можно в интернете писать всякую чушь, главное чтобы аудитория была такая же одноклеточная. Вместо "паспорта ЕС за пару сотен" вложи сразу их в пирамиду, шанс успеха будет выше.

-6

поверь, я знаю о чем пишу) есть тысяча и один способ как можно легализоваться в ЕС быстро и дешево. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement], для которого единственный путь легализации - это ждать 1.5 года внж в польском ужонде

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
2

Нет, ты не знаешь, о чем пишешь. Факт. Именно поэтому с "паспорта ЕС за пару сотен" упростил условие до "легализоваться".

Я-то куда быстрее получил ВНЖ, и ВНЖ не в Польше, поэтому и смеюсь с деревенского Ваньки, который познаёт мир по заголовкам статей копирайтеров.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2023, 23:17

-9

А чем эти паспорта отличаются от "будущего паспорта" бегунков светкиных?)

Bart Simpson
Bart Simpson Meme officer в localhost
6

Позвоните когда можно будет по ним счёт на крипто бирже открыть или банковский аккаунт.
Палау даёт официальный ВНЖ. Но Proof of address ещё не осилили.
EmiratesID дешевле многих этих картонок стоит, минимум обязательств и 0% налогов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2023, 10:01

-1

Палау дает e-residence, это не ВНЖ, он только продляет визу.
EmiratesID так просто не купить и 0% лишь до тех пор пока ты там налоговый резидент.

2
yakushewsky
yakushewsky IT security developer в Scandinavian bank
-9

Девбай из новостей о айти превратился в сайт о эмиграции и поисках работы

2

не хотят писать что у горизонта вышла новая модель ноутбука

3

Все государства, гос органы, граждане – это корпорации, а свидетельство о рождении/паспорт – это контракт.
Для любознательных, почитайте, что такое common law and statute law.
Государство с гражданами работает на условиях контракта, регулируемого statute law.
Вы все рабы, только вам врут, что это не так.
Узнайте, что такое citizen vs sovereign. Может в 16 веке ваши прадеды на самом деле имели герб и были свободными людьми, но аудитория этого сайта точно не свободна. Она просто строит свою собственную цифровую тюрьму.

https://davidicke.com/2021/02/23/how-to-deal-with-police-and-all-authority-under-common-law-the-real-law-of-the-land/

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2023, 11:06

Bart Simpson
Bart Simpson Meme officer в localhost
-1

Аудитория просто охлос, у которой нет права голосовать или быть выбранными.
Господа рассматривали Восточную Европу как источник дешевого аутсорса и недорогого пушечного мяса.
Павел Щелин хорошо на эту тему стелит.

balalayka
balalayka HR в кочевник
0

Спасибо за интересную статью.

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
1

Да, сложно сейчас честным СМИ, если приходится писать шуточные статьи на тему паспорта Тихановской и паспортов Мирового Правительства.

-2

Так как подписчиков и читателей в телеге у devby больше, чем у Тихановской, предлагаю основать цифровое кибергосударство ДевБайГрад с налогами на айти в 0%(чтоб грузины обзавидовались). Можно будет содержать сайт за счёт распила грантов, вместо сбора донатов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2023, 17:38

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
-1

Кстати, один желтый ресурс уже обыгрывал эту тему в комичной ипостаси. А вы случайно не с ними заодно?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2023, 12:37

-2

вокруг одни фейки, заговоры и рептилоиды. только государственные сми несут правильную правду народу

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 жніўня 2023, 14:48

-7

Вот и бегунки решили такой же выдуманный паспорт сделать, даже кухарку светку сделали своей президентссой. Жаль им можно лишь будет подтереться или под стол подложить чтоб не шатался, в польски ужонд все равно придётся идти с нормальным беларуским паспортом, выданным в МВД РБ xD

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
-4

Во и я о том же.

0

Жаль им можно лишь будет

А паспортом рб или рф уже сейчас можно только подтереться

Жабчеслав Лягушманн
Жабчеслав Лягушманн Старший Квакатель в Болоте
0

Жаль им можно лишь будет подтереться или под стол подложить чтоб не шатался

В принципе, не далеко ушел и от государственного в текущих реалиях.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 жніўня 2023, 13:40

2

Предупреждаем: по беларусским законам, граждане Беларуси, обладающие другими гражданствами и ВНЖ, обязаны сообщать об этих вторых (третьих и т. п.) гражданствах властям.

Передайте "беларуским" законам что юг воооон там.