Як БДУІР набірае ў 2024: месцаў на бюджэце больш, а платных рэзка менш

БДУІР апублікаваў план набору на першы курс на 2024 год. У параўнанні з мінулым годам універсітэт павялічыў колькасць бюджэтных месцаў і рэзка скараціў месцы для платнікаў.

26 каментарыяў

Сёлета БДУІР на першы курс плануе прыняць 2810 чалавек. За апошнія чатыры гады гэта самы нізкі план набору.

Для параўнання: у 2021 план склаў 2878 чалавек, у 2022 годзе — 2886 чалавек, у 2023 годзе — 2894 чалавекі. У параўнанні з мінулым годам колькасць месцаў ва ўніверсітэце для першакурснікаў скарацілася на 3% (мінус 84 месцы).

Бюджэтнікі і платнікі

Для бюджэтнікаў сёлета ў БДУІР выдзелена 1290 месцаў. Гэта амаль на 11% больш, чым летась. А вось платнікам не пашанцавала. Сёлета месцаў для іх значна менш, чым летась, — усяго 1520. Гэта антырэкорд за апошнія чатыры гады. У параўнанні з мінулым годам колькасць месцаў на платную форму навучання скарацілася на 12% (мінус 209 месцаў).

Што яшчэ змянілася

  • Агульны планавы набор студэнтаў на дзённую форму амаль не змяніўся. Сёлета ён складае 2100 чалавек (у 2023 — 2114). Але змянілася размеркаванне месцаў паміж бюджэтнікам і платнікамі. На дзённую бюджэтную форму навучання колькасць месцаў вырасла на 7% да 1190 (у 2023 годзе — 1103 месцы). У той жа час набор платнікаў на дзённую форму скараціўся на 10% — са 1009 (у 2023) да 910 чалавек.
  • Ад гэтага года ў БДУІР пачне навучанне новым спецыяльнасцям: «электроннае машынабудаванне», «кіберфізічныя сістэмы», «лічбавы маркетынг».
  • БДУІР цалкам перапрацаваў канцэпцыю падрыхтоўкі па спецыяльнасці «мікра- і нанаэлектроніка». Па заканчэнні навучання выпускнікі атрымаюць і кваліфікацыю, і ступень магістра. 
  • Упершыню прадугледжаныя бюджэтныя месцы на дыстанцыйнай форме. На гэты год іх 5. 
  • У тры разы вырасла колькасць месцаў для завочнікаў-бюджэтнікаў (скарочаная форма), пры гэтым на 8% менш стала месцаў для завочнікаў-платнікаў (скарочаная форма). 

Змены па факультэтах

Паглядзелі, як змяніўся набор на дзённую бюджэтную і платную формы навучання па факультэтах.

Факультэт камп’ютарных сістэм і сетак

Планавы набор студэнтаў на першы курс на самы папулярны факультэт БДУІР сёлета меншы, чым летась. Усяго выдзелена 420 месцаў, у 2023 годзе іх было 465, або на 10% больш. 

План прыёму змяніўся за кошт карэкціровак колькасці месцаў для платнікаў: сёлета іх на 45 менш, чым летась (2024 — 205 месцаў, 2023 — 250 месцаў).

Для спецыяльнасці «камп’ютарная інжынерыя» колькасць платных месцаў скарацілася 100 да 85, для «інфарматыкі і тэхналогій праграмавання» — з 85 да 55. 

Факультэт камп’ютарнага праектавання

Агульны набор — 390 студэнтаў (у 2023 — 390).

Сёлета на факультэце з’явілася новая спецыяльнасць — «электроннае машынабудаванне». Для ахвотных выдзелена 30 месцаў (25 для бюджэтнікаў, 5 — для платнікаў). 

Агульная колькасць месцаў на дзённую бюджэтную форму на факультэце вырасла з 210 да 255, у той жа час колькасць платных месцаў скарацілася са 180 да 135

Факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання

Агульны набор — 405 студэнтаў (у 2023 — 435).

Сёлета на факультэце пачнецца набор на новую спецыяльнасць — «кіберфізічныя сістэмы». Для ахвотных выдзелена 60 месцаў (50 для бюджэтнікаў, 10 — для платнікаў). 

Нягледзячы на ўключэнне ў план новай спецыяльнасці агульная колькасць месцаў на факультэце скарацілася за кошт платнікаў. Калі летась для навучання на платнай форме было выдзелена 220 месцаў, то сёлета толькі 190. Таксама факультэт амаль у два разы (з 210 да 120 месцаў) скараціў набор студэнтаў для навучання спецыяльнасці «сістэмы кіравання інфармацыяй».

Факультэт інфармацыйнай бяспекі 

Агульны набор — 265 студэнтаў (у 2023 — 235).

Колькасць платных месцаў для навучання спецыяльнасці «інфармацыйная бяспека» вырасла амаль у 3 разы — з 15 да 40. На 5 бюджэтных месцаў (са 125 да 130) вырас набор па спецыяльнасці «сістэмы і сеткі інфакамунікацый». 

Факультэт радыётэхнікі і электронікі

Агульны набор — 260 студэнтаў (у 2023 — 235).

Для бюджэтнікаў сёлета выдзелена 230 месцаў (у 2023 — 195), а вось для платнікаў 30 (на 10 менш). На факультэце скасавалі набор на платную форму адразу па трох спецыяльнасцях: «нанатэхналогіі і нанаматэрыялы», «інфармацыйныя і кіроўныя сістэмы фізічных установак», «мікра- і нанаэлектроніка».

Інжынерна-эканамічны факультэт

Агульны набор — 360 студэнтаў (у 2023 — 354).

Сёлета на факультэце з’явілася новая спецыяльнасць — «лічбавы маркетынг». Для ахвотных выдзелена 90 месцаў (15 для бюджэтнікаў, 75 — для платнікаў). 

У той жа час скараціўся планавы набор студэнтаў на спецыяльнасць «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі». Колькасць месцаў для бюджэтнікаў скарацілася з 85 да 70, для платнікаў — са 155 да 80.

«Атрымліваю $2000, але хачу ў ІТ на $500». Навошта вучацца на ІТ-курсах у 2024?
Па тэме
«Атрымліваю $2000, але хачу ў ІТ на $500». Навошта вучацца на ІТ-курсах у 2024?
«Падмурак». Студэнты трох тэхнічных ВНУ ацанілі, як іх вучаць
Па тэме
«Падмурак». Студэнты трох тэхнічных ВНУ ацанілі, як іх вучаць
МВД назвало самый протестный вуз. Это не БГУИР
По теме
МВД назвало самый протестный вуз. Это не БГУИР
«Лёшу вучаць пісаць код, але не праграмы». Завочнік БДУІР пра багі сістэмы
Па тэме
«Лёшу вучаць пісаць код, але не праграмы». Завочнік БДУІР пра багі сістэмы
Средняя школа для средних учеников. Что не так с беларусской системой образования
По теме
Средняя школа для средних учеников. Что не так с беларусской системой образования

Читать на dev.by