У Тбілісі беларусы зладзілі пікет супраць доўгага разгляду прашэнняў аб прытулку

24 траўня, Позірк. Пікет, закліканы прыцягнуць увагу да праблемы доўгага разгляду прашэнняў беларусаў аб палітычным прытулку, адбыўся 24 траўня перад Дэпартаментам міграцыі МУС Грузіі ў Тбілісі.
Акцыю зладзілі чэмпіёнка свету па тайскім боксе Марына Зялёная і праваабаронца Раман Кісляк, якія былі вымушаныя бегчы з Беларусі і папрасілі грузінскія ўлады надаць ім статус уцекачоў.
Кісляк паведаміў “Позірку”, што ў 2019–2024 гадах беларусы “50 разоў звярталіся” па адпаведны статус у гэтай краіне. “За гэты час ніводнага статусу беларусам не прадстаўлена: ні статусу бежанца, ні гуманітарнага статусу”, — падкрэсліў праваабаронца.
Яму вядомыя тры беларускія сям’і, у дачыненні да якіх перавышаны гранічна дазволены заканадаўствам тэрмін разгляду адпаведных заяў — 21 месяц.
Пікет цягнуўся больш за тры гадзіны.
“Пасля абеду да нас выйшаў супрацоўнік дэпартамента, начальнік аддзела з перакладчыцай, паслухаў, што мы патрабуем, і абяцаў, што яны звернуць увагу на нашы патрабаванні”, — сказаў Кісляк.
Праваабаронца дадаў, што плануецца серыя пікетаў па розных праблемах легалізацыі беларусаў у Грузіі. Ён разлічвае на тое, што ўлады краіны прыслухаюцца да іх.
Варта адзначыць, што Кісляк і Зялёная з’яўляюцца кандыдатамі ў члены Каардынацыйнай рады трэцяга складу, але прадстаўляюць розныя балатаваныя спісы.


- ГрамадстваУ рамках справы 19 кур'ераў, затрыманых у Мінскай вобласці, вядома больш за сотню эпізодаў махлярства — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ РНПЦ псіхічнага здароўя чарга на шпіталізацыю пацыентаў з гульнявой залежнасцю — псіхолагМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025–2026 гадах на 19 чалавек было накладзена абмежаванне на наведванне гульнявых пляцовак — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні Літва надала статус уцекача 11 грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваЖыхары Беларусі сталі менш наведваць кінатэатры і цыркі — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

