Вячорка і Лябедзька правядуць сустрэчы ў офісе Зяленскага, Вярхоўнай Радзе, урадзе Украіны

23 лютага, Позірк. Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яе дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька 23 лютага прыбылі ў Кіеў з двухдзённым візітам.
“Прыехалі на запрашэнне Вярхоўнай Рады. Будзем сустракацца з прадстаўнікамі офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, дэпутатамі Рады, а таксама з дэпутатамі еўрапейскіх парламентаў, якія прыбылі ў Кіеў з нагоды другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны”, — паведаміў “Позірку” Вячорка.
Паводле яго слоў, у планах таксама сустрэча з байцамі палка Каліноўскага, “якія змагаюцца за Украіну, а значыць, і за Беларусь”.
“Наш візіт прымеркаваны да гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны. Мы прыехалі выказаць салідарнасць і падтрымку, а таксама пагаварыць аб магчымасцях супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і Украінай… Ёсць шэраг пытанняў, якія трэба абмеркаваць і на ўзроўні ўрада, і на ўзроўні парламента”, — сказаў галоўны дарадца дэмакратычнага лідара.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



