Кантэнт рэсурсаў праекта “Будзьма” і рэгіянальнага медыя “Вольнае Глыбокае” прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
30 чэрвеня, BPN. Суд Ленінскага раёна Мінска 28 чэрвеня прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт сайта і старонак у сацыяльных сетках вядомага культурна-асветніцкага праекта “Будзьма”, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства інфармацыі.
У той жа дзень суд Ушацкага раёна (Віцебская вобласць) прыняў аналагічнае рашэнне па змесціве тэлеграм-канала “Ушачы”.
26 чэрвеня суды Глыбоцкага раёна (Віцебская вобласць) і Чыгуначнага раёна Віцебска прызналі “экстрэмісцкім” кантэнт старонак незалежнага рэгіянальнага медыя “Вольнае Глыбокае” ў “Інстаграме” і “Вконтакте”, а таксама відэаролік “Ябатек начали задерживать / Фельетоны Лупача” на відэахостынгу “ЮТуб”.
Варта адзначыць, што ў дакуменце на сайце Мінінфарма згаданыя рэсурсы напісаныя з памылкамі, перайсці па ўказаных спасылках немагчыма.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



