Апалагет палітыкі Лукашэнкі дэпутат Шпакоўскі паўдзельнічае ў міжнароднай канферэнцыі на тэму правоў чалавека

29 жніўня, Позірк. Член камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Аляксандр Шпакоўскі возьме ўдзел у 12-й глабальнай канферэнцыі маладых парламентарыяў Міжпарламенцкага саюза, якая пройдзе 4–6 верасня ў Самаркандзе (Узбекістан), вынікае з графіка на сайце ніжняй палаты беларускага парламента.
Сёлета тэма форуму — “Аднаўленне правоў чалавека, справядлівасці і годнасці для ўсіх у турбулентныя часы”.
Згодна з праграмай канферэнцыі, запланавана шэсць тэматычных сесій: “Захаванне правоў моладзі падчас канфліктаў”, “Абарона лічбавых правоў у лічбавую эпоху”, “Забеспячэнне кліматычнай устойлівасці цяпер і для будучых пакаленняў”, “Прасоўванне эканамічных правоў моладзі і занятасці ва ўмовах нявызначанай будучыні”, “Забеспячэнне палітычных правоў і спыненне гвалту ў дачыненні да жанчын і моладзі”, а таксама трэнінг па супрацьдзеянні гвалту ў дачыненні да жанчын і “Неканферэнцыя” (два паралельныя мерапрыемствы ў рамках адной сесіі).
Асобных мерапрыемстваў, прысвечаных, напрыклад, вяршэнству права, свабодзе слова, свабодзе сходаў, праблеме палітвязняў, катаванняў, рэпрэсій або адказнасці за парушэнні правоў чалавека, у праграме форуму няма.
Разам з тым у апісанні сесіі пра палітычныя правы гаворыцца, што “маладыя людзі па-ранейшаму сутыкаюцца з перашкодамі для палітычнага ўдзелу, уключаючы дыскрымінацыю паводле ўзроставай прыкметы і палітычны гвалт, асабліва ў дачыненні да жанчын”. “На гэтай сесіі будуць разгледжаныя спосабы абароны і прасоўвання палітычных правоў моладзі, выкаранення гвалту, а таксама забеспячэння таго, каб голас маладых людзей быў пачуты і каб яны былі прадстаўленыя ў працэсах прыняцця рашэнняў”, — гаворыцца ў праграме.
Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падаўлення пратэстаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі разгарнуў нябачаныя дагэтуль рэпрэсіі. Многія апаненты ўладаў і проста грамадзяне, якія праявілі — з пункту гледжання рэжыму — нелаяльнасць, прайшлі праз зняволенне, многія — дагэтуль знаходзяцца ў няволі, затрыманні з палітычных матываў працягваюцца. Сотні тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
З 2020 года ліквідавана больш за 2 тыс. аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый. Палітычнае поле рафінаванае — легальна існуюць толькі праўладныя партыі і структуры, у тым ліку моладзевыя. Практычна ўсе сферы жыцця зарэгуляваныя і ідэалагізаваныя.
41-гадовы Шпакоўскі на раннім этапе палітычнай актыўнасці быў звязаны з апазіцыйным рухам і прытрымліваўся радыкальных поглядаў. У сярэдзіне 2010-х адкрыта перайшоў на праўладныя і антызаходнія пазіцыі, заняўся прапагандысцкай дзейнасцю. Неўзабаве пасля гэтага яго пачалі прыцягваць да працы ў дзяржаўных інстытуцыях: на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года і парламенцкіх выбарах 2016-га Шпакоўскі быў “экспертам інфармацыйнага штаба” Цэнтрвыбаркама, у 2019-м — “экспертам навукова-экспертнай групы” пры дзяржаўным сакратары Савета бяспекі, у 2021-м указам Лукашэнкі быў уключаны ў склад камісіі, якая рыхтавала змены ў Канстытуцыю. У 2023–2024 гадах быў дарадцам-пасланнікам амбасады Беларусі ў Расіі, у 2024-м стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Шпакоўскі неаднаразова адмаўляў наяўнасць рэпрэсій у Беларусі, а таксама абараняў сілавікоў пасля пратэстаў, выступаў супраць амністыі палітычных апанентаў.
Знаходзіцца пад санкцыямі Польшчы і Украіны.
Міжпарламенцкі саюз заснаваны ў 1889 годзе, штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя). Міжнародная арганізацыя аб’ядноўвае 183 парламенты, уключаючы Нацыянальны сход Беларусі. Пазіцыянуе сябе як структуру, што прасоўвае дэмакратыю і правы чалавека, пры гэтым у саюз уваходзяць у тым ліку парламенты дзяржаў з недэмакратычнымі палітычнымі сістэмамі.
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФейгін: Да 2030 года ў Беларусі могуць адбыцца перамены, якія — складана прагназаваць, але магчымасць таталітарнай краіны вычарпанаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–28 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаГрамадскія слуханні па вызначэнні месца захоўвання ядзерных адходаў у Беларусі завершацца да канца года — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 12,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля двухтыднёвага перапынку мігранты другія суткі спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю ўсіх трох суседніх краін ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


