ЕАБР павысіў гадавы прагноз па Беларусі
3 жніўня, Позірк. Аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) прагназуюць рост ВУП Беларусі ў 2026 годзе вышэй за 1,5%, гаворыцца ў штотыднёвым макраэканамічным аглядзе арганізацыі.
У чэрвені ў ЕАБР заяўлялі, што чакаюць росту на ўзроўні 1,3% (план беларускіх уладаў — 2,8%).
Аналітыкі матывуюць гэта ростам інвестыцый у асноўны капітал (у студзені — чэрвені іх аб’ём павялічыўся на 4,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года; па выніках пяці месяцаў рост складаў 1,5%).
Адзначаецца, што паскарэнне ў значнай ступені звязана з “вяртаннем будаўнічых работ да росту”, які склаў 1,9% ў гадавым выражэнні, а таксама з павелічэннем інвестыцый у абсталяванне да 9,4%.
Як адзначаецца ў аглядзе, важную ролю ў захаванні інвестыцыйнай актыўнасці працягвае адыгрываць дзяржаўная падтрымка: інвестыцыі, прафінансаваныя з бюджэту, выраслі на 11,4% у гадавым выражэнні, а аб’ём укладанняў за кошт ільготных крэдытаў павялічыўся амаль у два разы.
30 ліпеня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацыянальнага банка кіраўнік рэгулятара Раман Галоўчанка заявіў, што пазітыўная дынаміка попыту на інвестыцыі не падмацавана ўнутранай устойлівасцю бізнесу.
Паводле яго, асноўны ўклад у прырост інвестыцый у Беларусі забяспечваецца банкаўскім крэдытаваннем, а доля ўласных сродкаў арганізацый зніжаецца. Рэгулятар лічыць гэта “не вельмі пазітыўным”.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД наблізілася да 6,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



