Беларусь на 6-м месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у чэрвені, на 11-м — за першую палову 2026 года

21 ліпеня, Позірк. Беларусь з паказчыкам 2,89% заняла 11-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за першую палову 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.
У першай пяцёрцы Украіна (+5,7%), Кыргызстан (5,5%), Казахстан, Літва (па +5,1%) і Малдова (+4,80%). Менш, чым у Беларусі, цэны павялічыліся ў Азербайджане (+2,7%), Эстоніі (+2,6%) і Таджыкістане (на 2,4%).
У чэрвені хуткасць павелічэння спажывецкіх цэн у Беларусі (0,33%) была шостай пасля Расіі (+0,87%), Казахстана (+0,8%), Кыргызстана (+0,7%), Узбекістана (+0,6%) і Літвы (+0,5%).
Менш яны павялічыліся ў Грузіі (+0,1%), не змяніліся ў Латвіі, знізіліся ў Малдове (-0,06%), Таджыкістане, Украіне (па -0,1%), Азербайджане (-0,3%), Арменіі, Эстоніі (па -0,5%).
Для параўнання: у Польшчы цэны ў чэрвені знізіліся на 0,5%, з пачатку года — выраслі на 1,8%.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЭксперты назвалі "кіраваную перадачу ўлады зверху" найбольш верагодным сцэнарыем сыходу Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка



