На дачах крадуць тушонку, гарэлку, алей, граблі, бензін, пасцельную бялізну — МУС

10 чэрвеня, Позірк. У хроніцы крадзяжоў з дачных участкаў за пяць месяцаў 2026 года фігуруюць прадукты і разнастайная маёмасць, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела арганізацыі працы ўчастковых інспектараў міліцыі ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі МУС Міхаіл Жыльцоў на прэс-канферэнцыі 10 чэрвеня.
Злодзеі ўнеслі, у прыватнасці, кампрэсар ад халадзільніка, банку тушонкі, алей, настойку праполісу, тэлевізар, алюмініевы рондаль, чайнік, ручную швейную машынку, пасцельную бялізну, тэлефон, набор крыштальных фужэраў, чайны сервіз, пяць літраў бензіну, граблі, газонакасілку, гумовую лодку.
“Гэта значыць злодзеям, у прынцыпе, усё адно, што браць, галоўнае — улезці ў дом і хоць бы чым-небудзь пажывіцца“, — адзначыў прадстаўнік МУС.
Паводле яго слоў, злодзеі пранікаюць праз дрэнна ўмацаваныя дзверы, расхістаныя або адкрытыя вокны, форткі. Як правіла, шкла ўжо не б’юць, каб не прыцягнуць шумам увагу суседзяў.
У асноўным арудуюць мясцовыя жыхары альбо жыхары суседніх вёсак.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



