Мінск 15:03

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

Фота: pixabay.com

30 красавіка, Позірк. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 10 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Гэта ўзятыя пад варту і прысуджаныя да пазбаўлення волі за ўзаемадзеянне з “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” Максім Сямітка, Святлана Ангелейка, Яўген Фядосенка, Віктар Кізевіч, Аляксандр Конанаў, Аляксей Кузаваткін, Уладзімір Целяпун (праваабаронца з Мазыра, Гомельская вобласць), Наталля Уласава, Віктар Жданюк, Віталь Лухверчык.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Адпаведную заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі Беларускі ПЭН, Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага, “Прававая ініцыятыва”.

На 30 красавіка ў Беларусі 841 чалавек прызнаны палітвязнем.

Падзяліцца: