Вызвалена 250 палітвязняў, большасць застанецца ў Беларусі — Ціханоўская

19 сакавіка, Позірк. Аб вызваленні 250 зняволеных паведамляецца 19 сакавіка ў тэлеграм-канале дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
З яе слоў вынікае, што большасць зможа застацца ў краіне: “250 палітычных зняволеных вызваленыя і змогуць абняць сваіх блізкіх. <…> Вельмі важна, што дзякуючы намаганням Злучаных Штатаў 235 чалавек засталіся дома, у Беларусі, побач са сваімі сваякамі. 15 чалавек былі адпраўленыя ў Літву — яны ўжо ў бяспецы і атрымаюць усю”.
“Я шчыра ўдзячная Дональду Трампу, Джону Коўлу, Крысу Сміту і амерыканскай адміністрацыі, якая нястомна працуе над вызваленнем людзей. Гэтыя гуманітарныя намаганні даюць вынік і ратуюць жыцці. Я таксама дзякую ўсім нашым партнёрам, якія разам з намі настойліва дамагаюцца вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій і сапраўдных пераменаў у Беларусі“, — дадала палітык.
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што ён з “прынцыпу гуманізму” прыняў рашэнне аб “памілаванні [250 асоб], асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Паводле інфармацыі Офіса Святланы Ціханоўскай (ОСЦ), у Літву накіраваны: Кацярына Бахвалава (Андрэева), Кірыл Казей, Аляксандр Казлянка, Дзмітрый Кубараў, Мікалай Куляшоў, Анастасія Лойка, Сяргей Маўшук, Аляксей Мельнікаў, Эдуард Пальчыс, Марфа (Марыя) Рабкова, Дзяніс Жалязко і Мікіта Залатароў.
Вызваленне праваабаронцаў Рабковай, Стэфановіча і Лойкі пацвердзіў у сваім тэлеграм-канале і на сайце праваабарончы цэнтр “Вясна”, Самусенкі — яго жонка Алеся Жыткова ў “Фэйсбуку”.
Паводле інфармацыі ОСЦ, імёны астатніх вызваленых будуць паведамляцца толькі членам іх сем’яў.
Палітвязні традыцыйна вызваленыя ў межах перамоваў са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам (19 сакавіка наведаў Мінск і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам).
Аб зняцці амерыканскіх санкцый з ААТ “Белінвестбанк”, ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” і Міністэрства фінансаў паведаміла па іх выніках прэс-служба Лукашэнкі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень вывазу палітвязняў Літва ўпершыню за тыдзень не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


