Мінск 14:41

Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі са смерцю Алены Панковай, асуджанай за ўдзел у пратэстах

Алена Панкова
Фота: ok.ru

5 сакавіка, Позірк. Спачуванні ў сувязі са смерцю Алены Панковай выказала ў сваім тэлеграм-канале дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.

“Вельмі балюча чытаць пра смерць Алены Панковай. Ёй было толькі 54”, — напісала палітык.

“Алена была асуджаная за ўдзел у пратэстах і адбывала “хатнюю хімію” (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. — “Позірк”.): жыццё па жорсткім графіку і пад пастаянным кантролем. Часта на “хіміі” складана рабіць самыя простыя рэчы, у тым ліку клапаціцца пра сваё здароўе, бо нават для звычайнага візіту да лекара трэба прасіць дазвол і ўзгадняць кожны крок. Гэта цяжка ўявіць, але так выглядае штодзённасць людзей, якіх караюць за грамадзянскую пазіцыю”, — адзначыла Ціханоўская.

Спачуванні яна выказала блізкім памерлай і яе 18-гадоваму сыну.

Пра смерць Панковай — географа па адукацыі — паведаміла 4 сакавіка “Наша Ніва”. Паводле даных выдання жанчына памерла ў лютым 2026 года. Прычыны невядомыя.

Улетку 2025 года яна была асуджаная паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

5 верасня 2025 года была ўключаная МУС у спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Памёр экс-палітвязень Дзяніс Сакалоўскі — Луцкіна

22 лютага, Позірк. Пра смерць былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага паведаміла 22 лютага былая зняволеная Ксенія Луцкіна. "Выдатны аператар, выдатны чалавек. Былы палітычны вязень, які ніколі ніколі нікому не скардзіўся", — напісала яна на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку". Згодна са звесткамі …

Падзяліцца: