Памёр экс-палітвязень Дзяніс Сакалоўскі — Луцкіна

22 лютага, Позірк. Пра смерць былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага паведаміла 22 лютага былая зняволеная Ксенія Луцкіна.
“Выдатны аператар, выдатны чалавек. Былы палітычны вязень, які ніколі ніколі нікому не скардзіўся”, — напісала яна на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Згодна са звесткамі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), пасля вызвалення ўлетку 2021 года Сакалоўскі з’ехаў у Нямеччыну. Мужчына, як адзначае БАЖ, памёр у суботу, 21 лютага.
Паводле інфармацыі праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, Сакалоўскі — былы аператар тэлеканала “Беларусь 1”. Быў затрыманы 22 снежня 2020 года па “справе “Прэс-клуба Беларусь” за “ўхіленне ад выплаты падаткаў”. Вызвалены 23 жніўня 2021-га “на падставе памілавання”.
Луцкіна да жніўня 2020 года працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да забастоўкі супрацоўнікаў холдынгу, пазней звольнілася і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу. Была затрыманая ў снежні 2020-га.
8 верасня 2022 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Луцкіну да 8 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
16 жніўня 2024 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай скіраванасці”. 20 жніўня стала вядома, што Луцкіна на волі. Неўзабаве пасля вызвалення пакінула Беларусь.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае — за дзве дэкады лютага спынена больш спробаў, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



