Музыка Алег Хаменка прыгавораны да трох год пазбаўлення волі

5 сакавіка, Позірк. Мінскі гарадскі суд 4 сакавіка прыгаварыў 58-гадовага музыку Алега Хаменку да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Яму таксама прызначаны штраф у памеры больш за 20 тыс. рублёў
Судовы працэс у дачыненні да Хаменкі пачаўся 19 лютага 2026 года.
Вядома, што на экспертызу былі накіраваныя выпускі музычных праграм Хаменкі на “Радыё Рацыя” (Польшча), раней прызнаным “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Такім чынам, абвінавачанне звязанае з супрацоўніцтвам з радыёстанцыяй, адзначае БАЖ.
Хаменка быў затрыманы ў Мінску 17 чэрвеня 2025 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры.
9 ліпеня мінулага года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала музыку палітвязнем.
Хаменка — вядомы ў Беларусі музыка, радыёвядучы, прадзюсар і папулярызатар беларускай музычнай культуры. Лідар фолк-гурта “Палац”.
Выкладаў у Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў. У 2008 годзе пры падтрымцы дзіцячага фонду ЮНІСЕФ сумесна з Тамарай Лісіцкай і Людмілай Рыжковай запісаў і выпусціў для дзяцей серыю аўдыёказак “Беларускія народныя казкі”, быў вядучым музычнага фестывалю “Камяніца”, які штогод праводзіўся пад Мінскам.
Вядучы радыёверсіі хіт-парада Tuzin.fm “Тузін хітоў” на “Радыё Рацыя” і аўтарскай праграмы “Фолк брама”. Быў вядучым праграмы “Брама Існасці” на радыёстанцыі “Аўтарадыё” аж да яе закрыцця 12 студзеня 2011 года па палітычных матывах.
У складзе гурта “Палац“ здымаўся ў мастацкім фільме “Анастасія Слуцкая“, а таксама ў якасці камео ў серыяле “Вышэй за неба“.
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


