Двое беларусаў затрыманыя ў Польшчы за гандаль наркотыкамі

2 лютага, Позірк. У Польшчы за гандаль наркотыкамі ў складзе злачыннай групы затрыманыя двое грамадзян Беларусі, паведамляе паліцыя горада Рыбнік (Сілезскае ваяводства).
Усяго па справе затрымана 12 чалавек, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, гандлі наркотыкамі і адмыванні грошай.
Справа перададзеная ў суд 30 студзеня.
Адзначаецца, што сабраныя следствам доказы ахопліваюць перыяд з 2023 па 2025 год і тычацца сярод іншага ўвозу ў Польшчу не менш за 267 кг наркотыкаў, якія прынеслі абвінавачаным фінансавую выгаду ў памеры больш за 15 млн злотых (3,5 млн еўра).
Канфіскавана больш за 10,5 кг наркотыкаў. Таксама канфіскавана маёмасць падазраваных на суму каля 1,6 млн злотых (каля 450 тыс. долараў): больш за 360 тыс. злотых наяўнымі, аўтамабілі класа люкс коштам каля 1 млн злотых і замарожаныя сродкі на рахунках на суму больш за 60 тыс. злотых. Акрамя таго, канфіскаваная крыптавалюта на суму звыш 51 тыс. долараў.
Група дзейнічала па ўсёй Польшчы: затрыманні прайшлі ў Глівіцэ, Лодзі, Кракаве і Сасноўцы.
Гл. таксама:
У Польшчы двое беларусаў, абвінавачаных у паветранай кантрабандзе, узятыя пад варту на тры месяцы
За мінулы тыдзень 20 грамадзян Беларусі добраахвотна пакінулі Польшчу на патрабаванне яе ўладаў
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


