Аэрапорт Вільнюса не працаваў менш за тры гадзіны, аднак асобныя рэйсы затрыманыя на паўсутак

31 кастрычніка, Позірк. На паўсутак затрыманыя асобныя авіярэйсы ў Вільнюс пасля чарговага закрыцця аэрапорта з-за фіксацыі ў паветранай прасторы Літвы зондаў меркавана з кантрабанднымі цыгарэтамі.
Аэрапорт быў зачынены 30 кастрычніка з 20:10 да 22:43 па мясцовым часе (з 21:10 да 23:43 па беларускім). Яго кіраўніцтва папярэдзіла, што “на працягу дня магчымыя затрымкі асобных рэйсаў з-за парушэння ратацыі экіпажаў і паветраных судоў”.
Прыкладна на паўсуток затрыманыя рэйсы Франкфурт — Вільнюс (“Люфтганза”) і Анталья — Франкфурт (Mavi Gök Airlines).
Як паведаміў “Позірку“ адзін з пасажыраў рэйса Франкфурт — Вільнюс, навіна аб пераносе рэйса заспела яго ўжо на гейце. Спачатку вылет быў перанесены з 20:50 на 21:30 па мясцовым часе (-2 гадзіны да беларускага), а затым на 7:30 і 8:00. У сервісным цэнтры “Люфтганзы“ пасажыры атрымалі ваўчары для бясплатнага размяшчэння ў гасцініцах, быў арганізаваны трансфер да месцаў размяшчэння. Па стане на 8:20 пасажыры ў салоне, але самалёт яшчэ не вылецеў.
29 кастрычніка праз пастаяннае ўварванне з Беларусі паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі Літва да канца лістапада закрыла агульную мяжу.
Да гэтага мяжа, а таксама аэрапорт зачыняліся некалькі разоў на пэўны час.
Упершыню аэрапорт быў зачынены ў ноч 5 кастрычніка, мяжа — у ноч на 22 кастрычніка.
Гл. па тэме:
Литва закрыла границу надолго. Извинится ли Лукашенко перед Вильнюсом? (на рускай мове)


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
