Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

21 кастрычніка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 21 кастрычніка прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 14 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер такі статус маюць 1.247 чалавек.
Адпаведны статус атрымалі Валянцін Анцыповіч, Мікіта Пуцыла, Дзмітрый Захараў, Артур Сыракваша, Аляксандр Лабузаў, Ігар Калуеў, Наталля Раманенка, Уладзімір Міхайленка, Вячаслаў Сямёнаў, Дзмітрый Хальцоў, Ігар Брадко, Сяргей Кебец, Аляксей Кубракоў і Вольга Асіпчык.
Паводле слоў праваабаронцаў, гэтыя людзі “ўзятыя пад варту і асуджаныя да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем” з “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Адпаведную заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Прававая ініцыятыва, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


