Ціханоўская дапусціла стварэнне часовага лагера ў выпадку масавай дэпартацыі палітвязняў

10 верасня, Позірк. Дэмакратычныя сілы разлічваюць, што вызваленне вязняў будзе працягвацца, “аднак, на жаль, выглядае, што вызваленых будуць прымусова дэпартаваць з краіны”. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская 10 верасня ў Вільнюсе на сустрэчы з прадстаўнікамі арганізацый, што дапамагаюць палітзняволеным, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
“Таму я адразу прапаную называць рэчы сваімі імёнамі: не вызваленне, а дэпартацыя. Нам трэба быць гатовымі прыняць гэтых людзей”, — сказала на сустрэчы дэмлідар.
“Першае, што трэба зрабіць — ацаніць, колькі ужо маем наяўных месцаў, ложкаў і рэсурсаў у Польшчы і Літве, — лічыць Ціханоўская. — Другое — зрабіць разлік, якія рэсурсы і магчымасці неабходныя, каб прыняць 100, 500, 1.000 чалавек. Трэба ўлічыць, што Літве і Польшчы таксама трэба будзе дадатковы час, каб вырабіць дакументы. Магчыма, нам трэба падумаць пра стварэнне часовага лагеру”.
На думку дэмлідара, варта зрабіць прапановы для розных краін ЕС, якія ўжо прымалі ўцекачоў, у тым ліку Чэхіі, Германіі, каб накіраваць частку дэпартаваных палітвязняў туды. Пры гэтым “усе разлікі трэба хутка распрацаваць самім і потым абмеркаваць з партнёрамі”.
Яна паведаміла, што 11 верасня будзе сустракацца з прадстаўнікамі Еўрапейскай камісіі, а таксама паўночных і балтыйскіх краін наконт дадатковай тэрміновай дапамогі.
8 кастрычніка адбудзецца сустрэча ў Брусэлі з прадстаўнікамі ЕС і прэзентацыя Ацэнкі патрэбаў грамадзянскай супольнасці. “Там ужо закладзеная падтрымка палітвязням, але, магчыма, яе трэба будзе павялічыць”, — заявіла Ціханоўская.
“Мы ў кантакце і з іншымі міжнароднымі актарамі. Напрыклад, спрабуем далучыць Міжнародны Чырвоны Крыж”, — дадала яна.
Палітык падкрэсліла, што тэма палітвязняў “не павінна дзяліць, яна павінна аб’ядноўваць”. “Гэты раскол паміж тымі, хто за ціск і хто за дыялог, абсалютна штучны. Бо ціск менавіта для таго і патрэбны, каб прымусіць рэжым да саступак, каб пачаць дыялог і каб вызвалялі людзей”, — заявіла Ціханоўская.
У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская, кіраўнік праграмы па пытаннях прытулку і міграцыі Чырвонага Крыжа Літвы Віктар Астроўны, актывісты Асацыяцыі палітзняволеных Беларусі, праваабарончага цэнтра “Вясна”, арганізацый “Дапамога”, “Краіна для жыцця”, Беларускага дома правоў чалавека імя Б. Звозскава.
Іншыя падрабязнасці сустрэчы даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


