Амбасада ў Індыі параіла беларусам наведваць Катманду толькі ў выпадку крайняй неабходнасці

9 верасня, Позірк. Наведваць сталіцу Непала горад Катманду толькі ў выпадку крайняй неабходнасці параіла суайчыннікам 9 верасня амбасада Беларусі ў Індыі (па сумяшчальніцтве ў Непале).
Таксама беларусам рэкамендавана пазбягаць месцаў правядзення масавых акцый пратэсту, выконваць указанні мясцовых уладаў, у тым ліку ў рамках абвешчанай каменданцкай гадзіны.
Дыпмісія выпусціла зварот у сувязі з масавымі маніфестацыямі ў Катманду. Пратэсты пачаліся 8 верасня на фоне рашэння ўладаў аб забароне ў краіне 26 сацсетак і месенджараў. Папулярныя анлайн-сэрвісы былі заблакаваныя, бо, паводле заяў уладаў, не прайшлі рэгістрацыю ў Міністэрстве сувязі і інфармацыйных тэхналогій, не адкрылі юрыдычную асобу ў краіне і не выканалі шэраг іншых дзяржаўных прадпісанняў. Такія патрабаванні ўлады патлумачылі барацьбой з фэйкавымі навінамі, распальваннем нянавісці і анлайн-махлярствам.
8 верасня падчас сутыкненняў з сіламі правапарадку загінула 19 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні. У Катманду была ўведзена каменданцкая гадзіна.
Вынікам пратэстаў стала адстаўка прэм’ер-міністра і трох міністраў, у тым ліку кіраўніка МУС.
Нягледзячы на гэта, а таксама на аднаўленне доступу да інтэрнэт-платформаў раніцай 9 верасня, пратэсты ў Катманду не спыніліся: дэманстранты падпальвалі пакрышкі на дарогах, кідалі камяні ў паліцэйскіх і праследавалі іх на вуліцах. Паводле слоў відавочцаў, пратэстоўцы таксама падпальвалі дамы палітыкаў, у тым ліку дом прэм’ер-міністра, былі падпаленыя будынкі парламента і Вярхоўнага суда.
Колькасць ахвяр вырасла да 21.
Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 15 лютага 2024 года даверчыя граматы ад амбасадара Непала (па сумяшчальніцтве), заявіў, што для развіцця сувязяў з гэтай краінай “прыйшоў час больш эфектыўна задзейнічаць неабходны рэсурс”. Ён прапанаваў пачаць з праектаў па мадэрнізацыі аграрнага сектара, прамысловасці і энергетычнага комплексу. “Гатовы дзяліцца ведамі і досведам у навукова-тэхнічнай сферы, навучаць вашых студэнтаў па запатрабаваных спецыяльнасцях”, — падкрэсліў тады прамоўца.
Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўленыя 19 ліпеня 1993 года.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка