Два чалавекі загінула ў аўтамабільнай аварыі на поўдні Беларусі

15 ліпеня, Позірк. Два чалавекі загінула ў выніку дарожна-транспартнага здарэння позна ўвечары 14 ліпеня ў Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць), паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Аварыя адбылася каля апоўначы паміж раённым цэнтрам і Давыд-Гарадком (Столінскі раён Брэсцкай вобласці) — на трасе Р-88 (Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны).
Паводле папярэдняй інфармацыі, BMW з 29-гадовым кіроўцам за стырном сутыкнуўся з грузавіком ЗІЛ, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 18-гадовы пасажыр памерлі, яшчэ двое тых, хто быў у салоне (29 і 30 гадоў), шпіталізаваныя, пра іх стан не паведамляецца.
Адзначаецца, што на месцы здарэння працавалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, МНС, а таксама медыкі і следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны і абставіны аварыі.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



