У Гомелі вецер паваліў 12 дрэў — МНС

3 чэрвеня, Позірк. У выніку дажджу і моцнага ветру з парывамі да 15–20 м/с у Гомельскай вобласці 3 чэрвеня павалена 20 дрэў, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле звестак ведамства, 12 дрэў упала ў абласным цэнтры, 6 — у Рэчыцкім раёне, па адным — у Ельскім і Лельчыцкім раёнах.
Адзначаецца, што ў абласным цэнтры чатыры дрэвы ўпалі на аўтамабілі. Таксама зафіксавана пашкоджанне даху на трох будынках у Гомелі і Лельчыцкім раёне.
Выпадкаў траўмавання людзей не зафіксавана.
У пяці месцах супрацоўнікі МНС удзельнічалі ў прыборцы і распілоўцы паваленых дрэў: у Гомелі, Лельчыцкім і Ельскім раёнах.
Выпадкаў адключэння электразабеспячэння па стане на 16:00 не зафіксавана.
“Белгідрамет” папярэджваў, што ўдзень 3 чэрвеня “ў паўднёвых раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, месцамі ў Гомельскай вобласці — вельмі моцныя дажджы”. “У перыяд з 14 гадзін 30 хвілін да 19 гадзін на паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі град і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Навальнічная абстаноўка захаваецца да 23 гадзін”, — паведамілі ў арганізацыі. Быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка