У Беларусі прагназуюць замаразкі, МНС папярэджвае пра магчымую гібель сельскагаспадарчых культур

Азімая пшаніца
Відэа: ютуб-канал кампаніі АМРЫТЭКС / Стоп-кадр: "Позірк"
10 траўня, Позірк. Аранжавы ўзровень небяспекі — трэці з чатырох — абвешчаны ў Беларусі на 11 траўня праз замаразкі.
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях са спасылкай на Белгідрамет паведаміла, што гэтай ноччу ў Мінску чакаецца да 2 градусаў марозу, у Гомельскай вобласці — да 4 градусаў марозу, Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай — да 5 градусаў марозу.
Паніжэнне тэмпературы, папярэджвае МНС, можа прывесці да пашкоджання і гібелі сельскагаспадарчых раслін.
Жыхарам краіны рэкамендавана накрыць расліны плёнкай або спанбондам, а таксама не пакідаць без накрыцця на палях бульбу і карняплоды.
Раней “Позірк” паведамляў, што ад пачатку траўня на беларускіх метэастанцыях зарэгістравана больш за 50 рэкордаў холаду.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



