Мельнікава, хутчэй за ўсё, не ў Беларусі, заяўляе Латушка

7 красавіка, Позірк. Згодна з апошняй інфармацыі ад польскіх праваахоўнікаў, спікер Каардынацыйнай рады (КР) Анжаліка Мельнікава “не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але, хутчэй за ўсе, яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі”, паведаміў у сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
“Дакладнае месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай не высветленае. Адначасова каманда НАУ тэхнічным спосабам высветліла, што яе тэлефон мог знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка”, — напісаў палітык.
7 красавіка Латушка атрымаў адказ на свой ранейшы запыт, з якога вынікае, што папярэднюю вытворчасць па паведамленні пра “абгрунтаванае падазрэнне ў здзяйсненні злачынства” адносна Мельнікавай вядзе аддзел “па барацьбе з тэрарызмам і забойствамі” паліцыі Варшавы.
“Станам на сёння, на жаль, праваахоўныя органы Польшчы не прадастаўляюць дадатковых дэталяў аб ходзе расследвання”, — напісаў палітык.
Як паведамляў “Позірк”, Латушка мае намер узняць тэму знікнення Мельнікавай на вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якая праходзіць у Страсбургу 7–11 красавіка.
7 красавіка партал “Люстэрка” паведаміў, што датэлефанаваўся да былога мужа Мельнікавай. Мужчына пацвердзіў журналістам, што іх дзеці — дзяўчынкі 7 і 13 гадоў — знаходзяцца з ім у Беларусі.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі.
Старшыня ПАСЕ Тэадорас Русопулас і генеральны дакладчык ПАСЕ па пытанні аб дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру выказалі занепакоенасць у сувязі са знікненнем Мельнікавай і заклікалі дапамагчы ў яе пошуках.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗлачынствы рэжыму Лукашэнкі ў кантэксце вайны РФ супраць Украіны патрабуюць прыцягнення да адказнасці — Халопіца на рэгіянальным кангрэсе СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаНарыхтоўшчыкі завінаваціліся насельніцтву за малако амаль 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка



