Ціханоўская: Я змагаюся за незалежныя СМІ і шукаю для іх падтрымку

20 сакавіка, Позірк. “Свабодныя медыя — гэта індыкатар свабоднага грамадства. Але сітуацыя ў Беларусі — супрацьлеглы бок медаля, беларускіх журналістаў “душаць”, выціскаюць за мяжу, ім пагражаюць нават у эміграцыі”, — аднзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 20 сакавіка.
Палітык, паводле яе прэс-службы, нагадала, што Мінск — “лідар” у Еўропе па колькасці журналістаў за кратамі: “Гэта катастрофа”.
“Я заўсёды кажу, што медыя — гэта “чацвёртая ўлада”. Так, яны могуць крытыкаваць — і часам гэта бывае непрыемна. Яны падсвечваюць нашыя хібы ды няўдачы — і гэта можа раздражняць. Але менавіта журналісты не дазваляюць уладзе ўпасці ў стагнацыю. Дзякуючы ім мы выпраўляем памылкі, чуем важныя рэчы і бачым тое, што ад нас хаваюць”, — адзначыла Ціханоўская.
Рэпрэсіі супраць журналістаў адбываюцца таму, што “рэжым баіцца праўды і спрабуе заглушыць незалежныя галасы”: “Дзяржаўныя медыя замоўчваюць важныя падзеі, тады як незалежныя журналісты, нягледзячы на пагрозы, працягваюць уголас казаць пра тое, што важна для грамадства”.
Беларускія журналісты, дадала дэмакратычны лідар, “кожны дзень выконваюць надзвычай важную працу, за якую могуць пазбавіцца маёмасці, сям’і, свабоды”.
Нягледзячы на цяжкасці, яны працягваюць змагацца за свабоду слова і “не дазваляюць людзям заставацца ў інфармацыйнай бурбалцы”.
“І калі журналістаў кідаюць за краты за іх працу, грамадства губляе голас.Менавіта таму я змагаюся за незалежныя СМІ і шукаю для іх падтрымку. Я заўсёды паўтараю сваёй камандзе і сваім калегам: адносіны з медыя павінны быць адкрытымі і сумленнымі. Свабода слова — гэта каштоўнасць, якую мы павінны абараняць разам”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Пасля 2020 года прафесія журналіста ў Беларусі была фактычна крымілізавана. Незалезжыя медыя былі разгромлены і сутыкнуліся з масавымі затрыманнямі супрацоўнікаў. Апошнім часам беларускія незалежныя медыя ў выгнанні знаходзяцца ў цяжкім стане з-за праблемамаў з фінансаваннем. Частка з іх была вымушана абвесціць зборы грошай для працягу працы.
14 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які прадугледжвае масавыя скарачэнні супрацоўнікаў у сямі федэральных агенцтвах, у тым ліку — у Агенцтве ЗША па глабальных медыя (USAGM), якое курыруе медыяпраекты “Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода” і “Голас Амерыкі”. Раней кіроўная адміністрацыя краіны прыпыніла большасць знешняй фінансавай дапамогі як такой.
Беларускія праўладныя рэсурсы і палітыкі масава выказваюць адабрэнне ў сувязі са спыненнем фінансавання “РС”.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, зараз у Беларусі ў няволі знаходзіцца 40 журналістаў.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



