Вальфовіч паведаміў, што комплекс “Арэшнік” чакаецца ў Беларусі да канца года, у студзені Лукашэнка анансаваў яго дастаўку з РФ “з дня на дзень”

18 сакавіка, Позірк. У Беларусі падрыхтаваныя пляцоўкі для размяшчэння расійскага ракетнага комплексу “Арэшнік”, паведаміў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1” дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, гэты комплекс “хоць і мабільны, але ўсё роўна падрыхтаваныя месцы”. “Мы захавалі гэта яшчэ з часоў Савецкага Саюза. Думаю, што да канца года мы выканаем даручэнні двух прэзідэнтаў [Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі], якія пастаўленыя перад намі, вайскоўцамі, у прыватнасці”, — сказаў чыноўнік.
Ён таксама заявіў, што Беларусь неўзабаве перадасць РФ машыны, на якія будзе ўсталёўвацца “Арэшнік”.
Вальфовіч назваў гэтае ўзбраенне “як бы прадуктам Саюзнай дзяржавы”. “Таму што база — машына асноўная — вырабляецца на прадпрыемствах ваенна-прамысловага комплексу ў Рэспубліцы Беларусь, а сродак паражэння — ракеты — у Расійскай Федэрацыі. Мы завяршаем выраб неабходнай колькасці гэтых машын, якія ў бліжэйшы час будуць перададзеныя Расійскай Федэрацыі, каб усталяваць на іх сродак паражэння”, — адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі.
14 сакавіка, выступаючы ў Савеце Федэрацыі РФ, Лукашэнка сярод іншага заявіў, што Масква перадасць Беларусі некалькі ракетных комплексаў “Арэшнік” да канца года. Пускавыя ўстаноўкі да ракетнага комплексу, адзначыў ён, вырабляюць у Беларусі.
26 студзеня Лукашэнка заявіў журналістам, што “Арэшнік” будзе дастаўлены ў Беларусь “з дня на дзень”. Пры гэтым, кажучы пра тэрміны пастаўкі, ён паведаміў, што “гэта не гарыць”.
Паводле слоў Лукашэнкі, ён “пажартаваў”, калі раней заяўляў пра неабходнасць размясціць у Беларусі 10 такіх ракетных комплексаў. Пуцін зрабіў яму на гэты конт “заўвагу”, бо Расія не абяцала такую колькасць гэтага ўзбраення, дадаў прамоўца.
Упершыню аб жаданні размясціць “Арэшнік” на тэрыторыі Беларусі ён заявіў 28 лістапада 2024 года на палях саміту АДКБ у Астане (Казахстан).


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

