Разам з журналістам Мялешкам з Грузіі дэпартуюць яго непаўналетнюю дачку — БАЖ
16 верасня, Позірк. Разам з Андрэем Мялешкам з Грузіі дэпартуюць яго непаўналетнюю дачку, жонцы журналіста, якая прыехала ў Кутаісі з Батумі, дзіця не аддалі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Паводле слоў Мялешкі, першапачаткова дачка прайшла пашпартны кантроль на ўездзе ў Грузію, але потым яе пашпарт забралі разам з бацькоўскім. Дзяўчынка цяжка перажывае сітуацыю, з ночы не было магчымасці яе пакарміць, адзначыў ён. Яна разам з бацькам мусіць вылецець у Польшчу.
Раней журналісту, які вяртаўся з дачкой з Польшчы ў Грузію, дзе жыве пасля ад’езду з Беларусі з палітычных прычын, забаранілі ўезд у краіну.
“Мяне дэпартуюць на самалёце ў Польшчу. На бліжэйшым рэйсе, які будзе. Я так разумею, на тым, які будзе вылятаць назад з Кутаісі ў Варшаву”, — адзначыў Мялешка. Журналісту выдалі дакумент, паводле якога яго дэпартуюць на падставе “іншых прычынах”.
Мужчына паведамляў, што яго з дачкой “закрылі ў пакоі, забралі пашпарты”. “Пашпарты аддадуць тады, калі паедзем у Польшчу. Больш нічога не кажуць”, — сказаў журналіст.
Мялешка паспрабаваў звярнуцца па міжнародную абарону ў Грузіі, але “няма ніякай магчымасці зрабіць гэта без пашпартоў”.
У Батумі ў Мялешкі знаходзяцца жонка і яшчэ адно дзіця.
Гл. таксама:
Праваабаронца Кісляк абскардзіў у грузінскім судзе адмову ў наданні прытулку

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДолар падаражэў на таргах 17 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНа складах у Мінску захоўваецца 112,4% сярэднямесячнага аб'ёму прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень вывазу палітвязняў Літва ўпершыню за тыдзень не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЧарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


