З днём роднай мовы! Чытайце нас па-беларуску — сёння і штодня
Міжнародны дзень роднай мовы ў свеце адзначаюць ад 2000 года. Віншуем усіх беларусаў. І ўвогуле ўсіх нашых чытачоў — носьбітаў розных родных моў!
І нагадваем, як чытаць дэў па-беларуску.
Або крыптой:
- Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
- Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
- Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
- Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Беларускую стужку мы запусцілі ў верасні 2022.
Цяпер толькі ў нас можна па-беларуску пачытаць (напрыклад) пра тое, як звальняюць Meta, Tesla, Apple і галоўны канкурэнт PandaDoc, зарабляюць беларускія айцішнікі ў розных краінах, падае новую справаздачу EPAM — і шмат чаго яшчэ.
Інсайды
- Усяго ад старту бел-dev чыталі 93K разоў — неўзабаве святкуем 100К! У кантэксце агульнай колькасці праглядаў гэта няшмат — але гэта тое, з чаго мы з вамі пачынаем, і не пакінем, каб не ўмёрлі ©.
- Аўдыторыя беларускай версіі чытае ўважліва — амаль 4 хвіліны (2Х ад рускамоўных навін).
- Не памятаем аніводнага негатыўнага каментара з нагоды беларускай мовы на сайце. Не здзіўленыя, але прыемна.
- Нашае мікрадаследаванне «Як айцішнікі ставяцца да беларускай мовы?» сабрала 60 каментароў і 20+К праглядаў — што праўда, у рускамоўнай версіі, але цікавасць да тэмы — відавочная.
Топ беларускамоўных эксклюзіваў
Дзякуй, што вы з намi!
Читать на dev.by