«Не магу ўявіць мітынг па-беларуску». Айцішнікі пра мову ў працоўных камунікацыях
dev.by працягвае размаўляць з беларускамоўнымі айцішнікамі. Сёння пытаемся, як на мову рэагуюць калегі — не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.
dev.by працягвае размаўляць з беларускамоўнымі айцішнікамі. Сёння пытаемся, як на мову рэагуюць калегі — не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.
Нехта падтрымлівае і сам пераходзіць на беларускую або ўжывае асобныя словы, але ж ёсць і выпадкі, калі беларус адказвае беларусу на беларускамоўнае паведамленне па-польску.
Пасля гісторыі з Andersen мы размаўлялі з беларусамі пра сумоўі. Цяпер — гісторыі ад беларускамоўных айцішнікаў пра камунікацыю на працы — мітынгі, замежныя калегі, пераход на рускую.
— У вольны час размаўляю па-беларуску, ствараю кантэнт, але на працы не магу ўявіць, каб весці мітынг сярод рускамоўных калег па-беларуску, бо гэта будзе перашкодай у камунікацыі, — дзеліцца меркаваннем Аляксей Крытаў. — Скандалаў, звязаных з мовай, не было, але адсутнасць беларускамоўных калег прымушае да дыскрімінацыі сваіх уласных моўных праў.
Мікіта размаўляе па-беларуску больш за 10 гадоў. За гэты час ён працаваў у сямі розных кампаніях. Як і ўсе беларускамоўныя, часам вымушаны пераходзіць на рускую.
— Магчыма, калісьці мяне і прасілі перайсці на рускую мову, але не запомніў нейкага негатыва з гэтым звязанага, усё было ветліва. Былі выпадкі, калі я сам пераходзіў, бо калега з Расеі, напрыклад. У камандзе на беларускую мову не звяртаюць увагі. Не адчуваю дыскрымінацыі з гэтай прычыны. Наадварот, некалькі разоў мой непасрэдны начальнік са мною таксама размаўляў беларускай.
Стася працуе на пасадзе Middle QA ў iTechArt. Для яе беларуская — асноўная мова ўжо на працягу 15 гадоў. Ні на працы, ні па жыцці праблем праз мову яна не мела.
— Я працую ва аўтсорсе. Ні ў гэтай, ні ў папярэдняй канторы праблем з-за мовы не было ніякіх. З калегамі-беларусамі размаўляю/перапісваюся па-беларуску, з калегамі з Украіны/Расіі — па-руску, з англамоўнымі — адпаведна па-англійску. Здараецца, што за адзін дзень пераключаюся вось так паміж трыма мовамі, праблемы ў гэтым не бачу.
У мяне рускамоўны муж, наша дачка — білінгва. Я сама па-чалавечы стаўлюся да людзей незалежна ад іх мовы, мне не складана патлумачыць нешта і прыемна, калі людзі адказваюць мне па-беларуску, нават з памылкамі. Вось і атрымліваю адпаведнае стаўленне да сябе.
— Улетку 2020 году я пачаў выкарыстоўваць родную мову не толькі ў побыце, але і на працы. Аднак гэта выклікала незадаволенасць начальства і мяне папрасілі не перагінаць і выказвацца па-руску, — распавядае яшчэ адзін герой, які пажадаў застацца ананімным. — Кантора беларуская, а з замежнікамі па-беларуску я і без таго не меў зносін па зразумелых прычынах. Відавочна, такое становішча рэчаў мяне не задавальняла. Цяпер рускую мову я ўжываю толькі для зносін з калегамі з Расіі, працуючы ў іншым месцы.
Сваю гісторыю расказвае тэхнічны пісьменнік — пераважна беларускамоўны ў паўсядзённым жыцці.
— У мяне розныя колы зносін, але гутарку прынамсі з незнаёмым чалавекам звычайна пачынаю па-беларуску. І многія знаёмыя, якія размаўляюць па-руску, таксама прызвычаіліся. Некаторыя нават просяць мяне працягваць стасавацца з імі роднай мовай: маўляў, пакуль не змагу адказаць, але хаця б паслухаю.
На працы складаней: працоўныя мовы ў беларускіх кампаніях, як правіла, руская і ангельская. То бок, з асобнымі калегамі ніхто не замінае гутарыць па-наску, асабліва нефармальна. Аднак на мітапе ці мітынгу такое ўявіць складана. Зрэшты, у камандзе могуць быць калегі з Расеі ці Казахстану. Хаця з тымі ж украінцамі ці нават палякамі частку дзелавой размовы можна сабе дазволіць «кожны на роднай».
Я гатовы прасоўваць тэхнічную дакументацыю на беларускай, нават як валанцёр. Але гэта аўтаматычна абмяжоўвае рынак збыту Беларуссю. Унутранае супольніцтва мінімальнае, нашыя кампаніі аб’ектыўна арыентаваныя на міжнародны аўтсорс. А працаваць у мінус у рынкавай эканоміцы нікому не карціць, гэта важна разумець. Попыт і прапанова.
Video editor у Flo Воля Афіцэрава распавядае, што не адчувае на працы дыскрымінацыі.
— У мяне ніколі не было выпадкаў, каб мяне папрасілі перайсці з беларускай на рускую мову. Да беларускамоўнасці ўсе ставяцца вельмі крута — нават рускія і ўкраінскія калегі.
Марына працуе тэсціроўшчыцай у EPAM. Калі дзяўчына ўладкоўвалася на працу, у яе пацікавіліся, ці нармальна яна паставіцца, калі раптам папросяць перайсці на рускую, бо каманда інтэрнацыянальная.
— У рэшце рэшт такія просьбы былі разоў 5 за год працы ў кампаніі. І вось па тым, як прасілі, звычайна і стаўленне да мовы было відаць. Адзін з распрацоўшчыкаў культурна, з усімі ўмоўнасцямі папрасіў перайсці на рускую, бо ён з Масквы і нічога не разумее. Яшчэ быў выпадак, калі новы член каманды (таксама з Расіі) не прыйшоў наўпрост да мяне, а праз ліда прасіў. Тады нават на ўсю каманду ліст пісалі, кшталту «калі хтосьці штосьці не разумее, пераходзьце на англійскую»» :)
Натуральна, трапляліся тыя, хто ставіўся да гэтага не надта прыязна, але наогул рэагуюць станоўча: прышпільныя словы заўважаюць, пераходзяць на беларускую, падчас размовы не могуць узгадаць рускае слова, таму замяняюць яго беларускім (гэта маё ўлюбёнае).
Не вельмі прыемны выпадак быў, калі мне ў адказ на паведамленні на беларускай мове, пачалі пісаць па-польску (чалавек з Беларусі, але жыве ўжо ў Польшчы). Ведаючы беларускую мову, не надта цяжка і польскую зразумець, але можна ж было проста сказаць, што цяжка/незразумела/не падабаецца.
Яшчэ прыклад адмоўнага стаўлення — гэта калі пасярод размовы, што датычылася выключна працы, мяне прыпыняюць пытаннем «а ты по-нашему не можешь типа?». Я адказала, што магу, варта толькі папрасіць, на што мне сказалі, што ведаюць такіх «прынцыповых».
Дарэчы, калегі з Украіны ні разу не прасілі пераключыцца, усё разумеюць, да таго ж у нас ёсць і украінскамоўныя.
Але ўсё адно прыемна, што тых, каму мова падабаецца, значна больш.
Уладзь — распрацоўшчык у SOFTSWISS. У яго камандзе да беларускай мовы ставяцца выдатна. Але ж у камандзе з‘яўляецца больш рускамоўных людзей з іншых краін, і гэта вымагае дадаткова задумвацца, якую мову выкарыстаць у дадзеным кантэксце.
— У камандзе з‘яўляюцца людзі з Расеі, пад якіх часта даводзіцца пераключацца, але беларусы ставяцца вельмі станоўча. Некаторыя адказваюць ці самі пачынаюць размаўляць са мной па-беларуску, некаторыя ў асабістых размовах выказваюць словы падтрымкі.
Не магу прыгадаць, каб мяне калі-небудзь прасілі перайсці на рускую мову беларусы. У нашай кампаніі становіцца ўсё больш распрацоўшчыкаў на ўдалёнцы з Расеі — вось яны, як правіла, сапраўды просяць перайсці. Часта нават ты не ведаеш адразу, ці з беларусам камунікуеш, ці не, гэта высвятляецца ў працэсе, і тады ўжо пераключаешся.
Былі выпадкі, калі прасілі перайсці на рускую мову на тэхнічным сумоўі, але я звычайна сам першы удакладняю, ці гатовыя людзі, калі я буду адказваць на тэхнічныя пытанні па-беларуску, і ў абсалютнай большасці выпадкаў ні ў каго няма з гэтым праблем.
Я не адчуваю ніякай дыскрымінацыі. Здаралася па працы сутыкацца з расейцамі з трошкі грэблівым стаўленнем да беларускай мовы, але гэта былі адзінкавыя выпадкі. У пісьмовых камунікацыях (акрамя асабістых перапісак) усё адно пераважна выкарыстоўваецца ангельская мова, таму ў такіх выпадках пытанне мовы наогул не стаіць.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
dev.by, у чарговы раз дзякуй за такія артыкулы. Вельмі натхняльна.
На працы ніхто па-беларуску не размаўляе, нажаль. Але ва ўніверсітэце у нас былі беларускамоўныя студэнты і выкладачы, і нічога - усім наадварот падабалася хаця б раз у тыждзень чуть родную мову. Як можна нарадзіцца у Беларусі да не разумець беларускай мовы? Гэта казкі. Я, грамадзянін РФ, змог яе як ніяк выўчыць за некальні класаў у школі. І калі я ад грамядзян Беларусі чую нешта дурное пра беларускую мову, мне вельмі сорамна за такога чалавека становіцца.
тоже не понимаю, что в голове у людей, которые начинают агрессивно отвечать тем, кто говорит на мове. Это родной язык людей, зачем выпендриваться польским, и особенно это "а по-нашему можно". По какому нашему? для человека это на мове как раз. Мне сложно понимать украинскую мову, но никогда не просила коллег говорить на русском, даже в работе. Со временем привыкаешь и становится легче. А если вштыки сразу воспринимать, то че уж, пусть вообще никакой язык не учат и в айти на русскоязычные проекты работают. Но все ж хотят на европейские.
У пачатку 90 х у БГУІР лектары/ выкладчыкі ўжо распрацоўвалі і чыталі курсы лекцый па радыё электроніцы на беларускай мове. А некаторыя студэнты пісалі дыпломныя праекты на беларускай мове. Ніхто іх не прымушаў. Быў такі парыў.
У Каунаскім Палітэхнічным Універсітэце ў Савецкія часы ўсе курсы чыталіся на літоўскай мове і на расейскай мове. Былі літоўскія групы і расейскія групы студэнтаў.
биофак БГУ тоже в 90х на бел мове преподавал. Как я поняла, универы у нас в добровольно-принудительном порядке стали русскоязычными
По мне хоть на китайском разговаривай
У человека должен быть выбор, на каком языке... Ему говорить
Будет человек говорить на мове из большего я его пойму, если не пойму, то думаю он подскажет значение слова...
Не видел ещё белоруса,у которого спрашиваешь, что значит слово на белорусской мове, а он в ответ... А я не скажу...
Просто не надо навязывать свое мнение, на каком языке разговорить другим
Прыемна адчуваць што дыскусія пераходзіць у пазітыўнае рэчышча. Бачыцца што ў суразмоўцаў няма антаганзіму да іншай мовы на якой размаўляюць яго калегі. Гэта важна.
Рускамоўным не абавязкова дасканала валодаць беларускай мовай каб камунікіраваць з беларускамоўнымі. Даволі часта бывае што кожны з іх выкарыстоўвае сваю мову ў размове. Але яны разумеюць адзін аднаго.
Галоўнае павага адзін да аднаго.
Некалi вайскоуцы не маглi уявiць сабе як крыкнуць на увесь пляц КРОКАМ МАРШ, бо гучала заужды амаль што "ракам марш", але нiчога, потым падабалася. Так i мiтынгi, некалi спадабаецца...
«Не магу ўявіць мітынг па-беларуску».
А по польску можаце? Ад IT шнікаў што рэлацыраваліся ў Польшчу чуў што там у іх мітынгі праходзяць на польскай мове. І нічога, прызвычаіліся.
Амаль выпадкова кароткатэрмінова была сведкай анляйн-минтынгу на чэшскай мове - гэта так міііла))
Праз тое, што тэрміналёгія ў нашай сьферы пераважна англамоўная, быў нават зразумелы кантэкст гутаркі))
/* "мітынгавалі" беларускі і чэшскі FE-распрацоўшчыкі, каторыя працавалі ўдалена */
«Не магу ўявіць мітынг па-беларуску».
А як наконт мітынгаў на літоўскай мове?
У Каўнасе ў часы СССР быў КНДІРВТ (Каўнасскі навукова даследчы інстытут радые вымяральнай тэхнікі). Гэта быў галоўны даследчы цэнтр Савецкага Саюза ў сваей галіне.
Уся тэхнічная дакументацыя ў сваім першапачатковым варыянце распрацоўвалася па літоўску. Для ўсіх карыстальнікаў за межамі Літвы рассылалася ў перакладзе на расейскую мову.
Усе ўнутраныя рабочыя сустрэчы праводзіліся на літоўскай мове. Калі на іх прысутнічалі спецыялісты з паза меж Літвы і было відаць што яны не разумеюць па літоўску, пераходзілі на расейскую мову.
даже читать не хочется статью на мове...
А што хтосьці прымушае?
Спасибо, держите в курсе.
Ці не палохае вас дамен сайту?
через Google Translate отлично читается
Ну вось, напісалі пра адэкватных людзей, якія настроены на дыялог і нягледзячы на перавагу беларускай мовы выкарыстоўваюць розныя мовы ў залежнасці ад сітуацыі і не становяцца ў позу.
наличие большого кол-ва языков и диалектов это не эффективно и со временем должно уйти. поэтому например при переезде в Данию ты не будешь сейчас активно изучать датский - так как а вдруг через 5-6 лет ты переедешь в Испанию :) а потом в Гонконг или еще куда-нить ... да и переводчики онлайн есть... то есть сама проблема разговариваешь-неразговариваешь на каком-то языке ты или нет она надумана по большому счету
Язык является неотъемлемой частью культуры страны, в которой ты родился.
Закончил среднюю школу, где большинство предметов были на белорусском языке, На вступительном экзамене по физике в минский ВУЗ на каждую задачу обращался к комиссии за консультацией, чтобы мне на белорусском подсказали названия некоторых терминов, т.к. не совсем было понятно. На меня тогда смотрели, как на странного.
І як жа вы пасля вучыліся ва ўніверсітэце? Там жа ўсё курсы былі на расейскай мове. Да і зараз так ёсьць.
Насамрэч нейкі зьдзек над беларускамоўнымі у іх роднай краіне. Як доўга такія перакосы могуць існаваць?
А мне было бы проще на бел мове чем на немецком. Я не знаю. А на немецком я представляю
Паважаная рэдакцыя, дадайце, калі ласка, магчымасьць чытаць увесь dev.by па-беларуску. Будзе вельмі прыемна чытаць артыкулы на ўпадабанай мове, але адначасова мець агульныя камэнтары.
Падтрымліваю.
Таксама плянавала звярнуцца да рэдакцыі з просьбай (ці запытам?) мець беларускі варыянт сайту dev.by. Асабліва крыўдна, калі бачыш, як падаецца інфарамцыя з украінскага дамену (dev.ua) - зайздросна нават)).