Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
Golang back-end распрацоўшчык Аляксандр Клюеў не мае профільнай лінгвістычнай адукацыі. Але ён адзін з тых, хто намагаецца перакласці ІТ-тэрміналогію на беларускую мову.
Пагаварылі з ім, чаму трэба ставіць родную мову на сваіх прыладах i з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца аматары-перакладчыкі.
«Самая якасная тэхнічная беларуская мова зараз — у Google»
Аляксандр Клюеў апісвае сябе як беларускага палітычнага актывіста, сакратара «ЗБС — Задзіночання беларускіх студэнтаў», Golang back-end распрацоўшчыка і перакладчыка.
Праз сваю палітычную актыўнасць хлопец быў адлічаны з 4 курса спецыяльнасці «Штучны інтэлект» БДУІР і цяпер жыве ў Польшчы.
Яшчэ падчас вучобы ён пачаў цікавіцца акадэмічным мовазнаўствам і рабіць праекты, звязаныя з камп’ютарнай лінгвістыкай. На першым-другім курсе ўніверсітэта ён далучыўся да кола аматараў, якія перакладалі Telegram на беларускую. Там Аляксандр быў мадэратарам — мог зацвярджаць пераклад.
Але восенню 2020-га ў яго адбыўся вобшук, юнак з’ехаў з Беларусі, страціў доступ да свайго тэлеграм-акаўнта і прыпыніў актыўнасць.
Апошнія гады Аляксандр займаецца на грамадскіх пачатках перакладам шэрагу праграм на беларускую. Кажа, што пачаў рабіць гэта, каб «развіваць сваю мову», бо зараз з тэрміналогіяй на беларускай — вялікія праблемы.
Чаму не дадатак, а праграма
За плячыма Аляксандра — праца над перакладам VPN-сэрвісу Psiphon (далучыўся, бо «бачыў многа хібаў») і Ubuntu. Наконт апошняга хлопец кажа, што збольшага пераклад там няякасны, і яго трэба выпраўляць. Была нават створаная новая каманда, але праца заглухла праз тэхнічныя праблемы і пратэсты, якія тады пачаліся.
Зараз у працы — мінімалістычны рэдактар Typora і праграма Anki, якая выкарыстоўваецца для вывучэння слоў альбо нейкіх фактаў па картках.
Даволі часта сустракаюцца тэрміны, у якіх няма «нармальных адпаведнікаў у беларускай мове». У такім выпадку трэба рабіць тэрміналагічную працу — заходзіць у слоўнікі, супастаўляць мовы, вынаходзіць новыя тэрміны, якія будуць і зразумелыя карыстальніку і выглядаць нармальна ў праграме.
— Мой любімы прыклад — тэрмін, які ў беларускай мове ўсе ўжываюць няправільна: application. У нас часта перакладаюць не арыгiнальны тэрмiн, а яго рускамоўны пераклад — прыкладанне, дадатак, прыстасаванне, нават прылада (хаця па-руску прылада — гэта «устройство»). Але правільна з пункту моўнага гледжання — праграма. Бо application — скарачэнне ад application program.
Канешне, пад уплывам нашых суседзяў (у тым ліку з Польшчы і Украіны) у жывую беларскую мову могуць пранікаць словы «дадатак», «аплікацыя», і праз гэта пазней зафіксавацца ў слоўніках. Але гэта будзе проста ўплыў суседніх моў, а не паўнавартасны пераклад арыгіналу.
«Часамі пераклады на беларускую з’яўляюцца і знікаюць, як, напрыклад, у выпадку з World of Tanks»
Таксама Аляксандр перакладае гульню на выжыванне пад назвай ProjectZomboid. Кажа, што гуляе ў яе час ад часу.
— Часам я думаю: «Хто, калі не я?» — кажа хлопец. — Ну і мне хацелася пераключыцца на нешта больш набліжанае да мастацкага перакладу. У гульні даволі шмат радкоў з размоўнай або літаратурнай мовай.
Зараз праца над ProjectZomboid знаходзіцца ў самым пачатку, выканана каля 10%.
— Ты раней казаў, што «з перакладамі відэагульняў на беларускую сёння бяда: іх мала, а тое, што ёсць, не заўсёды зроблена якасна». А якія гульні ўжо перакладзеныя на беларускую?
— Часамі пераклады з’яўляюцца і знікаюць, як, напрыклад, у выпадку з World of Tanks. Там быў прафесійны, вельмі добры беларускі пераклад, які ў выніку, на жаль, закрылі. Спадзяюся, калі-небудзь адродзяць, бо праект яшчэ жывы і ёсць куды вяртацца.
Вядома, перакладаў гульняў на беларускую малавата. Але вось ёсць цікавы праект ад беларускіх распрацоўшчыкаў — Legends of Eisenwald. Самі распрацоўшчыкі-беларусы перакладалі яе на родную мову.
Ну і ёсць індзі-праекты, дзе нашы беларускія распрацоўшчыкі з самага пачатку ўстаўляюць беларускую мову. Вось прыклад індзі візуальнай навэлы ад маіх сяброў. Болей можна знайсці па спасылцы.
Так што беларуская мова жыве. І я спадзяюся, што такіх праектаў будзе як мага больш.
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
dev.by искал молодых людей, которые поступили этим летом в вузы за границу, — отозвались 4 человека. Двое выбрали Польшу, ещё двое Россию (для одного это временный вариант, он планирует перепоступить в следующем году).
Спросили у ребят, как они выбирали вузы, куда поступали одноклассники и как на выбор повлияло вторжение России в Украину (и вчерашние новости о мобилизации).
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
«Строительная отрасль полностью дисфункциональна», — говорит СЕО EnCata Олег Кондрашов. И предлагает «реанимировать стройку»: повторить успех Генри Форда и запустить конвейер, который будет штамповать модульные дома. А ещё — запустить мобильные заводы с этими конвейерами.
Первый тестовый дом с железными стенами и окнами в пол уже построен — в нём 2 года как живёт СЕО. А сейчас в Великом камне достраивают тестовый завод.
Есть ли будущее у проекта и какое, рассказывает dev.by Олег Кондрашов.
Компания звонит по телефону — зовёт в ИТ без навыков и английского. У айтишников вопросы
Айтишники (и не только) жалуются, что им звонят по телефону из школы IT Overone и предлагают курсы для вхождения в ИТ без первоначальных навыков и английского.
Але ці варта перакладаць ўвогуле ўсе IT тэрміны на беларускую? Такія як тая ж application, interface, server etc. Існуюць жа ў фізіцы іншамоўныя гравітацыя, электра магнітная індукцыя, сьпін (электрона). І нават у звычайную непрафессійную мову пракрадаюцца такія словы як крэатыўны, валатыўны.
Напэўна, тэрміны, з якімі будзе сутыкацца звычайны карыстальнік без IT-адукацыі перакладаць варта. Але і выключна тэхнічныя тэрміны ("указальнік", "зборшчык смецця", "рэгулярныя выразы", "выключэнне" и г.д.) - таксама цікава было б. Да таго ж гэта - добры выклік: зрабіць асабісты ўнёсак у фарміраванне роднай мовы.
Так, вы маеце рацыю.
Але ўсё ж існуюць камп'ютэр, смартфон, плэер, телефон, мікрафон, флэш (флэшка), порт.
Таксама як і ротар і статар у электрарухавіка, ці дыфферэнцыял і стартэр (старцёр) у аўтамабіля, ці фюзеляж у самалёта.
І нікому не хочацца ўжываць усё гэта у перакладзе на расейскую ці беларускую мову.
Тут галоўнае каб не было беларуска ангельскай трасянкі. Як напрыклад:
юзаць (ад use), спампаваць (ад download).
А эйчар (HR department) ну зусім нешта незразумелае.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Ваў! Перакласьці ІТ-тэрміналогію на беларускую мову. У мяне такія хлопцы выклікаюць павагу. Хочацца пажадаць ім поспехаў у гэтай высокароднай справе.
Але ці варта перакладаць ўвогуле ўсе IT тэрміны на беларускую? Такія як тая ж application, interface, server etc. Існуюць жа ў фізіцы іншамоўныя гравітацыя, электра магнітная індукцыя, сьпін (электрона). І нават у звычайную непрафессійную мову пракрадаюцца такія словы як крэатыўны, валатыўны.
Напэўна, тэрміны, з якімі будзе сутыкацца звычайны карыстальнік без IT-адукацыі перакладаць варта. Але і выключна тэхнічныя тэрміны ("указальнік", "зборшчык смецця", "рэгулярныя выразы", "выключэнне" и г.д.) - таксама цікава было б. Да таго ж гэта - добры выклік: зрабіць асабісты ўнёсак у фарміраванне роднай мовы.
Так, вы маеце рацыю.
Але ўсё ж існуюць камп'ютэр, смартфон, плэер, телефон, мікрафон, флэш (флэшка), порт.
Таксама як і ротар і статар у электрарухавіка, ці дыфферэнцыял і стартэр (старцёр) у аўтамабіля, ці фюзеляж у самалёта.
І нікому не хочацца ўжываць усё гэта у перакладзе на расейскую ці беларускую мову.
Тут галоўнае каб не было беларуска ангельскай трасянкі. Як напрыклад:
юзаць (ад use), спампаваць (ад download).
А эйчар (HR department) ну зусім нешта незразумелае.
Usio heta nie maje sensy biez łacinki. Daješ be-Latn!
Лацінка прыйшла ў беларускую мову пазней. А пачыналася ўсё усё ж з кірыліцы. Узгадайце
Библия Руска
Францыска Скарыны.
Так, значна пазней. Не патрэбна гарадзіць яшчэ нешта, трэба захаваць тое, што ёсць.
Maje, bo hałoŭnaje — heta raspracoŭka terminalohii, a transliteracyja z kirylicy ŭ lacinku — sprava techniki:)
Дзякуй за працу!)