Ад навукі да блогаў і тэхналогій: што пачытаць і паглядзець айцішніку на беларускай мове

На якія беларускамоўныя рэсурсы падпісацца? Тэлеграм-канал mova.how  складае каталог беларускамоўных праектаў. Сабралі некаторыя з іх пад хэштэгам #тэхналогіі і дадалі іншыя цікавыя ініцыятывы.

5 комментариев

YouTube

🔹Цёмны Лёс — відэакаст ад АйЦіБарады з «утульнымі размовамі» аб беларусах, іх занятках (напрыклад, навуцы, тэхналогіях ці камп’ютарных гульнях) ды беларускасці. У праекта ёсць і тэлеграм-канал.

🔹 Stopthatnoise — новы праект аўтара падкаста «ТэхНавука». На канале ён распавядае пра гісторыю і сучаснасць камп’ютарных тэхналогій. І таксама раз на тыдзень выпускае падкаст пра падзеі ў тэхналогіях, навуцы і космасе на беларускай мове.

🔹 Пра тэхналогіі і не толькі — відэа-рубрыка кампаніі «Будзьма Беларусамі» пра сучасныя тэхналогіі.

🔹 Рудзі — YouTube-канал пра відэагульні: агляды, «сюжэткі» і іншае. Пачытаць нашае інтэрв’ю з аўтарам каналу можна па спасылцы. 

«На беларускай трэба пісаць тупыя статусы ў інсту». Блогер робіць беларускамоўныя агляды гульняў
По теме
«На беларускай трэба пісаць тупыя статусы ў інсту». Блогер робіць беларускамоўныя агляды гульняў

Telegram

🔹 Tech Lead — тэлеграм-канал з навінамі навукі і тэхналогій (падыходзіць, каб быць у курсе тэхналагічных навін).

🔹Беларускі фронтэнд і іншая трасца — канал з уласным досведам аўтара па распрацоўцы франтэнду. Там жа вы знойдзеце карысныя спасылкі.

🔹АБАЖУРЫ — аўтар піша пра платформу Microsoft Azure і асаблівасці працы з ёю. А таксама пра стылёвыя практыкі выкарыстання воблачных сэрвісаў. 

🔹 Пра IT і не толькі — сістэмны адміністратар дзеліцца сваім вопытам працы.

🔹  Усё пра ўсё — навіны тэхналогій, гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на беларускай мове.

🔹 Хатка трыдэшнічка — блог пачынаючай 3D-мастачкі.

🔹 krz — канал «дыджытал-разнарабочага, дызайнера, экс-прадпрыемца, публіцыста», які піша аб айці, дызайне, тэхналогіях і жыцці.

🔹 Бяздарныя спасылкі — блог пра дызайн карыстальніцкага інтэрфейсу праграм.

🔹Cybulinka — навукова-папулярныя артыкулы і навіны тэхналогій.

🔹 Першы Гікаўскі — не толькі тэлеграм-канал, але і падкаст па такіх «гікаўскіх» тэмах, як кінаіндустрыя, гульні, тэхналогіі і навука (дарэчы, вы можаце пачытаць аб праекце і ў нашых блогах.

«Фонды адмовілі нам 22 разы». Як запусціць беларускамоўны праект пра навіны гік-культур і не з’ехаць з глузду
По теме
«Фонды адмовілі нам 22 разы». Як запусціць беларускамоўны праект пра навіны гік-культур і не з’ехаць з глузду

🔹Жартоўнае ай-ці — мемы і жарты пра ІТ.

Іншае

🔹 Skyrim па-беларуску — беларус, які працуе дворнікам («верыце ці не») лакалізаваў гульню The Elder Scrolls V: Skyrim, Anniversary Edition. Аповед, як ён гэта зрабіў (а таксама карысныя спасылкі) шукайце тут

«Працую дворнікам, верыце ці не». Беларус пераклаў Skyrim на родную мову
По теме
«Працую дворнікам, верыце ці не». Беларус пераклаў Skyrim на родную мову

🔹 Беларускі сервер платформы Mastodon. Спіс цікавых блогераў —  па спасылцы. 

Сацсетка, куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер
По теме
Сацсетка, куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер

🔹 Кароткі алфавітны спіс гульняў, дзе ёсць беларуская мова — ім з намі падзяліўся распрацоўшчык Аляксандр Клюеў, які намагаецца перакласці ІТ-тэрміналогію на беларускую мову.

Больш беларускамоўных праектаў вы знойдзеце тут на старонцы «Разнастайнае» у падзелах «Тэхналогіі і навука» і «Відэагульні».

Пакідайце сваі спасылкі і крыніцы ў каментарыях — будзем разам пашыраць спіс.


Читать на dev.by